1. У Старажытнай Русі — група з прыбліжаных князя, якая складала асноўнае яго войска і прымала ўдзел у кіраванні княствам. Дружына полацкага князя.
2. Добраахвотнае аб’яднанне, група, атрад, створаныя з якой‑н. мэтай. Баявыя рабочыя дружыны. Санітарная дружына. Пажарная дружына. Піянерская дружына.
•••
Народная дружына — добраахвотная арганізацыя ў СССР, якая дапамагае міліцыі ў ахове грамадскага парадку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ДЫНА́МА»,
беларускае фізкультурна-спарт.т-ва. Аб’ядноўвае супрацоўнікаў і ваеннаслужачых Мін-ваўнутр. спраў, Камітэта дзярж. бяспекі, мытні, пагран., унутр. войск, навуч. устаноў. Арганізавана ў 1923. Культывуецца 20 алімп. відаў спорту. Мае калектывы «Юны дынамавец», «Юны сябра міліцыі», «Юны сябра пажарных», падлеткавыя клубы. Падрыхтаваны 61 засл. майстар спорту, 280 майстроў спорту міжнар. класа, 2312 майстроў спорту. Выхаванцы «Д.» заваявалі 57 алімп. медалёў, з іх 22 залатыя, і 891 медаль на Кубках, чэмпіянатах, першынствах свету і Еўропы. Найб. вядомыя выхаванцы: Т.Самусенка, А.Бялова, А.Раманькоў (фехтаванне), У.Парфяновіч, В.Рэнейскі, У.Раманоўскі, А.Масяйкоў (веславанне), Л.Петрык (спарт. гімнастыка), М.Лобач (маст. гімнастыка), В.Яноўскі (бокс), І.Шылава, К.Лукашык (кулявая стральба), А.Партноў (скачкі ў ваду), А.Папоў (біятлон) і інш. Званне «Заслужаны трэнер» маюць 246 чал.Спарт. базы: стадыён «Дынама», комплекс з лёгкаатлетычным манежам, спецыялізаваныя спартзалы і аднаўленчыя цэнтры ў Мінску, Гомелі, Брэсце, базы ў Стайках і Раўбічах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СОВЕ́ТСКАЯ ПРА́ВДА»,
грамадска-палітычная газета Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту. Выходзіла з 1(14).12.1917 да 6.3.1918 у Мінску (53 нумары) і Смаленску (9 нумароў) на рус. мове штодзённа. Рэдактар А.А.Белазёраў, з 27.1(9.2).1918 — К.І.Ландар. Асвятляла мясц. жыццё, асн.міжнар. падзеі. Друкавала дэкрэты і распараджэнні цэнтр. і мясц. ўрада, загады Вярх. і зах.-франтавога камандавання, начальнікаў Мінскага гарнізона, міліцыі, справаздачы пленумаў Аблвыкамзаха, рэзалюцыі, паведамленні аб ходзе сац. перабудовы ў Мінскай і Віленскай губ. Змяшчала аб’явы ўладных структур, грамадска-паліт. арг-цый левага кірунку, прыватных асоб. Публікавала фельетоны Г.Ф.Усцінава, вершы Дз.Беднага і інш. Крытыкавала эсэраўскія, меншавіцкія і інш. выданні дэмакр. кірунку. Выступіла супраць арганізатараў і ўдзельнікаў Усебел. з’езда, кіраўнікоў Цэнтр.бел. вайсковай рады і Вял.бел. рады, праводзіла агітацыю супраць узбр. выступлення 1-га Польскага корпуса. 19.2.1918 у сувязі з наступленнем на Мінск часцей Ю.Доўбар-Мусніцкага эвакуіравана ў Смаленск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУКА́НАЎ Сяргей Максімавіч (н. 29.2.1936, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). У 1967—91 (з перапынкамі) працаваў на Мінскім маст.-вытв. камбінаце. У 1969—75 дырэктар Мінскага маст. вучылішча імя А.К.Глебава. Працуе ў станковым жывапісе. Значнае месца ў творчасці займаюць сюжэтна-тэматычныя карціны ў стылі сац. рэалізму з дасканалай кампазіцыйнай пабудовай і адметным колеравым вырашэннем. Сярод твораў: «Смерць сельскага актывіста», «І.