Су́тарыца ’мітусня, бязладная бегатня’, су́тарыццамітусіцца’, су́тарны ’мітуслівы’ (Ласт.). Параўн. укр. су́торатися, рус. су́ториться ’спрачацца’, польск. posątorzyć się ’паспрачацца’. Борысь (Etymologie, 582) адносіць сюды ж серб.-харв. sútor ’першы вечаровы змрок’ і рэканструюе прасл. *sǫtorъ (*sǫtora), вытворнае ад *ter‑ (гл. церці) з прыйменнай прыст. *sǫ‑, якой адпавядае прыдзеяслоўная прыст. *sъ‑ з першасным значэннем ’узаемнае трэнне, сутыкненне, спрэчка’, параўн. суты́ра (гл.). Гл. папярэдняе слова, таксама Фасмер, 3, 811.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ты́кацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Мітусіцца, стараючыся пранікнуць куды‑н. Людзі тыкаліся ва ўсе бакі, як сляпыя шчаняты. Асіпенка. // Ударацца, стукацца аб што‑н., упірацца ў што‑н. Калі паляцелі качкі, закрычалі з неба, наша Шэрачка, — так мы яе звалі, — спачатку пачала бегаць па дварышчы, тыкаючыся ў плот, у сцены, а пасля ўзнялася на крылле .. і падалася да чарады. Дубоўка.

ты́кацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. фам. Звяртацца да каго‑н. на «ты». Месяц назад гэты самы Лёшка не азваўся б, а цяпер глядзі — тыкаецца, як з роўным. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мірга́ць, мі́рг̌а́ць ’маргаць, падморгваць’, ’мігаць, мігацець’, ’свяціць няроўным бляскам’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., Растарг., Сл. ПЗБ), ’рухаць вачыма ці пальцамі’ (КЭС, лаг.), міргну́ць швянч. ’падміргнуць’, астрав. ’адысці ў мінулае’ (Сл. ПЗБ), міргану́ць (Бяльк.) шчуч. міргаце́ць ’мігцець, мігацець’ (Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ. mirgė́ti, mirgúoti ’мігацець, ззяць, мітусіцца’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 69; Зданцэвіч, LP, 1960, 344). Сюды ж міргу́н ’маргун’ (Нас.), мірглі́вы ’які часта маргае’ (Нар. Гом.). Гл. таксама маргаце́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашало́хіваць ’шалясцець’ (Нас.), пашаляхцець ’патрэсці’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да шалахцецьмітусіцца, сноўдаць’ (паст., там жа), шалясцець ’шастаць, шамацець, шапацець’, шаласту‑ ны, шалястунэ, шэлестуны ’шамкі’ (Сл. ПЗБ) — (гл.). Усе — гукапераймальныя ўтварэнні, як укр. шелестіти, рус. шелестеть, шелестить, польск. szelest, szeleścić, чэш. šelestiti, славац. šelestiť і да т. п., а таксама ўкр. шерестіти, рус. шорох. Гэта інтэнсівы з суфіксам ‑st‑ ад гукапераймання, якое перадае ’шамаценне, шастанне’ (Міклашыч, 337; Махэк₂, 604; Фасмер, 4, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёрзаць, ёрзацца ’неспакойна сядзець, круціцца’ (БРС, ТСБМ, Шат., Нас., Касп., Бяльк., ТС), ёрза ’непаседлівы чалавек’ (Мат. АС, З нар. сл.). Рус. ёрзать ’неспакойна сядзець, круціцца, мітусіцца, церціся аб штосьці, дамагацца’, ёрза ’непаседа, дураслівец, свавольнік, гарэза’, ёрзун ’які любіць заляцацца да жанчын, распуснік’, ёрзунья ’распусніца’. Гэта беларуска-рускае слова, магчыма, балтыйскага паходжання. Параўн. літ. er̃žilas, ar̃žilas ’жарабец’, eržùs, aržùs ’прагны, пахатлівы’. У якасці непасрэднай крыніцы ў такім выпадку была б заходнебалтыйская форма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Скачком спусціцца з чаго‑н.; скочыць уніз. Перапалоханы Мінуць саскочыў з каня і кінуўся да Міхалюка. Чорны. На паваротцы да эстакады, дзе машына сцішыла ход,.. [Каваль] лоўка саскочыў на дарогу і пайшоў наўпрост, праз рэйкі. Савіцкі. // Разм. Хутка ўстаць, ускочыць. [Марына Паўлаўна] саскочыла з канапы і стала мітусіцца па хаце, збіраючы астатнія рэчы. Зарэцкі. Валя спалохана, саскочыла з услона. Шамякін.

