намага́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. намага́нне намага́нні
Р. намага́ння намага́нняў
Д. намага́нню намага́нням
В. намага́нне намага́нні
Т. намага́ннем намага́ннямі
М. намага́нні намага́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

звышчалаве́чы сверхчелове́ческий;

~чыя намага́нні — сверхчелове́ческие уси́лия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ту́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; незак. (разм.).

Напружвацца, рабіць фізічныя намаганні; старацца.

Тужыўся падняць мех.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патро́іць сов. утро́ить;

п. намага́нні — утро́ить уси́лия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сверхчелове́ческий звышчалаве́чы, надчалаве́чы;

сверхчелове́ческие уси́лия звышчалаве́чыя намага́нні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суку́пны, -ая, -ае.

Аб’яднаны, сумесны, агульны.

Сукупныя намаганні.

○

Сукупны грамадскі прадукт — матэрыяльныя даброты, створаныя грамадствам за пэўны перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намага́нне, -я, н.

1. гл. намагацца.

2. Фізічнае, разумовае або душэўнае напружанне, накіраванае на што-н.

Прыкласці ўсе намаганні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нечалаве́чы, -ая, -ае.

1. Не ўласцівы чалавеку.

Н. крык.

2. Які перавышае чалавечыя магчымасці; празмерны.

Нечалавечыя намаганні.

3. Бесчалавечны.

Нечалавечыя пакуты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́рны, -ая, -ае.

1. Дарэмны, бескарысны.

Марныя намаганні.

2. Змарнелы, чэзлы, худасочны.

М. конік той ледзь цягне.

|| наз. ма́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удво́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., што.

Павялічыць удвая, падвоіць.

У. намаганні.

|| незак. удво́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. удвае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)