С.Лебедзеў, год 1924» (абодва 1967), «Паўстанне сялян вёскі Плутаўка Гомельскага павета ў 1904 годзе», «Першая маёўка ў Беларусі» (абодва 1968), «Харчатрад» (1971), «1941-ы год. Магілёўскі батальён міліцыі» (1975), «Даяркі саўгаса Халоч» (1976), «Першая вясна» (1980), «Выступленне А.Чарвякова на 4-м з’ездзе Саветаў Беларусі 4 снежня» (1983); пейзажы (у т. л. серыя «Вясна», 1995—2003); серыя нацюрмортаў «Грыбы» (1995—2003). Адзін з аўтараў афармлення дыярамы «Партызанскі лагер» (1968) у Бел.дзярж. музеі гісторыі Вял.Айч. вайны ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГЛО́Ў Валерый Аляксандравіч (н. 22.5.1952, г. Іўе Гродзенскай вобл.),
бел. правазнавец. Д-рюрыд.н. (2004). Чл.-кар.Міжнар. акадэміі арганізац. і кіраўніцкіх навук (2000). Скончыў Магілёўскую спец. школу трансп.міліцыі (1976) і Мінскую вышэйшую школу МУССССР (1983). З 1976 у аддзеле ўнутр. спраў ст. Мінск, з 1987 нач. аддзела. З 1991 у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (з 1992 нач. кафедры, з 1996 нач. ф-та, з 1998 нам.нач. акадэміі). У 2000 нач. аддзела Нац. цэнтра законапраектнай дзейнасці. З 2001 у Мінскім ін-це кіравання. Навук. працы па тэарэт., прававых і арганізац. праблемах удасканалення судаводства па справах аб адм. правапарушэннях. Аўтар кніг «Каментарыі да Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (2001, 2002), навуч. і метадычных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Основы права Республики Беларусь. Мн., 2002;
Производство по делам об административных правонарушениях. М.; Мн., 2002;
Трудовое право Республики Беларусь. М.; Мн., 2004.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎКАВЫ́СКАЯ ПАВЯТО́ВАЯ РА́ДА СЯЛЯ́НСКІХ І РАБО́ЧЫХ ДЭПУТА́ТАЎ, Ваўкавыскі павятовы Савет сялянскіх і рабочых дэпутатаў,
орган улады ў канцы 1918 — пач. 1919 у Ваўкавыскім пав. Рашэнне пра яе ўтварэнне прынята на Бел.сял. з’ездзе ў Гродне 15—16.12.1918. 1-ы з’езд рады (27—29.12.1918) выбраў выканком рад сял. і рабочых дэпутатаў. 2-і з’езд (5—7.1.1919) стварыў пав. выканком (15 прадстаўнікоў ад сялян і 3 прадстаўнікі яўр. рабочай партыі, старшыня Ф.Данілюк). Выканком абвясціў стварэнне гар. і пав.міліцыі, валасных судоў. Пры выканкоме створаны камісіі (с.-г., зямельная, фінансавая, нар. здароўя, культ.-асв., барацьбы са спекуляцыяй), аддзелы (харч., дапамогі ваеннапалонным і бежанцам), упраўленні (лясоў і інш.). Зямля і лясы прызнаваліся нац. уласнасцю. Канчатковае вырашэнне зямельнага пытання належала «краёваму або дзяржаўнаму ўстаноўчаму сходу». Рада выказалася за адкрыццё ў вёсках нар. школ з бясплатным пач. навучаннем, грамадскіх аптэк і лекарскіх участкаў. Падтрымлівала цесную сувязь з Радаю нар. міністраў БНР. Спыніла дзейнасць пасля акупацыі павета польскімі войскамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫГРЫ́НАЎ Пётр Гаўрылавіч (н. 29.6.1938, в. Вялікі Бор Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1986), праф. (1988). Брат І.Г.Чыгрынава. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1961). Працаваў настаўнікам, на камсамольскай рабоце, з 1971 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ, з 1977 у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе паходжанне і развіццё матэрыяльнай, духоўнай і паліт. культуры бел. народа, станаўленне дзяржаўнасці, гіст.