2.чаго. Налажыць, накідаць многа чаго‑н.; наваліць. Навярнуць гару камення. □ Здорава фрыцы партызан баяліся — зямлі болей як у два метры навярнулі [да сцяны хаты].Савіцкі.
3.пераважнабезас.чаго. Намесці, нагнаць у вялікай колькасці. За ноч навярнула гурбы снегу.
4.што. Нахіліць, схіліць у які‑н. бок. Навярнуць слупы.
5.перан.; кагонашто. Разм. Прыахвоціць да чаго‑н. Навярнуць на рыбалоўства.
6.чаго і без дап.Разм. Нагаварыць на каго‑н. няпраўды; наплесці. [Матка:] — Навярнуў [нехта] такога, што страх слухаць! На хлопца, які век птушаняці не зачапіў!Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нараві́ць, ‑раўлю, ‑ровіш, ‑ровіць; незак.
1.каму і без дап. Старацца дагаджаць. [Ульяна:] А я ж, панічок, і сама ведаю, што госцю трэба наравіць.Крапіва.Бедната наадрэз адмовілася наравіць пану, а тым больш аддаваць яму сваё сена.Бажко.
2.зінф. і злучн. «каб». Імкнуцца, старацца. Ласяня тупала каля дубка, нарабіла сарвацца з прывязі, трывожна пазірала па баках, шукаючы сваю маці.С. Александровіч.Нервова гарцаваў пад [камандзірам] конь, кусаў цуглі. Нарабіў сарвацца з месца, каб нагнаць калону.Паўлаў.На беразе раззыкаліся авадні і розная іншая драбяза. Яны так і наровяць, каб утнуць.Якімовіч.
3.зінф. Прыладжвацца, прыстасоўвацца. Шэмет наравіў ехаць па абочыне, дзе была не такая глыбокая гразь.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дагна́ць, ‑ганю, ‑гоніш, ‑гоніць; зак., каго-што.
1. Параўняцца з кім‑, чым‑н., што рухаецца наперадзе; нагнаць. Раман пусціўся шпарчэй, думаў, можа дагоніць на Лавацкім полі Раіну.Пташнікаў.Таццянка кінулася даганяць. Дагнала і ледзь-ледзь абхапіла рукамі, такі вялікі быў мяч.Юрэвіч.Каля пушчы, каля броду Нас дагнала непагода.Танк.//перан. Параўняцца ў поспехах, росце і пад. з тым, хто апярэджваў. Прыйшоў у школу Піліпка, калі складанне простых дробаў канчалі ўжо, і нічога, дагнаў.Навуменка.Хаця выпрацоўка.. [Васіля] і павялічылася, Алены ён усё-такі не дагнаў.Чарнышэвіч.
2. Прыгнаць куды‑н., у якое‑н. месца. Дагнаць кароў да лесу. Дагнаць машыну да горада.//перан.Разм. Давесці да якіх‑н. паказчыкаў. Дагнаць выпрацоўку да 150 працэнтаў.
3. Падагнаць, наладзіць як трэба. Каса чыя нядобра косіць — Няхай Антося ён папросіць: Антось наладзіць — так дагоніць, Тады пабач, як загамоніць.Колас.
4. Давесці што‑н. распачатае да канца або да пэўнай мяжы. Дагнаць баразну да канца. Дагнаць цвік да сярэдзіны. □ Цімох дагнаў пракос да карчоў, вярнуўся назад.Капыловіч.// Закончыць перагонку якіх‑н. вадкасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
strach, ~u
м. страх; ляк; жах;
blady strach — смяротны страх;
strach ma wielkie oczy — у страха вялікія вочы;
ze ~u — са страху;
napędzić komu ~u — нагнаць страху на каго;
mieć ~a разм. баяцца;
strach pomyśleć — страх (страшна) падумаць;
strach na wróble — пудзіла (агароднае); пужала; страшыдла
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
штурмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак., каго-што.
1. Рабіць, праводзіць штурм (у 1 знач.). Барашкін быў ва ўдарнай групе, і гэтая група першай штурмавала варожыя ўмацаванні.Савіцкі.У сям’і павага ў нас мужчынам: Дзед тапіў дзянікінцаў у Доне; Бацька ўзводзіў горад на Амуры, Брат старэйшы штурмаваў Берлін.Гілевіч.//перан. Праводзіць актыўныя, рашучыя дзеянні для авалодання чым‑н., асваення чаго‑н. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя дала ў рукі чалавека магутныя сілы: ён пранік у глыбіню атамнага ядра, пачаў штурмаваць касмічныя далі.«Звязда».Каб штурмаваць нямую вышыню, Бывае мала аднаго імкнення.Грачанікаў.//перан. Працаваць з празмерная паспешнасцю, каб нагнаць упушчанае. Не знае адпачынку, зморы Калгаснікаў ліхая раць, Калі з упартасцю, напорам Прарыў выходзім штурмаваць.Чарот.//перан. Актыўна паступаць, старанна, настойліва вывучаць з мэтай дабіцца жаданых вынікаў. Не шмат застаецца таварышаў-сведак, Што разам з табой [ветэран] стары свет штурмавалі.Чарнушэвіч.Вось ён, гулкі, шырокі ганак [школы], і дзве пары калон сасновых, хлопцы тут, пасля кніг-чытанак, штурмавалі навук асновы.Русецкі.
2.Разм. Асаджваць, акружаць каго‑, што‑н. бязладным, неарганізаваным натоўпам. Улетку мінулага года масквічы літаральна штурмавалі касу тэатра імя Вахтангава.«ЛіМ».Вялікі натоўп штурмаваў вагоны.Ус.//перан. Настойліва дабівацца чаго‑н. Радня Пахомава не траціць часу, Адміністрацыю саўгаса Штурмуюць грамадой на ўсе лады.Корбан.
3. Лятаючы на малой вышыні, бамбіць і расстрэльваць з самалёта сілы праціўніка. Прылятаюць яны [знішчальнікі] штурмаваць, Зніштажаць лютых ворагаў смела.Танк.[Пішчыкаў:] — Калі ляталі штурмаваць нямецкія аэрадромы? [Хукін:] — Летась вясною часта, ляталі на Бранск.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)