Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
тэлеграфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак. і незак.
1. Паслаць (пасылаць) якое‑н. паведамленне па тэлеграфе. Тэлеграфаваць аб прыездзе.
2.што і абчым. Паведаміць (паведамляць) што‑н. па тэлеграфе. Тэлеграфуйце дзень прыезду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; зак., каму і без дап.
1.Паведаміць каму-н. аб чым-н. праз каго-н.
Н. праз знаёмых.
2. Даць наказ, даручэнне.
Доктар наказаў сачыць за раненым.
3. Нагаварыць, сказаць многа чаго-н. (разм.).
Прабачце, наказаў вам немаведама колькі навін.
|| незак.нака́зваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
uprzedzić
зак.
1. папярэдзіць, паведаміць загадзя;
2. апярэдзіць, выперадзіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
памару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Пачакаць рабіць што‑н. Ля дзвярэй.. [Аня] памарудзіла. Званіць? Так, адразу? Адчыняць, і што яна скажа?Хадановіч.Чырвонаармеец памарудзіў, збіраючыся з думкамі, відаць, не адважваючыся незнаёмцу паведаміць нумар часці.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панака́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каму і без дап.
Паказаць, паведаміць усім, многім. [Бацька:] — Дык мы ж твайго вяселля не гулялі, то дома параіліся ды сёння і згуляем.. Я ўжо там і гасцям панаказваў.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апавясці́ць, ‑вяшчу, ‑вясціш, ‑вясціць; ‑вясцім, ‑весціце; зак., каго-што, абчым і з дадан.
Паведаміць аб чым‑н., давесці да ведама каго‑н. Апавясціць важную навіну. Апавясціць аб прыездзе. □ — Людзей трэба апавясціць! — нецярпліва прамовіла.. [Ганна].Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паінфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., каго.
Паведаміць каму‑н. якія‑н. звесткі, давесці да ведама. [У сталоўцы] можна было за пяць капеек з’есці талерку баршчу і адпаведную порцыю кашы. Аб усім гэтым паінфармаваў Лабановіча паслужлівы Стась.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далажы́ць1, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што і без дап.
1. Афіцыйна паведаміць, зрабіць даклад 1 (у 2 знач.). — Таварышы, — звярнуўся Гуга да сходу: — да нас прыехаў наш таварыш і зямляк. .. У яго ёсць план работы, аб якім ён і даложыць вам.Колас.// Зрабіць данясенне, давесці да ведама. Пагранічнік далажыў начальніку заставы Мікалаю Іванавічу Свірыну пра здарэнне.Пальчэўскі.Келер пастроіў салдат і далажыў лейтэнанту, што скончылі аперацыю.Мележ.//Разм. Расказаць, паведаміць аб чым‑н. — А вас, панічыку, пыталася паненка, — далажыла бабка настаўніку, як толькі ён вярнуўся з гасцей.Колас.
2.Паведаміць начальніку, гаспадару аб прыходзе наведвальніка. Сакратар(к)а далажыла, і .. дырэктар згадзіўся прыняць наведвальніка.Шахавец.
•••
Далажыць па камандзе — далажыць вышэйшаму па рангу камандзіру.
далажы́ць2, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што і чаго.
Палажыць дадаткова; дадаць, дакласці. Далажыць у сподак варэння. Далажыць грошай на пакупку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)