Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Зага́на ’недахоп’, ’выгавар’, дыял.маг.загу́на ’асуджэнне’ (Юрч.). Рус.смал.зага́на ’недахоп’, ’пакаранне’. Бязафіксны аддзеяслоўны (ад *заганіць, параўн. укр.зага́нити ’асудзіць’) назоўнік. Гл. ганьба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РУ́БЕЛЯ ЗАКО́Н, кампенсацыі фактараў закон,
узаемазамяняльнасці фактараў закон (эфект),
сцвярджэнне аб тым, што адсутнасць або недахоп якога-н. экалагічнага фактара можа быць кампенсаваны інш. блізкім (аналагічным) фактарам. Выяўлены амер. эколагам Э.Рубелем (1930).
Напр., недахоп святла ў парніку можа быць кампенсаваны павелічэннем канцэнтрацыі вуглекіслаты або стымулюючым дзеяннем некат. біялагічна актыўных рэчываў (гіберэлінаў або інш.); некат. малюскі пры адсутнасці або недахопе кальцыю могуць будаваць свае ракавіны са стронцыю, пры дастатковай яго колькасці ў асяроддзі. Р.з. мае адносны характар, таму што фундаментальныя экалагічныя (фізіял.) фактары (святло, вада, азот, вуглекіслата, хім. макра- і мікраэлементы і інш.) незаменныя.