2. Не ўтрымаўшыся на чым‑н., скінуцца, зваліцца. Дзверы саскочылі з завесы. □ Лае саскочыў, — абыякава пазіраючы на сваю руку, адказаў рабочы. Арабей. Перакладзіна ад дрыжання саскочыла, і я цераз яе нырнуў уніз. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сунуцца (у 1, 2 знач.).

2. Хадзіць з месца на месца, мітусіцца. — Ах, матухны, — зноў пляснула рукамі Аўгеня: — Усе людзі святкуюць, адна я, як тая дурная калатоўка, соваюся: ні свята, ні спакою не бачу. Колас. [Даўгулевіч:] Я ўвесь дзень соваўся з кутка ў куток, не знаходзячы сабе месца. Гурскі.

3. Перамяшчацца, перасоўвацца куды‑н. [Манг] падышоў да вады, паказаў, як соваецца па вадзе човен. Маўр. // Плысці, пасоўвацца (пра туман, хмары і пад.). На небе соваецца наперад круглы чырвоны месяц. Бядуля.

4. Зал. да соваць (гл. сунуць у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́іцца ’раіцца (пра пчол)’ (брасл., ваўк., Сл. ПЗБ), ро́іцца, роі́цца ’тс’, ’мітусіцца, мільгаць’ (ТС); укр. роїтися ’раіцца (пра пчол)’, роїтися в голові ’успамінацца’, рус. рои́ться, польск. roić się ’тс’, roić ’марыць, летуцець’, ’мроіць’, н.-луж. rojś se ’тс’, ’у мітусні імкнуцца наперад’, в.-луж. rojić so ’раіцца’, ’кішэць’, ’багацець’, чэш. rojiti se ’раіцца (пра пчол)’, ’таўчыся (пра машкару)’, ’тоўпіцца (пра людзей на вуліцы’, славац. rojiť sa ’тс’, ’раіцца (пра думкі чалавека ў галаве)’, славен. rojíti ’тс’, ’бадзяцца’, ’марыць’, серб. ро̀јити се, харв. ròjiti, макед. рои се, балг. роя ’сабраць у рой’, роя́ се ’раіцца’. Прасл. *rojiti sę, утворанае ад назоўніка *rojь > рой (гл.). Гл. таксама раі́цца. Сюды ж: ро́іцца ’здавацца, з’яўляцца, прыходзіць у галаву’ (Юрч.; бялын., Янк. Мат.; іўеў., Сцяшк. Сл.), ’трызніцца’ (Жд. 3), ’мроіцца, здавацца’, ’думацца’ (ТС), у выніку семантычнага пераносу ’роіцца’ > ’мітусіцца, кішэць’ > ’прыходзіць у галаву і да таго пад.’, а таксама ро́іць ’ляцець, валіць’ (ТС), семантыку якога можна знайсці яшчэ ў прасл. *rojíti, *rojь ці нават у і.-е. адпаведніках *roi(H)o‑, напрыклад, лац. rīvus ’ручай, струмень’ і інш. (гл. рой1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ćmić

ćmi|ć

незак.

1. зацямняць; туманіць;

2. курыць; дыміць;

3. цьмець; тлець;

4. ныць;

ząb ćmić — ные зуб;

ćmić w oczach — мітусіцца ў вачах

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Мільга́ць, мельга́ць, мілька́ць, мільгаце́ць ’паказвацца на кароткі час і знікаць’, ’хутка праносіцца адно за адным’, ’свяціць коратка, бліскаць’ (ТСБМ, Нас., Шат.), мелькану́ць, мількану́ць ’мільгануць’ (Нас., Яруш., Бяльк.), мі́льгаццамітусіцца’ (Жд. 1). Укр. мелька́ти, рус. мелька́ть (а таксама новасіб. мельга́вка ’малёк’, разан. мельгу́н, мельгу́ша ’той, хто падміргвае’, ’гарэза’. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. mérkti ’жмурыцца’. Мена r/l — магчымая ў балт. мовах (напр. mìrkterėti і mírtelėti ’заморгаць хутка, вочы заплюшчыць і расплюшчыць’. Азванчэнне к > г адбылося пад уплывам семантычна блізкай лексемы міргаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)