Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́грызці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; пр. выгрыз, ‑ла; зак., што.
Грызучы што‑н., выесці. Выгрызці дзірку ў буханцы хлеба.// Скусваючы, згрызаючы пры корані, з’есці ўсё. З галадухі і са смагі Выгрызеш і мёрзлы ягель.Вітка.
•••
Пячонкі выгрызці — абрыдзець, надакучыць папрокамі за што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́дзькаж.бат. Réttich m -(e)s, -e;
◊
надаку́чыць як го́ркая рэ́дзькаразм.j-m zum Hals heráushängen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
даку́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм.Надакучыць, абрыднуць. Лабановіч уздыхнуў лягчэй, як бы з яго плячэй зваліўся нейкі цяжар, бо дарога .. і лес усё ж такі дакучылі яму.Колас.А сонейка, сонейка, да заходзь жа скоранька! Як ты мне дакучыла, раненька усходзячы.З нар. песні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.
1.што. Адзначыць што‑н. звонам; празваніць. На сцяне гадзіннік адзваніў дванаццаць.Галавач.
2.без дап. Кончыць званіць. Даўно адзванілі ў царкве — адпраўлялася праваслаўная імша.Чорны.
•••
Вушы адзваніць — надакучыць просьбай, гутаркай каму‑н., доўга і настойліва прасіць каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апры́краць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Надакучыць з-за аднастайнасці, паўтарэння чаго‑н.; стаць непрыемным, прыкрым, нязносным. Я рад, што змоўклі оды — Апрыкралі яны: Дзе оды, там заўсёды Ёсць месца для маны.Непачаловіч.А тут, на Грабскім хутары, душна, цесна і даўно апрыкрала ўсё.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zanudzić
зак.kogo czym нагнаць нуду на каго; надакучыць, абрыднуць каму
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
абры́дзець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; пр. абрыдзеў, ‑дзела і абрыд, ‑ла, зак.
Надакучыць, апрыкраць; прыесціся. Ды так ужо казёл абрыдзеў сабаку сваім прыставаннем, што Жук аднойчы не стрываў ды хваць яго з будкі за бараду!Брыль.Лабановічу ўрэшце абрыдла гэта п’яная гульня і гэта гразь распушчанага языка.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прысы́рыць ’даручыць; прымусіць; адчувальна ўздзейнічаць’; ’прыручыць’; ’пакінуць’, прысырэ́ць ’надакучыць’ (Мат. Гом., ТС; жыт., Жыв. НС; мазыр., ГЧ). Няясна; відаць, корань той жа, што і ў осы́рыць ’пакінуць’ (ТС), якое Супрун выводзіць са ст.-рус.сирыи ’сіроцкі, асірацелы’, гл. асірацець, хаця семантыка разглядаемага слова не зусім ясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нутро́, -а́, н.
1. Унутраныя органы чалавека або жывёлы; вантробы.
Усё н. баліць.
2. Унутраная частка чаго-н.
Н. печы.
3.перан. Унутраная сутнасць каго-н.
Мяшчанскае н.
Усё гэта я нутром адчуваю.
◊
Заглянуць у нутрокаму, каго (разм.) — адгадаць чые-н. думкі, пачуцці.
Пераесці нутрокаму (разм., неадабр.) — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго-н.
|| прым.нутраны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).
Нутраное сала.
Н. свет чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)