ВАДАНО́САЎ Мікола (Мікалай Міхайлавіч; н. 4.1.1923, Мінск),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1982). Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1959). Працаваў тэхнікам на Бел. радыёцэнтры, у выд-вах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1948. Займальны сюжэт, элементы прыгодніцтва ў кн. для дзяцей «Першае знаёмства» (1954), «Апошні вадзянік» (1964), «Хатабыч-малодшы» (1965), «Лясныя прыгоды» (1976), «Скарб Загорскай камяніцы» (1985) і інш. У кнігах апавяданняў і аповесцяў «У Баркоўскай пушчы» (1956), «Надзеі і здзяйсненні» (1963), «Пад чужым паролем» (1971), «Дзень — і ўсё жыццё» (1988) і інш. закранае маральна-этычныя праблемы, паказвае гераізм народа ў час вайны. Выступае і як гумарыст (зб. «Левыя ногі», 1983).
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1983.
т. 3, с. 433
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯХНО́ВІЧ Мікола (Мікалай Мікалаевіч; 21.4.1903, г. Барысаў — 9.4.1959),
бел. крытык. Вучыўся на мед. ф-це (1921—24), скончыў пед. ф-т БДУ (1930). У 1930—36 выкладчык Бел. вышэйшага пед. ін-та, адначасова ў 1932—34 у Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі. У ліст. 1936 арыштаваны, асуджаны на 12 гадоў і сасланы на Калыму. Працаваў урачом у лагерным медпункце. З 1945 у г. Тайшэт Іркуцкай вобл., з 1956 у Карагандзінскай вобл. Рэабілітаваны ў 1957. Жыў у Ленінградзе. Друкаваўся з 1919. У 1925—27 кіраўнік Барысаўскай філіі «Маладняка». Даследаваў творчасць М.Багдановіча, А.Александровіча, П.Труса, Я.Скрыгана і інш. Аддаў даніну вульгарнаму сацыялагізму.
І.У.Саламевіч.
т. 1, с. 301
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАХО́ЎСКІ Мікола (Мікалай Аляксандравіч; н. 3.7.1950, в. Сялец Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Мінскім маст. вучылішчы (1966—68), Бел. тэатр.-маст. ін-це (1974—76). З 1977 паралізаваны. Друкуецца з 1979. Дэбютаваў п’есамі для лялечнага тэатра, адна з іх («Калі дракон прачнуўся», 1982) прысвечана праблемам экалогіі. У драме «Машэка» (1988) праз самабытнае раскрыццё характараў і псіхалогіі ўладара, раба і незалежнага чалавека паставіў актуальную праблему пра згубны ўплыў улады на асобу. Дзеянне твора афарбавана з’яўленнем фантаст. прывідаў, часам пераходзіць у сферу ірэальнага. У драме абсурду «Ку-ку» (1992, 1-я прэмія на Рэсп. конкурсе драматургіі 1992) пераплецена рэальнае і ўяўнае, звычайнае і свет фантазій. Аўтар апавяданняў, казак, артыкулаў.
І.У.Саламевіч.
т. 1, с. 455
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЮЦЕ́НКА Дзмітрый Емяльянавіч (21.2.1899, г. Славянск Данецкай вобл., Украіна — 25.1.1966),
украінскі акцёр. Нар. арт. СССР (1960). Сцэн. дзейнасць пачаў у аматарскіх гуртках. З 1923 і з 1936 акцёр Драм. т-ра імя І.Франко ў Харкаве, у 1927—36 — Харкаўскага драм. т-ра імя Т.Шаўчэнкі. Творчасць вызначалася псіхал. распрацоўкай вобразаў, пластычнай выразнасцю і эмацыянальнасцю выканання роляў: Пузыр, Калітка («Гаспадар», «Сто тысяч» І.Карпенкі-Карага), Мікола Задарожны («Выкрадзенае шчасце» Франко), Часнок («У стэпах Украіны» А.Карнейчука), Ваявода («Вяселле Свічкі» І.Качаргі), Шуйскі («Барыс Гадуноў» А.Пушкіна), Блазан («Кароль Лір» Ў.Шэкспіра) і інш. Здымаўся ў кіно: «Багдан Хмяльніцкі» (1941), «Подзвіг разведчыка», (1947), «Тарас Шаўчэнка» (1951), «Сон» (1964), «Наш сумленны хлеб» (1965) і інш.
