single-handed [ˌsɪŋglˈhændɪd] adj.
1. аднару́кі
2. які́ працу́е без дапамо́гі; вы́кананы без дапамо́гі;
single-handed efforts аднабако́выя намага́нні
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
strenuous [ˈstrenjuəs] adj.
1. напру́жаны, ця́жкі;
strenuous efforts ця́жкія намага́нні
2. энергі́чны, стара́нны (пра чалавека);
a strenuous supporter заўзя́ты прыхі́льнік
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
паклапата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.
1. Прыкласці сілы, намаганні, каб зрабіць што‑н., дамагчыся чаго‑н. — Давай паклапочам перад паштова-дарожным начальствам, — пажартаваў Фелікс, — няхай пусцяць адзін-два дыліжансы і да Саўкі. Якімовіч.
2. Правесці некаторы час у клопатах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́рны напра́сный, бесполе́зный, пусто́й; тще́тный, безуспе́шный, беспло́дный;
~ная тра́та ча́су — напра́сная (бесполе́зная, пуста́я) тра́та вре́мени;
~ныя намага́нні — напра́сные (тще́тные, безуспе́шные, беспло́дные) уси́лия
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
zwielokrotnić
зак. павялічыць (шматкроць); памножыць;
zwielokrotnić wysiłki — памножыць намаганні
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЖАЛЕЗАБЕТО́Н,
штучны будаўнічы матэрыял з бетону і стальной арматуры, якія маналітна злучаны і працуюць у канструкцыі як адно цэлае. Сумесная работа бетону і арматуры забяспечваецца іх трывалым счапленнем, амаль аднолькавымі каэф. лінейнага расшырэння. Бетон успрымае ў асн. сціскальныя намаганні, надае канструкцыі жорсткасць, ахоўвае арматуру ад карозіі; арматура (падоўжаныя стрыжні, папярочныя хамуты, мантажная для каркасаў) успрымае расцягвальныя намаганні. Вызначаецца высокай трываласцю, даўгавечнасцю, вогнеўстойлівасцю, прастатой формаўтварэння. Выкарыстоўваецца ў жыллёвым і прамысл. буд-ве, мостабудаванні, гідратэхн. буд-ве і інш. З Ж. робяць разнастайныя жалезабетонныя вырабы і канструкцыі.
Ж. бывае звычайны і папярэдне напружаны (яго арматуру перад бетанаваннем штучна нацягваюць, што абціскае бетон, павялічвае яго трываласць і трэшчынаўстойлівасць; гл. Папярэдне напружаныя канструкцыі), саманапружаны (робіцца з выкарыстаннем т.зв. напружвальнага цэменту, які пры цвярдзенні расшыраецца), зборны, маналітны і інш. Патэнт на Ж. атрымаў франц. вучоны Ж.Манье ў 1867. Канструкцыі з Ж. хутка пашырыліся ў Англіі, ЗША, Расіі (з 1885) і інш. краінах. У 1901—02 на чыг. лініі Віцебск—Жлобін было пабудавана 27 жалезабетонных мастоў і пуцеправодаў. Ж. стаў адным з найб. пашыраных матэрыялаў у буд-ве, які выкарыстоўваецца ў розных канструкцыях будынкаў і збудаванняў (фундаментаў, пліт, сцен, труб, мастоў, плацін і г.д.), ва ўсіх кліматычных зонах (фіз.-мех. ўласцівасці Ж. пры т-рах ад -40 да + 60 °C практычна не змяняюцца). Значны ўклад у развіццё навукі пра Ж. зрабілі рас. і сав. вучоныя М.А.Белялюбскі, А.Ф.Лалейт, Р.П.Перадзерый, В.В.Міхайлаў, А.А.Гвоздзеў, бел. вучоныя І.М.Ахвердаў, Я.І.Дрозд і інш.
Літ.:
Гл. пры арт. Жалезабетонныя вырабы і канструкцыі.
П.М.Багаслаўчык.
т. 6, с. 414
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
папрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
Працаваць некаторы час. Папрацавала.. [Вера Адамаўна] у нас усяго два гады. Дзесяты клас мне зноў давялося выпускаць. Ермаловіч. // Прыкласці намаганні, энергію для выканання чаго‑н. Сход быў як сход, людзей многа было — відно, што актыў папрацаваў. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МО́РА (Moro) Альда (23.9.1916, г. Малье, Італія — 9.5.1978),
італьянскі дзярж. і паліт. дзеяч. Юрыст. Праф. крымін. права ун-та г. Бары. Чл. (з 1946), паліт. сакратар (1959—62), старшыня (з 1976) Хрысц.-дэмакр. партыі; узначальваў яе левае крыло, імкнуўся аб’яднаць намаганні хрысц. дэмакратаў і сацыялістаў у парламенце. Чл. палаты дэпутатаў італьян. парламента (з 1948). У 1948—58 нам. міністра замежных спраў, міністр юстыцыі, нар. адукацыі. У 1969—72 і 1973—74 міністр замежных спраў, у 1963—68 і 1974—76 прэм’ер-міністр Італіі. 16.3.1978 выкрадзены і пазней забіты тэрарыстамі з т.зв. «чырвоных брыгад». Аўтар прац па розных аспектах юрыд. навукі.
т. 10, с. 520
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКА-ІСПА́НСКІ ДАГАВО́Р 1812 Аб саюзе супраць Францыі.
Падпісаны 20 ліп. ў г. Вял. Лукі (Расія) рас. канцлерам М.П.Румянцавым і ўпаўнаважаным ісп. картэсаў (парламента) Сеа Бермудэсам. Былі абвешчаны дружба, згода і саюз паміж дзяржавамі, выказаны іх цвёрды намер сумесна весці барацьбу супраць агульнага ворага — франц. імператара Напалеона І. Аляксандр І прызнаў законнасць картэсаў, што сабраліся ў г. Кадыс і прынятай імі Кадыскай канстытуцыі 1812. Аднаўляліся гандл. адносіны паміж краінамі. Паводле дагавора Расія і ісп. патрыёты ўзгаднілі ваен. намаганні ў барацьбе з Напалеонам, што ў пэўнай ступені ўскладніла перакідку франц. войск з Іспаніі ў Расію і Цэнтр. Еўропу ў час вайны 1812 і кампаніі 1813.
т. 13, с. 460
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
hamstring2 [ˈhæmstrɪŋ] v. (hamstrung) fml
1. зрыва́ць, зво́дзіць на нішто́ (намаганні, планы і да т.п.)
2. падраза́ць кры́лы (каму-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)