НІКАНО́ВІЧ Мікола (Мікалай Уладзіміравіч; 15.4.1902, в. Кляннік Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — кастр. 1944),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў гімназіі ў г. Чэрвень. З 1921 настаўнічаў, з 1928 супрацоўнік газ. «Чырвоная змена». У 1933 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1956. З 1933 працаваў у газ. «Уральский рабочий», «Советский Дон». У Вял.Айч. вайну прапаў без вестак на фронце. Друкаваўся з 1922. Аўтар зб-каў апавяданняў «Золак» і «Радасць» (1926), «Крык працы» (1928), «Вясновы прамень» (1929). У апавяданнях, абразках, допісах і нататках выкрываў цемру, прымхі, п’янства, заклікаў моладзь разгортваць асв. работу. Жыццё і побыт старой і новай вёскі, цяжкая доля вясковай жанчыны, станаўленне новага чалавека, грамадз. вайна — тэмы апавяданняў 1920—30-х г., аповесцей «Мяцеліца», «У паўстанцаў» (абедзве 1930) і інш. Пераадольваючы наіўную рамантызацыю, маралізатарства, захапленне маладнякоўскай паэтыкай, авалодваў прынцыпамі рэаліст. адлюстравання рэчаіснасці (апавяданні «Светлая даль», «Кацярына», «Зімовымі досвіткамі» і інш.). У 1929 у газ. «Чырвоная змена» і «Савецкая Беларусь» апубл. урыўкі з раманаў «У дні барацьбы» і «Вяснянка», у 1931 у час. «Чырвоная Беларусь» — урывак з аповесці «Скарабея». Для яго прозы характэрны рамант. прыўзнятасць, жыццесцвярджальны пафас, лірызм, шчырасць. На бел. мову пераклаў аповесці «Ташкент — горад хлебны» А.Няверава, «Ударны атрад» А.Дончанкі, кн. Е.Ф.Бурчэ «Прыгоды ў паветры».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пра́гнуць, пря́гнуць ’жадаць; мець моцнае жаданне; мець страсць’ (Нас., Касп., Сл. ПЗБ), прагці́ ’жадаць’ (Сцяшк. Сл.), прагчы́ся ’злоўжываць пітвом, ежай; пэнкаць ад абжорства, п’янства’ (Др.-Падб.), ’ганяцца’ (Яруш.), ’імкнуцца’ (Касп.). Запазычанне з польск.pragnąć ’жадаць, мець моцнае жаданне’ (Кюнэ, Poln., 89; Сл. ПЗБ, 4, 71). Слова таго ж кораня, што і пра́жыць (гл.). Паводле Шустар–Шэўца (2, 15, 1148), прасл.*pragnǫti ’адчуваць смагу, смягнуць, высыхаць’, прадстаўлена пераважна ў заходнеславянскіх мовах.
1.каго-што. Патраціць на выпіўку. Прапіць грошы. □ [Пятрусь:] — Не! Як я пакажуся людзям у вочы? Прапіць каня і самому цягаць драбіны?Колас.
2.што. Пашкодзіць чаму‑н., страціць што‑н. (здольнасць, талент) у выніку п’янства. Прапіць голас. Прапіць талент.
3. і без дап. Піць некаторы час. Прапіць увесь дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.
1. Правесці некаторы час у гулянні (у 1—3, 5 і 7 знач.)
П. гадзіну на свежым паветры.
Паўдня прагулялі ў шашкі.
2.што. З-за гульні прапусціць што-н., пазбавіцца чаго-н. (разм.).
П. вячэру.
3.што і без дап. Не з’явіцца на работу, зрабіць прагул.
П. заняткі.
4.што. Патраціць на гулянне, п’янства (разм.).
П. многа грошай.
5.каго-што. Пацярпець паражэнне ў гульні або прайграць каго-, што-н.
П. шахматную партыю.
|| незак.прагу́льваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ebrietas est voluntaria insania
П’янства ‒ добраахвотнае вар’яцтва.
Пьянство ‒ добровольное безумие.
бел. Ад водкі розум кароткі. Пі ‒ дурнейшым станеш. П’яны, што дурны. П’янства розум з’ела. Гарэлкай розуму не прамыеш. Ад гарэлкі розум мелкі.
рус. Дали вина, так и стал без ума. Пить ‒ ум пропить. Вод ка без ума разум сожжёт. Водку пил ‒ ум пропил. Пьяный, что бешеный. Кто пьёт, тот и горшки бьёт. Пей, пей, увидишь чертей. Вино с розумом не ходят: хмель шумит ‒ ум молчит. Выпьешь много вина, так поубавится ума. Кто много пьёт вина, тот скоро сойдёт с ума.
фр. Noyer sa raison dans le vin (Утопить ум в вине). Laisser sa raison au fond d’une bouteille (Оставить свой ум на дне бутылки). Laisser sa raison dans son verre (Оставить ум в своём стакане).
англ. Bacchus has drowned more people than Neptune (Вакх утопил больше людей, чем Нептун).