-паліт. аспекты развіцця грамадскай думкі на Беларусі, фарміраванне дзярж. суверэнітэту і дэмакратызацыю паліт. сістэмы ў сучасных умовах, бел.-рус. адносіны, праблемы патрыят. выхавання. Адзін з аўтараў калектыўных прац «Нарысы гісторыі Ленінскага камсамола Беларусі» (1975), «Нарысы гісторыі міліцыі Беларускай ССР, 1917—1987» (1987), «Школа мужнасці і патрыятызму: Кароткі нарыс гісторыі ДТСААФ БССР» (2-е выд. 1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСПА́НСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1931—39,
антыманархічная і агульнадэмакр. рэвалюцыя, у ходзе якой у Іспаніі існаваў рэсп. лад. Выклікана абвастрэннем сац.-эканам. праблем ісп. грамадства ва ўмовах сусв.эканам. крызісу 1929—33. Пачалася 12.4.1931 масавымі нар. дэманстрацыямі з патрабаваннямі ўстанаўлення рэспублікі пасля перамогі апазіц. партый на муніцыпальных выбарах. 14 крас. кароль Альфонс XIII пакінуў краіну, Іспанія абвешчана рэспублікай. На 1-м этапе рэвалюцыі (14.4.1931 — ліст. 1933) дзейнічалі ўрады блока левых рэспубліканцаў і сацыялістаў. У краіне зацвердзіліся дэмакр. свабоды, прынята канстытуцыя 9.12.1931, уведзены 8-гадзінны прац. дзень, устаноўлены мінімум зарплаты, царква аддзелена ад дзяржавы. У вер. 1932 абвешчана агр. рэформа (канфіскацыя за выкуп часткі зямлі ў буйных латыфундыстаў і перадача яе сялянам і с.-г. рабочым) і зацверджаны закон аб аўтаноміі Каталоніі. Аднак гэтыя мерапрыемствы не спынілі сац.эканам. крызісу. Ва ўмовах росту незадаволенасці рабочых у вер. 1933 з урада выйшлі прадстаўнікі Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі, што прывяло да распаду ўрадавага блока. На 2-м этапе (ліст. 1933 — люты 1936, т. зв. «чорнае двухгоддзе»), калі існаваў урад правых рэспубліканцаў, актывізавалася дзейнасць кансерватыўных і прафаш. сіл, у т. л.Іспанскай фалангі. Гэта выклікала ў кастр. 1934 узбр. паўстанні рабочых пад кіраўніцтвам левых сацыялістаў і камуністаў (найб. масавыя ў Каталоніі і Астурыі), задушаныя войскамі. Паражэнне левых сіл падштурхнула іх да кансалідацыі і ўтварэння Нар. фронту (студз. 1936), які 16.2.1936 перамог на выбарах у картэсы. На 3-м этапе рэвалюцыі (1936—39) 19.3.1936 утвораны ўрад Нар. фронту (складаўся пераважна з левых рэспубліканцаў), у маі — ліп. 1936 узмацніўся рабочы і камуніст. рух. Адначасова актывізаваліся кансерватыўныя сілы, што вылілася ў ваен. мяцеж супраць рэспублікі пад кіраўніцтвам ген. Ф.Франка Баамондэ (пачаўся 17 ліп. ў Ісп. Марока, 18 ліп. пашырыўся на Іспанію). Гэта прывяло да грамадз. вайны паміж паслядоўнікамі Франка (франкістамі) і прыхільнікамі Ісп. рэспублікі (рэспубліканцамі). На 1-м этапе вайны (ліп. 1936 — май 1937) франкісты, якім аказвалі дапамогу Германія, Італія, Партугалія (у т. л. ў баях удзельнічалі 50 тыс.ням. і 200 тыс.італьян. вайскоўцаў), намагаліся захапіць Мадрыд. Спачатку пад уладай рэспубліканцаў, якіх з кастр. 1936 падтрымлівалі СССР (каля 3 тыс. добраахвотнікаў, у т. л. беларусы С.А.Грыцавец, В.П.