т. 10, с. 375
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКІ Мікола (Мікалай Паўлавіч; н. 10.8.1936, в. Крапужына Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. перакладчык, літ. крытык, паэт. Канд. філал. н. (1975), дац. (1977). Скончыў Мінскі пед. ін-т замежных моў (1959). Працаваў перакладчыкам у Германіі (1960—62), у Мінскай вышэйшай школе Мін-ва ўнутр. спраў Беларусі (1976—90), Мінскім лінгвістычным ун-це (1959—60, 1963—76, з 1990). Друкуецца з 1957. Перакладае з ням., польск. і англ. моў. На бел. мову пераклаў раманы Г.Гофе «Фінальны акорд» (1979, з В.Сёмухам), В.Корн, І.Корн «Маўр і лонданскія гракі» (з М.Лешчуном), В.Нойгаўса «Канец аперацыі «Штэрнлаўф» (абодва 1982), зб. ням. аповесцей і апавяданняў «Матчына споведзь» (1985) і інш.
І.У.Саламевіч.
т. 11, с. 106
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБО́ВІЧ Мікола (Мікалай Віктаравіч; н. 4.1.1959, в. Бадзені Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. паэт. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1981). У 1981—86 настаўнічаў. З 1989 працуе ў Бел. пед. ун-це, адначасова ў 1992—2002 заг. літ.-драм. часткі Мінскага абл. драм. т-ра ў г. Маладзечна. Друкуецца з 1976. У паэт. зб-ках «Дом», «Яшчэ пакуль не лістапад...» (абодва 1996), «Падары мне сваю адзіноту» (2002) філас. роздум, любоў да родных мясцін, тэма кахання. Многія яго вершы пакладзены на музыку.
Тв.:
Каб вымавіць: «Люблю!» // Крыло. Мн., 1984.
Літ.:
Старасценка Т. «Мой светлы дом адкрыты для гасцей...»: (Штрыхі да творчага партрэта Міколы Шабовіча) // Крыніца: Славянскі свет. 2003. №3.
А.В.Спрынчан.
т. 17, с. 354
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няра́дасны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены радасці, весялосці; сумны, журботны. У грудзях стала млосна ад нярадасных дум. Машара. // Які выклікае, прыносіць смутак, журбу. Ліда прынесла нярадасную вестку: ахову лагера, дзе знаходзіўся Мікола, узмацнілі. Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасме́шнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто любіць высмейваць, перадражніваць каго‑н.; насмешнік. Мікола Нікановіч, малады празаік, заўсёды элегантна, крыху пад Купалу, апрануты чалавек, весялун і перасмешнік, даволі удала імітаваў Купалава чытанне. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сельпо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да сельпо, належыць сельпо. Сельпоўская машына. □ Мікола Валюжынец якраз сядзеў у сельпоўскай краме на бочцы з-пад селядцоў і насмешліва жмурыўся на прадаўца. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГНАЦЮ́К Дзмітрый Міхайлавіч (н. 28.3.1925, с. Навасёлка Чарнавіцкай вобл., Украіна),
украінскі спявак (барытон), рэжысёр. Нар. арт. СССР (1960). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў кіеўскія кансерваторыю (1951), ін-т тэатр. мастацтва (1975). З 1982 выкладае ў Кіеўскай кансерваторыі (праф. з 1987). З 1951 саліст, з 1988 гал. рэжысёр Кіеўскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Астап, Мікола, Эней («Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка», «Энеіда» М.Лысенкі), Максім («Арсенал» Г.Майбарады), Яўген Анегін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Паставіў спектаклі: «Князь Ігар» А.Барадзіна (1974), «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага (1977), «Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага (1980) і інш. Здымаўся ў кіно. Прэмія Ленінскага камсамола 1967. Дзярж. прэмія Грузіі 1972. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1973. Дзярж. прэмія СССР 1977.
т. 5, с. 313
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)