Дзяржаўны інстытут фізіятэрапіі (1924, Мінск) 7/490; 12/525
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Міжнародная сустрэча барацьбітоў за мір (1972, Мінск) 9/196
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫЛІЧА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА «МІНСК»,
серыя універсальных лічбавых вылічальных машын агульнага прызначэння. Укаранёна ў вытв-сць Мінскім з-дам ЭВМ імя Арджанікідзе. Выкарыстоўваецца ў вылічальных цэнтрах, вылічальных сістэмах і аўтаматызаваных сістэмах рознага прызначэння.
Выпуск лямпавых машын 1-га пакалення серыі «Мінск-1» распачаты ў 1960 (папярэдняя мадэль — лямпавая выліч. машына М-3М створана ў 1959). Мадыфікацыі вылічальных машын «Мінск-11», «Мінск-12», «Мінск-14» мелі запамінальны блок большай ёмістасці, дадатковыя прылады ўводу-вываду інфармацыі. Выкарыстоўваліся пераважна для рашэння інжынерна-канструктарскіх і навук.-тэхн. задач матэм. і логікавага характару. У 1964 асвоены выпуск вылічальнай машыны «Мінск-2» 2-га пакалення (на дыскрэтных паўправадніковых элементах) з павышанай надзейнасцю, адначасовай работай вылічальніка і выхадных прыстасаванняў; мелі агрэгатную канструкцыю, магчымасць мяняць склад прылад і прыстасаванняў. У мадыфікацый вылічальных машын «Мінск-2», «Мінск-22М» прадугледжваўся ўвод-вывад інфармацыі з перфакартаў, перфастужак, магн. стужак, тэлетайпа і інш. Інфармацыйная вылічальная машына «Мінск-23» (выпуск 1965) максімальна прыстасавана для апрацоўкі розных відаў эканам. інфармацыі. У 1969 асвоены выпуск шматпраграмнай вылічальнай машыны «Мінск-32» (аднапрацэсарная выліч. сістэма), якая мела праграмную сумяшчальнасць з вылічальнай машынай «Мінск-22», ахову адной праграмы ў аператыўнай памяці ад другой, магчымасць далучэння вонкавых прыстасаванняў (у т. л.ЭВМ з утварэннем аднароднай выліч. сістэмы) і інш. У 1970-я г. пачаўся выпуск машын 3-га пакалення адзінай сістэмы электронных вылічальных машын — ЕСЭВМ. У 1990-я г. распрацавана і ўкаранёна ў вытв-сць сям’я машын новага пакалення «Мінск-9000». За стварэнне сям’і вылічальных машын «Мінск» групе спецыялістаў з-да, НДІЭВМ і Выліч. цэнтра АН Беларусі прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1970.
М.П.Савік.
Вылічальная машына «Мінск-9000» (ЕС-1230): 1 — перыферыйныя тэрміналы; 2 — стойка цэнтральнага працэсара; 3 — цэнтральны тэрмінал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тво́рны ў выразе: творны склон ’Instrumentalis’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.). Калька рус.твори́тельный (падеж) ’тс’: вынік “суфіксальнай дывергенцыі” з заменай суф. ‑тель суф. ‑ны, гл. Бідэр у Прыгодзічы, Герман Бідэр як даследчык беларускай мовы. Мінск, 2007, 45; фактычна — частковага калькавання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шліфава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для апрацоўкі чаго‑н. шліфаваннем. Шліфавальная машына. □ — Будзе ехаць хто ў Мінск, папрасіце купіць ліст шліфавальнай паперы і бутэльку палітуры.Пальчэўскі.
2. Які ўтвараецца, атрымліваецца пры шліфаванні. Шліфавальны пыл. Шліфавальныя адходы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Батле́йка (БРС, Др.-Падб.), рус.дыял. (зах.) бетле́йка. Паводле Фасмера, 1, 162, з польск.betlejka ’тс’ (а гэта ад мясцовай назвы Bethlehem, гл. Брукнер, 22). Да гісторыі бел. батлейкі гл. Г. І. Барышаў, А. К. Саннікаў, Беларускі народны тэатр батлейка, Мінск, 1962.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
парто́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да порта 1. Усе .. [падлеткі] былі дзеці партовых рабочых, рыбакоў, служачых.Краўчанка.// Які з’яўляецца портам, які мае порт 1. З больш позніх дакументаў вядома, што сярэдневяковы Мінск быў і партовым горадам.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штурхане́ц, ‑нца, м.
Разм. Кароткі, моцны, рэзкі ўдар. Надзорцы падхапілі Апанаса Вялічку і, надаваўшы пад бакі штурханцоў, павалаклі ў карцэр.Машара.Сінічкін.. думаў, што калі ехалі ў Мінск, то такіх штурханцоў [на дарозе] не было — здаецца, не адчувалася.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Баго́н ’высокае месца’ (мінск. абл.; Талстой, Геогр., 155). Талстой (там жа, 155–156) лічыць, што тут вынік семантычнага працэсу развіцця па прынцыпу «верх» ⟷ «ніз», г. зн. «багна» → «ўзгорак». Гл. яшчэ (Талстой, там жа, 98–103, 161) рад падобных семантычных паралелей на прыкладзе іншых тэрмінаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
развядзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм. Разведзеная з мужам жанчына. [Маці:] — На другую — даўно з’ездзіла б да яго ў Мінск, перагаварылася, прыйшла б да нейкага ладу — ці сёе, ці тое; ці жонка, ці развядзёнка.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)