пухлінападобныя разрастанні насаглотачнай міндаліны. Бываюць пераважна ў дзяцей, часцей у 3—10 гадоў, іншы раз у грудных. Узнікненню адэноідаў спрыяюць інфекц. хваробы. Асн. прыкмета захворвання — цяжкае дыханне праз нос; часта праяўляецца захворваннямі сярэдняга вуха, «адэноідным габітусам» (вузкі нос, адкрыты рот, згладжаная носагубная складка, высокае паднябенне, няправільнае размяшчэнне зубоў на верхняй сківіцы), паслабленнем увагі і памяці, парушэннем сну, іншы раз начным нетрыманнем мачы. Лячэнне хірургічнае (выдаленне міндалін, часцей амбулаторна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕФРАСКЛЕРО́З (ад грэч. nephros нырка + склероз),
хвароба нырак, пры якой парэнхіма ныркі замяшчаецца злучальнай тканкай, што вядзе да зацвярдзення і зморшчвання ныркі і парушэння яе функцый. Узнікае ад атэрасклерозу дробных артэрый (артэрыёл). пры цяжкіх формах гіпертанічнай хваробы (першасна зморшчаная нырка), ад хранічнага нефрыту і піеланефрыту і інш. хвароб (другасна зморшчаная нырка). Прыкметы: нізкая ўдз.в. мачы, выдаленне з мачой бялку, крыві, урэмія; у цяжкіх выпадках — нырачная недастатковасць. Лячэнне тэрапеўт., у цяжкіх выпадках хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыябе́т
(гр. diabetes)
хвароба, якая выклікаецца парушэннем абмену рэчываў і суправаджаецца выдзяленнем вялікай колькасці мачы (напр. цукровы д.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Апры́ндзіцца ’здохнуць’ (Жд.). Магчыма, экспрэсіўны варыянт апрэгчыся, прычым паяўленне ‑н‑ можа тлумачыцца і наяўнасцю гіпатэтычнага польскага адпаведніка з насавым галосным. Параўн. яшчэ літ.aprìmti ’супакоіцца’, лат.aprèmdêt, aprèmdinat ’супакоіць, ахаладзіць’; гэты ж дзеяслоў выступае ў форме aprindinât. З другога боку, ці не трэба тут параўнаць з рус.прунда ’чалавек, які хварэе нетрыманнем мачы’, пры прудить(ся) ’мачыцца ў пасцель’, тады апрындзіцца непасрэдна можна звязаць з апрудзіцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гемаглабінуры́я
(ад гемаглабін + -урыя)
з’яўленне гемаглабіну ў мачы ў выніку ўнутрысасуднага гемолізу (параўн.гемаглабінэмія).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
incontinent
I[ɪnˈkɑ:ntənənt]
adj.
1) нястры́маны, нестрыма́ны
2) распу́шчаны, немара́льны, разбэ́шчаны
3) Med. які́ це́рпіць на нетрыма́ньне (мачы́)
II[ɪnˈkɑ:ntənənt]
adv.
адра́зу; за́раз жа, неадкла́дна
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
НЕЎРО́ЗЫ [ад неўра... +...оз(ы)],
група пераважна абарачальных нервова-псіхічных расстройстваў, якія ўсведамляюцца хворым і абумоўлены ўздзеяннем псіхатраўміруючых фактараў (канфлікты паміж людзьмі ці ўнутрыасобасныя душэўныя). Да агульных (т.зв. «вялікіх») Н. адносяць істэрыю, неўрастэнію, неўроз неадчэпнага стану; вылучаюць таксама Н. страху, іпахандрычны і дэпрэсіўны. У дзіцячым узросце адрозніваюць сістэмныя Н. — псіхагенна абумоўленыя цікі, заіканне, начное нетрыманне мачы і інш. Праявы Н.: эмацыянальна-паводзінныя парушэнні, павышаная стамляльнасць, парушэнні сну; бываюць паралічы, слепата, глухата і інш. Лячэнне: псіхатэрапія ў спалучэнні з тэрапіяй, фізіятэрапіяй. Гл. таксама Нервовыя хваробы.