астаты́чны

(ад гр. astatos)

неспакойны, няўстойлівы;

а. рэгулятар — аўтаматычны рэгулятар, які падтрымлівае адно і тое ж значэнне дадзенай велічыні пры любой велічыні знешняга ўздзеяння на сістэму рэгулявання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

fhrig a

1) неспако́йны, нерво́вы;

~e Bewgungen нерво́выя ру́хі

2) рассе́яны, няўва́жлівы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

unsound

[,ʌnˈsaʊnd]

adj.

1) нездаро́вы; пашко́джаны, сапсу́ты; гнілы́, хвараблі́вы

2) неабгрунтава́ны

an unsound theory — неабгрунтава́ная тэо́рыя

3) лёгкі, неглыбо́кі, неспако́йны

an unsound sleep — лёгкі, неспако́йны сон

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

кло́пат, -у, М -паце, мн. -ы, -аў, м.

1. Неспакойная думка пра што-н. або дзейнасць па ажыццяўленні чаго-н.

К. пра вясеннія работы.

Клопаты па добраўпарадкаванні горада.

К. аб дабрабыце сям’і.

2. Увага да патрэб і запатрабаванняў каго-н.

К. пра жыхароў вёскі.

3. Неспакойны, трывожны стан; хваляванне.

К. ад сэрца не адступае.

Не хочацца рабіць людзям клопату.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

impatient

[ɪmˈpeɪʃənt]

adj.

1) нецярплі́вы

2) неспако́йны, імклі́вы (пра каня́), неўтаймава́ны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

turbulent

[ˈtɜ:rbjələnt]

adj.

1) узбу́раны

2) бурлі́вы, неспако́йны

3) трыво́жны, устрыво́жаны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

узбаламу́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узбаламуціць.

2. у знач. прым. Неўраўнаважаны, узбударажаны; неспакойны. Узбаламучаны настрой. □ Хацелася [Дауэру] кінуць усё.., забрацца ў ціхі куточак і там прасядзець, аж пакуль не паспакайнее гэты ўзбаламучаны свет. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

worrying [ˈwʌriɪŋ] adj.

1. надаку́члівы, турбо́тны, кло́патны

2. трыво́жны, неспако́йны, хвалю́ючы;

The worrying thing is his health. Што мяне трывожыць, дык гэта яго здароўе.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Сурга́ннеспакойны хлопец’ (Бяльк.); прозвішча Сурганаў Бірыла (Бел. антр., 3, 399) параўноўвае з укр. жарт. сурга́нити ’прасці’, сурга́нитися ’з цяжкасцю ісці, ехаць, клясціся’. Няясна; параўн. ЕСУМ (5, 479).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

задра́іць, ‑драю, ‑драіш, ‑драіць; зак., што.

Шчыльна, наглуха зачыніць (ілюмінатары, люкі і пад.) з дапамогай задрайкі. — О сэр, акіян неспакойны, загадана наглуха задраіць усё! Лынькоў. Акна няма — ёсць ілюмінатар, яго нельга закрыць, можна толькі задраіць. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)