Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
гамеры́чны
(фр. homérique, ад гр. Homer = імя старажытнагрэчаскага паэта)
вялізны, незвычайных памераў або сілы;
г. смех — нястрымны, грамавы смех, падобны на той, якім, паводле «Іліяды» Гамера, смяяліся на сваіх гулянках алімпійскія багі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
schránkenlos
1.a
1) бязме́жны
2) нястры́мны; распу́сны, нараві́сты, капры́зны
2.adv без упы́ну
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
irresistible[ˌɪrɪˈzɪstəbl]adj.
1. непераадо́льны;
an irresistible impulseнястры́мны пары́ў
2. (to) надзвы́чай прыва́бны;
Her smile was irresistible. У яе была чароўная ўсмешка.
3. перакана́ўчы;
an irresistible argument неабве́ржны до́каз
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КАСКА́Д (франц. cascade),
1) у садова-паркавым мастацтве і ландшафтнай архітэктуры — сістэма вадаспадаў, якія ствараюцца вадаёмамі, размешчанымі на розных узроўнях. У паркавых кампазіцыях дэкар. вырашэнне К. узбагачаецца арх. элементамі (паркавыя К. на італьян. вілах 16—18 ст., у Петрадварцы і інш.) і прыроднымі формамі з натуральнага каменю. Штучныя К. набываюць маляўнічасць і дэкаратыўнасць у спалучэнні з кветкамі, дэкар.-лісцевымі раслінамі. На Беларусі ў выглядзе дэкар. К. аформлены вадаскід на вадасховішчы «Крыніца» пад Мінскам, шэраг К. створаны на Сляпянскай воднай сістэме.
2) К. узмацнення — радыётэхнічная прылада, якая мае ўзмацняльны элемент (напр., электронную лямпу, паўправадніковую прыладу), ланцугі нагрузкі і сувязі з папярэднімі і наступнымі К. Звычайна ўзмацняльнік мае некалькі К., злучаных паслядоўна.
3) К. электрамашынны — агрэгат з дзвюх ці больш эл. машын, звязаных паміж сабой механічна і электрычна ці толькі электрычна. Выкарыстоўваецца для плаўнага рэгулявання частаты вярчэння эл. рухавіка ў электрапрыводах сярэдняй і вял. магутнасці.
4) К. гідраэлектрастанцый — сукупнасць гідраэлектрастанцый, размешчаных паслядоўна ўздоўж цячэння ракі. Дазваляе паўней выкарыстоўваць энергет. рэсурсы ракі, павысіць ступень рэгулявання сцёку і інш. 5) У пераносным сэнсе — імклівы, нястрымны паток чаго-н., напр., слоў, гукаў і інш.
А.В.Сычова (у садова-паркавым мастацтве і ландшафтнай архітэктуры).
Фантан «Каскад» у г. Петрадварэц Ленінградскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апеты́т, ‑у, М ‑тыце, м.
Жаданне есці. Добры апетыт. Не мець апетыту. □ На нейкі момант.. [Паліна] суцішылася, пазіраючы, з якім апетытам есць сястра.Сіўцоў.//звычайнамн. (апеты́ты, ‑аў); перан. Жаданне наогул, імкненне да чаго‑н. Але ўласніцкія апетыты ўсё больш разгараюцца. Лазун хацеў бы валодаць усёй вёскай, трымаць яе ў сваіх руках, аблытаць павуцінай даўгоў.Хромчанка.
•••
Воўчы апетыт — вельмі вялікі, нястрымны апетыт.
Наганяць апетытгл. наганяць.
[Ад лац. appetitus — жаданне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Разм. Украсці, цішком узяць для сябе што‑н. чужое. Ну, чым кепскія нашы местачковыя суседзі.., што яны благое зрабілі.., хіба толькі, як я памятаю, хлопцы пару гусей скралі, дык гэта ж глупства.Лынькоў.// Сілаю забраць. Тваіх здабыткаў ворагу не скрасці, Як не спыніць нястрымны часу рух.Звонак.// Пераманіць. Скрасці гарманіста з вечарынкі.
2.Зак.да скрадваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утрапёны, ‑ая, ‑ае.
Нястрымны ў праяўленні якіх‑н. пачуццяў. Успомнілася акушэрка, што ўляцела тады ноччу ў хату, як утрапёная. Як яна ўвіхалася ля Анэты, старалася, бегала.Пташнікаў.// Які выражае ўтрапенне. — Кругом агонь! — адказалі.. [Максіму Астаповічу] сотні ўтрапёных галасоў.Чорны.Усе глядзелі на.. [Галезнікаў] утрапёнымі позіркамі.Сабаленка.// Раз’юшаны; ашалелы. Кідалася [Марфа], як утрапёная, лаялася на чым свет стаіць.Сіняўскі.Аксіння, як утрапёная, дабегшы да рэчкі, кінулася за дачкою.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
uproarious
[ˈʌprɔriəs]
adj.
1) шу́мны, гаманлі́вы, крыклі́вы
an uproarious crowd — шу́мны крыклі́вы нато́ўп
2) го́ласны, гу́чны
uproarious laughter — го́ласны, гу́чны і нястры́мны сьмех
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)