нястры́мны, -ая, -ае.

1. Які немагчыма стрымаць, утрымаць.

Н. натоўп.

Н. смех.

2. Незвычайна моцны ў сваім праяўленні.

Нястрымнае жаданне працаваць.

3. Такі, што цяжка вытрымаць; нясцерпны, невыносны.

Н. боль.

|| наз. нястры́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нястры́мны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нястры́мны нястры́мная нястры́мнае нястры́мныя
Р. нястры́мнага нястры́мнай
нястры́мнае
нястры́мнага нястры́мных
Д. нястры́мнаму нястры́мнай нястры́мнаму нястры́мным
В. нястры́мны (неадуш.)
нястры́мнага (адуш.)
нястры́мную нястры́мнае нястры́мныя (неадуш.)
нястры́мных (адуш.)
Т. нястры́мным нястры́мнай
нястры́мнаю
нястры́мным нястры́мнымі
М. нястры́мным нястры́мнай нястры́мным нястры́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нястры́мны

прыметнік, адносны

нястры́мны неудержи́мый, безу́держный; неи́стовый, неукроти́мый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нястры́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Якога немагчыма стрымаць, утрымаць. Натоўп рынуўся да вагонаў нястрымнай дзікаватай лавінай. Кулакоўскі. Смех — гучны, нястрымны смех — так і падхапіў.. [Сілівона]. Лынькоў.

2. Такі, якога цяжка ўтаймаваць; які з цяжкасцю стрымліваецца. У такіх выпадках [калі статку пагражае небяспека] зубры заўсёды становяцца асабліва злымі, лютымі і нястрымнымі ў нападзе. В. Вольскі. [Сцяпан] разважлівы, калі што-небудзь абдумвае, нястрымны і лаканічны, калі спрачаецца. Ярош.

3. Такі, што цяжка вытрымаць; нясцерпны, невыносны. Арлоўскі рвануўся, каб устаць. Першае, што ён адчуў ад гэтага руху, быў нястрымны боль, які працяў яго навылёт. Паслядовіч. У духоўцы ў нястрымнай гарачыні пяклося прыгатаванае па ўсіх правілах пячэнне. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безу́держный нястры́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неудержи́мый нястры́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гамеры́чны, -ая, -ае.

У выразе: гамерычны смех (рогат)нястрымны, незвычайнай сілы смех.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́гат, -у, М -гаце, м.

1. Крык гусей.

2. перан. Моцны, нястрымны смех (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́гат, -у, М -гаце, м.

Гучны, нястрымны смех.

Вясёлы р.

Пакаціцца (або паехаць) ад (з) рогату (гучна і нястрымана зарагатаць; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)