нем. Ist der Wein im Manne, ist der Verstand in der Kanne (Если вино в человеке, его разум в кружке).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
п’я́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм.
1. Гулянка, дзе многа п’юць спіртных напіткаў. [Хлопцы] думалі, што казакі перад адыходам у Ванькоўшчыне п’янку спраўляюць, аж было мірна і ціха.Лобан.— Выпі, дачка, тут не п’янка, а сяброўская вячэра. За нашу перамогу грэх не выпіць каліва...Машара.
2. Тое, што і п’янства. Аналізуючы прычыны прагулаў і парушэнняў дысцыпліны працы, прыходзіш да высновы, што пераважная большасць іх звязана з п’янкай.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛКАГАЛІ́ЗМ, алкагалізм хранічны,
хвароба, якая ўзнікае ад празмернага і частага ўжывання спіртных напіткаў; выяўляецца ў псіхічнай і фізічнай залежнасці ад алкаголю, сацыяльнай і маральнай дэфармацыі асобы, у псіх., неўралагічных і саматычных расстройствах. Развіваецца часцей у 25—40 гадоў. Адзначаецца і спадчынная схільнасць. Першая стадыя хваробы на фоне працяглага быт.п’янства цягнецца 3—6 гадоў. Характарызуецца стратай ірвотнага рэфлексу, псіх. залежнасцю (неабходнасць спіртнога, каб палепшыць настрой або зняць напружанне), стратай колькаснага кантролю над выпітым, ап’яненнем з частковым забываннем падзей. Асн. асаблівасць другой стадыі — фізічная залежнасць з пахмельным сіндромам, пры якім узнікаюць цяжкія псіх. і самата-вегетатыўныя перажыванні. Каб палепшыць стан, хворы пахмяляецца. Могуць быць і алкагольныя псіхозы. Адзначаны таксама змены асобы з сац. дэградацыяй, парушэннямі ўвагі, памяці. На трэцяй стадыі хворы п’янее ад нязначнай дозы спіртнога, часта пераходзіць на сурагаты. Адсутнічаюць усе формы кантролю, хворы становіцца бесклапотным і лагодным. Узнікаюць неўралагічныя расстройствы, пагаршаецца агульны стан здароўя. Лячэнне: выпрацоўка адмоўнай рэакцыі на алкаголь з дапамогай лякарстваў, псіхатэрапія і інш.
Сістэма барацьбы з п’янствам і алкагалізмам у Рэспубліцы Беларусь уключае комплекс выхаваўчых, санітарна-асветных, адм. і мед. мерапрыемстваў, якія спалучаюцца з мерамі грамадскага і дзярж. ўздзеяння супраць тых, хто не жадае выконваць маральныя і прававыя ўстанаўленні грамадства. Паводле дзеючага заканадаўства асобы, якія ўчынілі ў стане ап’янення правапарушэнні і злачынствы, не вызваляюцца ад адм. ці крымін. адказнасці. Учыненне злачынства ў стане ап’янення лічыцца акалічнасцю, якая абцяжвае адказнасць. Да хранічнага алкаголіка, які ўчыніў злачынства, адначасова з пакараннем за яго суд можа прызначыць яму прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Асоба, якая ў выніку злоўжывання алкаголем ставіць сваю сям’ю ў складанае матэрыяльнае становішча, па рашэнні суда можа быць абмежавана ў дзеяздольнасці, і над ёю ўстанаўляецца апякунства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
bottle1[ˈbɒtl]n.
1. бутэ́лька, пля́шка;
a wine/beer/milk bottle ві́нная/піўна́я/мало́чная бутэ́лька
2. the bottleinfmlп’я́нства;
hit the bottle напіва́цца; запі́ць
3. бутэ́лька з малако́м для дзіця́ці
4.BrE, infml сме́ласць, рашу́часць (зрабіць што-н. небяспечнае або непрыемнае)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Suffm -s
1) груб.п’я́нства;
dem ~ ergében sein п’я́нстваваць
2) напі́так, напо́й;
gúter ~ до́брае віно́;
élender ~ напо́й (пагардл. пра нясмачны напой)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
га́ньба, ‑ы, ж.
1. Бясслаўнае становішча, якое выклікае крайняе асуджэнне, пагарду. — Вялікі гонар быць на чырвонай дошцы. Вялікая ганьба — на чорнай.Бядуля.Лепш са славаю памерці, Як жыць у ганьбе пад ярмом.Глебка.// Пра дзеянні, учынкі, якія выклікаюць пагарду, асуджэнне. Лічылася ганьбай, калі хто выдасць паліцыі зборшчыка.Машара.// Тое, што знеслаўляе, прыніжае чыю‑н. годнасць. — П’янства — гэта ганьба, і з ім мы змагацца будзем, — спакойна прамовіў Дзімін.Карпаў.
2. Загана, недахоп. Адна ганьба, што аблезлы, А так добры лапс[а]рдак.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)