перато́ўхваць

‘штурхаць каго-небудзь, што-небудзь кароткім, рэзкім рухам з аднаго месца ў іншае’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перато́ўхваю перато́ўхваем
2-я ас. перато́ўхваеш перато́ўхваеце
3-я ас. перато́ўхвае перато́ўхваюць
Прошлы час
м. перато́ўхваў перато́ўхвалі
ж. перато́ўхвала
н. перато́ўхвала
Загадны лад
2-я ас. перато́ўхвай перато́ўхвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перато́ўхваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вандро́ўны, -ая, -ае.

1. Які не мае аселасці, вандруе з месца на месца.

Вандроўныя плямёны.

2. Уласцівы вандроўніку, звязаны з вандраваннем.

Вандроўнае жыццё.

3. Які часта пераходзіць, пераязджае з месца на месца або які працуе не на пастаянным месцы; перасоўны.

В. тэатр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вандро́ўніцтва, -а, н.

1. Падарожжа.

В. ў далёкія краіны.

2. Пастаянныя пераходы, пераезды з месца на месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нізі́нны

1. низи́нный;

2. ни́зменный;

~нае ме́сца — ни́зменное ме́сто

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ацвярдзе́ласць, -і, ж.

Ацвярдзелае месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

качава́ць, качу́ю, качу́еш, качу́е; качу́й; незак.

Весці неаседлы лад жыцця, пераязджаць з месца на месца; вандраваць.

|| наз. качава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ёрзаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Неспакойна сядзець, соўгаючыся з месца на месца.

Ё. на крэсле.

|| наз. ёрзанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагэ́туль, прысл.

Да гэтага месца, дасюль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

твань, -і, ж.

Дрыгва, багністае месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вандрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

1. Падарожнічаць, рабіць падарожжа.

2. Часта мяняць месца жыхарства, весці неаседлы спосаб жыцця.

3. перан. Пераходзіць з месца на месца.

Што вы вандруеце па шпіталі?

|| наз. вандрава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)