Раке́танапоўнены піратэхнічнай сумессю снарад’, ’лятальны апарат з рэактыўным рухавіком’ (ТСБМ). Запазычанне праз ням. Rakete (хаця пасрэдніцтва рускай ці польскай моў уяўляецца ў такой жа ступені магчымым, параўн. польск. rakety “do grania”, XVIII ст.) з італ. roccetta/rochetto (< rocca ’верацяно’); гл. таксама Фасмер, 3, 438; Чарных, 2, 97; Скок, 3, 102; Махэк₂, 507.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раке́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -ке́т, ж.

1. Лятальны апарат з рэактыўным рухавіком.

Касмічная р.

2. Баявы снарад, які прыводзіцца ў дзеянне рэактыўнай сілай.

3. Напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад, які пасля выстралу ярка свеціцца ў паветры і выкарыстоўваецца для феерверкаў і светлавых сігналаў.

Сігнальная р.

4. Быстраходнае рачное пасажырскае судна на падводных крылах.

Плысці на ракеце.

|| прым. раке́тны, -ая, -ае.

Дзень ракетных войск і артылерыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наку́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад накурыць.

2. у знач. прым. Разм. Напоўнены тытунёвым дымам. Калі заходзіш у накураны пакой, табе адразу становіцца цяжка дыхаць. Шахавец. Мы сядзелі ў цёплым, накураным вагоне, шчасліва смяяліся і гаварылі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поўны, напоўнены, набіты, забіты □ як завязаць, аж трашчыць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

перапо́ўнены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапоўніць.

2. у знач. прым. Напоўнены, запоўнены звыш меры. Перапоўненая зала. □ У перапоўненым класе было цяжкае паветра. Колас. Мядзведзеў пасмактаў муштук, потым ткнуў яго разам з патухлай цыгаркай у перапоўненую попельніцу. Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыратро́н

(ад гр. thyra = дзверы, уваход + -трон)

іонны электравакуумны прыбор з катодам, анодам і сеткай, напоўнены інертным газам, вадародам, парай ртуці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ра́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; незак.

Адчуваць радасць; праяўляць радасць, быць у радасным, вясёлым настроі. Радавацца поспеху. □ [Лабановіч] радаваўся, калі бачыў шнуры добрай збажыны ці бульбы. Колас. — Вось гэта сіла! — радаваліся байцы, сочачы за танкамі. Мележ. Горад, напоўнены новым працоўным днём, радаваўся, смяяўся, спяваў. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

crowded

[ˈkraʊdɪd]

adj.

1) напо́ўнены (людзьмі́ або́ рэ́чамі); шматлю́дны

crowded meeting — шматлю́дны сход

2) по́ўны, набі́ты бітко́м

3) пасе́яны загу́ста (пра расьлі́ны)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

«ДРУГА́Я ПРАМО́ВА РУСІ́НА АБ НАРАДЖЭ́ННІ ХРЫСТА́»

[«Ulia Concio Ruthena pro Nativitate Oni (Domini)»],

ананімны сатыр. твор бел. л-ры 1-й пал. 18 ст. Уваходзіць у рукапісны зб. твораў на бел., лац. і польск. мовах (нап. 1711—41, часткова апубл. 1965). Напісана на бел. мове лацінкай, цытаты з рэліг. л-ры на лац. мове, трапляецца польская і рус. лексіка. Пабудавана па канонах царк. казання, у аснове якога традыц. рэліг. сюжэт (пастыры—авечкі—ваўкі), напоўнены актуальным зместам. У творы выявіліся асветніцкія ідэі і парадаксальнасць, барочная квяцістасць стылю. Належыць, відаць, таму ж аўтару, што і «Прамова Русіна».

Публ.:

Прамова Русіна аб нараджэнні Хрыста // Полымя. 1965. № 9.

Літ.:

Міско С. Невядомыя беларускія творы першай паловы XVIII ст. // Полымя. 1965. № 9;

Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Мн., 1968. Т. 1. С. 412—414;

Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 295—297.

т. 6, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕ́ЛЕР ((Keller) Готфрыд) (19.7.1819, г. Цюрых, Швейцарыя — 15.7.1890),

швейцарскі пісьменнік. Пісаў на ням. мове. Вучыўся ў АМ у Мюнхене (1840—42), у Гайдэльбергскім ун-це. Літ. дзейнасць пачаў у 1846 як паэт (зб. «Вершы»). Вядомасць прынёс раман «выхавання» «Зялёны Генрых» (1855, 2-я рэд. 1879—80), напоўнены філас. роздумам пра лёс чалавека ў грамадстве, прызначэнне мастацтва. Аўтар рамана «Марцін Заландэр» (1886), зб-каў навел «Людзі з Зельдвілы» (т. 1—2, 1856—74), «Сем легенд» (1872), «Цюрыхскія навелы» (1878), «Выслоўе» (1881), літ.-крытычных эсэ, публіцыст. твораў. Маст. манеры К. ўласцівы мяккі гумар і сатыра, пластычнасць і яркасць вобразаў, павучальнасць і філасафічнасць.

Тв.:

Рус. пер. — Новеллы. Л., 1970;

Зеленый Генрих. М., 1972;

Избранное. Л., 1988.

Літ.:

Павлова Н.С., Седельник В.Д. Швейцарские варианты: Лит. портреты. М., 1990;

Готфрид Келлер: Биобиблиогр. указ. М., 1965.

М.​А.​Папова.

Г.Келер.

т. 8, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)