bailiff [ˈbeɪlɪf] n.

1. BrE, law бе́йліф; судо́вы выкана́ўца

2. BrE распара́дчык; акано́м

3. AmE наме́снік шэры́фа

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

VC [ˌvi:ˈsi:] n.

1. (скар. ад Vice-Chairman) наме́снік старшыні́

2.(скар. ад Vice-Chancellor) рэ́ктар універсітэ́та

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

vice-president [ˌvaɪsˈprezɪdənt] n.

1. ві́цэ-прэзідэ́нт

2. AmE наме́снік прэзідэ́нта; дырэ́ктар (кампаніі, банка і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

экза́рх, ‑а, м.

Гіст.

1. Галава жрацоў пры храме ў старажытнай Грэцыі.

2. Гіст. Намеснік імператара ў якой‑н. вобласці Візантыйскай імперыі.

3. У праваслаўнай царкве — галава асобнай царкоўнай вобласці ці самастойнай царквы.

[Грэч. éxarchos — галава, начальнік, намеснік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wicepremier

м. намеснік прэм’ер-міністра; віцэ-прэм’ер

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

z-ca, zca, zast.

= zastępca — намеснік; нам.

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВО́ЛАСЦЕЛЬ,

службовая асоба на Беларусі, Украіне, у Расіі ў 14—16 ст., якая кіравала воласцю ад імя вял. князя ці ўдзельнага князя; тое, што і намеснік.

т. 4, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ві́цэ-ко́нсул

(ад віцэ- + консул)

намеснік консула або кіраўнік самастойнага віцэ-консульства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПАДСТО́ЛІ,

пасада ў ВКЛ. Вядома з сярэдзіны 15 ст. Намеснік стольніка, дапамагаў яму сервіраваць велікакняжацкі стол. З часам яго функцыі становяцца намінальнымі. З сярэдзіны 17 ст. вядомы павятовыя П.

У.​М.​Вяроўкін-Шэлюта.

т. 11, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДСУ́ДАК,

намеснік, потым памочнік суддзі земскага, які рыхтаваў справы да суда. Пасада ўведзена ў час адм.-тэр. рэформы 1565—66. Выбіраўся шляхтаю. Разам з пісарам уваходзіў у склад суда.

У.​М.​Вяроўкін-Шэлюта.

т. 11, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)