ГАЛЮЦЫНА́ЦЫІ (ад лац. hallucinatio трызненне, прывід),
стан уяўнага (несапраўднага) успрымання чалавекам чаго-небудзь як рэальна існуючага ў навакольным асяроддзі без уздзеяння знешніх раздражняльнікаў. Паводле І.П.Паўлава, у аснове галюцынацый ляжаць парушэнні функцый кары галаўнога мозга. Найчасцей галюцынацыі ўзнікаюць пры псіхічных захворваннях.
Адрозніваюць галюцынацыі: зрокавыя, слыхавыя, нюхальныя, тактыльныя і інш.; простыя (успышкі святла, шоргат, стук) і складаныя (вобразы людзей, гаворка); сапраўдныя галюцынацыі і псеўдагалюцынацыі (менш выразныя і ў меншай ступені звязаныя з пачуццём рэальнасці; адсутнічаюць у дзіцячым узросце). Да галюцынацый не адносяць ілюзіі. Зрокавыя галюцынацыі характэрныя для псіхозаў інфекц. і інтаксікацыйнага паходжання. Пры белай гарачцы, напр., хворыя бачаць дробных жывёл (мышэй, змей), адчуваюць поўзанне па скуры насякомых, уяўную прысутнасць пачвар, страшыдлаў, забойцаў. Слыхавыя галюцынацыі больш частыя пры шызафрэніі. Нярэдка яны тояць сац. небяспеку, таму што могуць мець імператыўны (загадвальны) змест і накіроўваць хворага на агрэсіўныя дзеянні. У хранічных алкаголікаў слыхавыя галюцынацыі часцей «каментарныя» («галасы» абмяркоўваюць стан ці дзеянні хворага). Нюхальныя і тактыльныя галюцынацыі ўвасабляюцца ў адчуванні несапраўдных пахаў (напр., гнілі, парфумы, газы і г.д.) і дотыкаў да скуры (насякомых, вільгаці, паветраных патокаў і інш.). Шэраг рэчываў (галюцынагены) здольныя выклікаць галюцынацыі штучна, што ўласціва наркаманіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адраса́нт
(ням. Adressant, ад фр. adresser = пасылаць, накіроўваць)
той, хто пасылае каму-н. паштовае або тэлеграфнае адпраўленне (пісьмо, пасылку, тэлеграму і г. д.); адпраўнік.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
каліма́тар
(ад лац. collimare, скажонага collineare = накіроўваць па прамой лініі)
1) аптычная сістэма для атрымання пучкоў паралельных прамянёў;
2) невялікая падзорная труба, у фокусе якой крыжападобна нацягнутыя ніткі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
überwéisen*vt
1) пераво́дзіць (грошы)
2) перадава́ць, накіро́ўваць;
den Kránken éinem Fáchmann ~ накірава́ць хво́рага да спецыялі́ста
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
каліма́цыя
(ад лац. collimare, скажонага collineare = накіроўваць па прамой лініі)
інструментальная памылка ў аптычных прыборах, якая ўзнікае ў выніку недакладнай перпендыкулярнасці восі абарочвання трубы прыбора да яго аптычнай восі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1.кім-чым. Карыстаючыся прыборамі, рычагамі і пад., рэгуляваць ход, рух, работу каго‑, чаго‑н. Кіраваць машынай. Кіраваць канём. □ Вадзік трымаў у руках вудачкі, Сашка кіраваў лодкай.Гамолка.// Рабіць уплыў на развіццё чаго‑н., на ход якога‑н. працэсу. — Не можам кіраваць сонечным святлом, дык трэба кіраваць зямлёю.Кулакоўскі./ Пра сродкі кіравання чым‑н. Па быстрыні човен імчыць, як маторка, толькі паспяваў, кіраваць вяслом.Гамолка.
2.кім-чым. Быць на чале чаго‑н., накіроўваць дзейнасць каго‑, чаго‑н. Кіраваць дзяржавай. □ Мікалай Каржанец сам згадзіўся кіраваць гаспадаркай і на цвёрдыя ногі паставіць калгас.Бялевіч.//Накіроўваць чые‑н. ўчынкі, дзеянні, быць пабуджальнай прычынай, пачаткам чаго‑н. Пачуццё любві да роднай зямлі кіравала аўтарам, калі ён выступіў з крытыкай побыту і нораваў польскіх магнатаў, шляхты і іх абслугі.Казека.//Разм. Мець уладу над кім‑н., распараджацца кім‑н. Зараз жа знайшоў [Крушынскі] тлумачэнне: «Жонка кіруе старым...».Бядуля.// Дырыжыраваць хорам, аркестрам. Кіраваць аркестрам.
3.Разм. Тое, што і кіравацца (у 2 знач.). Брычка зварочвае на поплаў, кіруе проста да стагоў.Асіпенка.
4.каго-што. Разм. Паказваць каму‑, чаму‑н. пэўны напрамак; накіроўваць. Праз рачныя броды Кіраўнік атрада Кіруе падводы.Куляшоў.
5.чым. У граматыцы — патрабаваць пасля сябе пэўнага ўскоснага склону. Пераходныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lénkenvt
1) кірава́ць (аўтамашынай)
2) кірава́ць, накіро́ўваць;
er ist schwer zu ~ ён ця́жка паддае́цца выхава́нню
3) (auf A) накіро́ўваць (на што-н.);
j-sÁufmerksamkeit auf etw. (A) ~ накірава́ць чыю́-н. ува́гу на што-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
канцэнтрава́ць
(ад лац. con = з + centrum = сярэдзіна)
1) збіраць, сцягваць, групаваць у адным месцы (напр. к. войскі);
2) перан.накіроўваць на што-н. увагу, думкі;
3) насычаць раствор якім-н. рэчывам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Страмяну́ць ‘рынуцца’ (шчуч., З нар. сл.), ‘кінуць, кінуцца’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. укр.стрімну́ти ‘кінуцца’. Роднаснае рус.стреми́ть ‘накіроўвацца, хутка рухацца’, серб.-харв.стре́мити ‘імкнуцца, прагнуць’, славен.stramíti ‘прагнуць’, балг.стремя́ се ‘імкнуцца, прагнуць’, макед.стреми се ‘тс’, ст.-слав.стрьмити ‘тс’. Прасл.*stremiti ‘накіроўваць, скіроўваць’, роднаснае *strьměti, *stromъ (гл. страміць). Паводле Младэнавай (Нов. в рус. этим., 224), узыходзіць да і.-е.*ster‑m‑ < *ster‑, што першапачаткова абазначала рух у любым кірунку. Гл. таксама Фасмер, 3, 775; Варбат, Этимология–1994–1996, 39; ЕСУМ, 5, 437–438.