Дрозд і інш.) і інтэрнацыянальныя брыгады, было каля 70% тэрыторыі і 3/4 насельніцтва Іспаніі, але ў жн. 1936 страчаны стратэгічна важныя тэрыторыі. Урады Нар. фронту на чале з Ф.Ларга Кабальера (4.9.1936—17.5.1937) і Х.Негрынам (17.5.1937 — сак. 19.39) стварылі рэгулярныя ўзбр. сілы, прынялі дэкрэты аб нацыяналізацыі зямельных уладанняў удзельнікаў мяцяжу і перадачы іх сялянам, аб нацыяналізацыі прадпрыемстваў, якія належалі мяцежнікам, прадаставілі аўтаномію Краіне Баскаў. На 2-м этапе вайны (май 1937 — вер. 1938) франкісты захапілі Краіну Баскаў і Астурыю (кастр. 1937), прарвалі фронт у Арагоне і выйшлі да ўзбярэжжа Міжземнага м., адрэзаўшы ад цэнтр. раёна рэспублікі Каталонію (крас. 1938). На 3-м этапе (вер. 1938 — сак. 1939) 350-тысячная армія франкістаў (ёй процістаяла толькі 140-тысячная рэсп. армія) 26.1.1939 захапіла г. Барселона, дзе з ліп. 1937 размяшчаўся рэсп. ўрад, і ўсю Каталонію (9 лют.). Брыт. і франц. ўрады 27.2.1939 афіцыйна прызналі ўрад Франка. Унутр. барацьба ў лагеры рэспубліканцаў, частка якіх выступала за капітуляцыю перад Франка, прывяла да падзення рэспублікі (28 сак. — 1 крас.). У Іспаніі ўстанавілася ваен. дыктатура — т.зв. іберыйскі варыянт фашызму (да 1975).
Літ.:
Пожарская С.П. От 18 июля 1936 — долгий путь. М., 1977.
Да арт.Іспанская рэвалюцыя. 1931—39. I. Абмундзіраванне франкістаў: 1 — легіянер 1-га класа ў летняй палявой форме; 2 — афіцэр кавалерыі, каід мараканскіх часцей; 3 — маёр у паўсядзённай форме і кавалерыйскіх брыджах; 4 — каід у палявой форме; 5 — лейтэнант, камандзір роты міліцыі «Іспанскай фалангі» ў параднай форме; 6 — капрал міліцыі андалусійскіх «рэкетэ» ў палявой форме і армейскай амуніцыі. II. Адзенне рэспубліканцаў: 1 — падпалкоўнік у службовай форме; 2 — генерал, камандзір дывізіі ў паўсядзённай форме; 3 — андалусійскі міліцыянер; 4 — амерыканскі добраахвотнік з батальёна імя Лінкальна; 5 — савецкі добраахвотнік-танкіст; 6 — капрал Пятага палка ў камбінезоне-мона; 7 — анархіст у скуранцы і салдацкіх брыджах; 8 — камісар у пілотцы і ў камбінезоне-мона; 9 — баец рабочай міліцыі ў армейскай касцы і салдацкай амуніцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
участко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ўчастка (у 3 і 5 знач.). Участковы урач. Участковы аграном. Участковая выбарчая камісія.
2.узнач.наз.участко́вы, ‑ага, м.Разм. Афіцэр міліцыі, які наглядае за парадкам у падведамным яму ўчастку. [Мужчыны] звязалі Івана. І пакуль пісаўся акт, прыйшлі ўчастковы і старшыня сельсавета.Гаўрылкін.
3.узнач.наз.участко́вы, ‑ага, м.Разм. Начальнік паліцэйскага ўчастка (у 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патру́ль, ‑я, м.
Невялікі ўзброены атрад (войска ці міліцыі) або ваеннае судна, самалёт для нагляду за парадкам і бяспекай у пэўным раёне, месцы. — Аднойчы мне давялося быць з ім [Раманам] у сумесным патрулі па дружыне.Савіцкі.Узмоцнены патруль ахоўваў кожны метр на чыгунцы, кожны склад, абнесены да таго ж калючым дротам.Мікуліч.// Той, хто знаходзіцца ў такім атрадзе. Учора перад усходам сонца падпольшчыкі знялі патруля і ўзарвалі чыгуначны мост.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)