адсу́тнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Не быць на месцы, не прысутнічаць дзе-н. у пэўны час.

На занятках адсутнічала частка слухачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрэ́лы, -ая, -ае.

Які папрэў, сапсаваўся ад сырасці і цяпла; які запаліўся ад перагравання, поту (пра скуру).

Папрэлыя месцы на целе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́машні, -яя, -яе (разм.).

Які знаходзіцца там, у тым месцы, у той мясцовасці, пра якую ідзе гаворка; не тутэйшы.

Тамашнія жыхары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шляхаправо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Мост цераз другі шлях на месцы перакрыжавання дзвюх дарог.

|| прым. шляхаправо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

stay put

стая́ць, застава́цца на ме́сцы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

поли́чное / пойма́ть с поли́чным а) юр. злаві́ць з до́казамі злачы́нства; (на месте преступления) злаві́ць на ме́сцы злачы́нства; б) перен. злаві́ць на гара́чым (на све́жым) учы́нку, злаві́ць на ме́сцы злачы́нства.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залы́сіць, -ы́шу, -ы́сіш, -ы́сіць; -ы́шаны; зак., што.

Счасаць кару ў якім-н. месцы на дрэве; зрабіць залысіну (у 2 знач.).

З. дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афі́ша, -ы, мн. -ы, афі́ш, ж.

Аб’ява аб спектаклі, канцэрце, лекцыі і пад., якая вывешваецца на прыметным месцы.

|| прым. афі́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бельведэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікая вежа над будынкам як архітэктурнае ўпрыгожанне або альтанка, павільён на ўзвышаным месцы.

Палац з бельведэрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асталява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак. (разм.).

Пасяліцца, трывала ўладкавацца, абжыцца дзе-н.

А. на новым месцы.

|| незак. асталёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)