die ~ ergréifen* перайсці́ ў на́ступ [наступле́нне]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
акрылі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.
Узняць у каго‑н. душэўны стан, натхніць; падбадзёрыць. Наступленне Чырвонай Арміі пад Масквой акрыліла падпальшчыкаў.Новікаў.Вясковай паводкай жыццё забурліла, Бо Леніна слова ўсіх акрыліла.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЭ-ФА́КТА (лац. de facto літар. на справе),
у міжнародным праве адна з форм прызнання дзяржавы або ўрада, якая азначае афіцыйнае, але не канчатковае прызнанне. Звычайна прызнанне дэ-факта мае на ўвазе наступленне пэўных прававых вынікаў, але яно мае часовы характар і з’яўляецца пераходным этапам да прызнання дэ-юрэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
баяздо́льны, ‑ая, ‑ае.
Прыгодны весці баявыя дзеянні. [Хмара:] — Наступленне.. пачалося. Але пачалося тады, калі вораг у рэальнасць такога наступлення ўжо амаль не верыў і зняў шаснаццаць сваіх самых баяздольных дывізій.Шашкоў.// Здольны вырашаць адказныя задачы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затармазі́цца, ‑мозіцца; зак.
1. Запаволіць, спыніць свой рух пад дзеяннем тормаза. Машына затармазілася.
2.перан.Разм. Затрымацца, зацягнуцца ў сваім развіцці, руху. Наступленне на правым флангу затармазілася, прычым гэта ставіла пад пагрозу фланг Сібірака.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗА́ЙЦАЎ (Іван Сцяпанавіч) (9.10.1926, в. Чонкі Гомельскага р-на — 16.4.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з 1943 на 3-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення сяржант З. вызначыўся ў баі за ст. Вербіг на тэр. Германіі; цяжка паранены закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, кулямётны агонь якога стрымліваў наступленнесав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХО́ЎКА,
горад на Украіне, раённы цэнтр у Херсонскай вобл., на беразе Кахоўскага вадасх. на р. Дняпро. Засн. ў 1783, горад з 1938. 42,2 тыс.ж. (1998). Прыстань. Чыг. станцыя (10 км ад горада). Машынабуд. і металаапр., харч.прам-сць; вытв-сць жалезабетонных вырабаў. Музей гісторыі горада. У 1920 у раёне К. спынена наступленне войск П.М.Урангеля (Кахоўскі плацдарм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-АФРЫКА́НСКІЯ АПЕРА́ЦЫІ 1940—43,
баявыя дзеянні паміж англа-амер. і італа-ням. войскамі ў паўн. Афрыцы ў 2-ю сусв. вайну 1939—45. Фаш. Італія і Германія імкнуліся захапіць паўн. часткі Алжыра, Егіпта і інш.тэр., а таксама Суэцкі канал і англ.ваен.-марскую базу Адэн. Вялікабрытанія вяла барацьбу за захаванне сваіх уладанняў і ўмацаванне стратэг. становішча на Б. Усходзе. У той час тут знаходзіліся войскі У.Андэрса, у складзе якіх у баявых дзеяннях на баку саюзнікаў удзельнічалі беларусы і ўраджэнцы Беларусі. Аперацыя пачалася 13.9.1940 і да восені 1942 вялася абмежаванымі сіламі з пераменным поспехам. 23.10.1942 8-я брыт. армія Б.Мантгомеры перайшла ў наступленне (гл.Эль-Аламейнская аперацыя 1942), а 8 ліст. саюзныя войскі пад камандаваннем Д.Эйзенхаўэра пачалі высадку дэсанта на тэр.Франц. Марока і Алжыра. Аднак наступленне было спынена італа-ням. войскамі на тэр. Туніса (ням. экспедыцыйнымі сіламі камандаваў ген.-фельдмаршал Э.Ромель). У сак. і крас. 1943 англа-амер. войскі пачалі новае наступленне адначасова з У і З і 13.5.1943 вымусілі капітуляваць італа-ням. войскі (250 тыс.чал.) на мысе Бон (на падставе гэтага і інш. фактараў некат. гісторыкі Захаду лічаць гэтую аперацыю другім фронтам 2-й сусв. вайны). Перамога саюзнікаў рэзка пагоршыла стратэг. становішча краін фаш. блока ў Міжземнамор’і і стварыла спрыяльныя ўмовы для Вялікабрытаніі і ЗША, каб пачаць вызваленне Еўропы.
Літ.:
История второй мировой войны, 1939—1945. Т. 3—6. М., 1974—76;
Роскилл С. Флот и война: Пер. с англ.Т. 1—2. М., 1967—70;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эстэ́тык, ‑а, м.
1. Тое, што і эстэт.
2. Тэарэтык мастацтва, спецыяліст па эстэтыцы (у 1 знач.). Сучасныя буржуазныя эстэтыкі і рэвізіяністы, ведучы наступленне на асноўныя прынцыпы марксісцка-ленінскай эстэтыкі, сцвярджаюць, што прынцып партыйнасці чужы творчасці.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)