вобласць высокага атм. ціску над Усх. Антарктыдай. Праяўляецца на працягу ўсяго года. Асабліва ўстойлівы зімой (чэрв.—жн.), калі ў час палярнай ночы мацярык моцна выхалоджваецца (т-ра ледавіковага покрыва апускаецца да -55 °C, паветра — да -89,3 °C). На перыферыі антарктычных антыцыклонаў слабыя ўсх. вятры, якія ў зоне ледавіковага схілу ператвараюцца ў сцёкавыя і ўраганныя. Найб. ціск у цэнтры антарктычнага антыцыклону на плато Савецкае (4000 м над узр. м.). Пераважае бязвоблачнае, вельмі халоднае і сухое надвор’е. Назіраецца асяданне паветра ў працэсе кампенсацыі сцёку яго з мацерыка. На вышыні антарктычны антыцыклон замяшчаецца каляпалярнай дэпрэсіяй — зонай нізкага ціску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ГНЕННАЯ ЗЯМЛЯ́ (ісп. Tierra del Fuego),
архіпелаг каля паўд. ускраіны Паўд. Амерыкі (на Вогненнай Зямлі мыс Горн). Зах. частка належыць Чылі, усходняя — Аргенціне. Аддзелены ад мацерыка Магеланавым пралівам. Пл. 72 тыс.км² (гал. востраў — Вогненная Зямля, ці Ісла-грандэ, 48 тыс.км²). На З і Пд горы (выш. каля 2469 м), ледавікі, фіёрды, лясы; на Пн і У узгорыстыя раўніны са стэпам і лугамі, тарфяныя балоты. Нац. паркі — Альберта-Агасціні, Мыс Горн (Чылі), Цьера-дэль-Фуэга (Аргенціна). Авечкагадоўля. Рыбалоўства. Гал. гарады: Ушуая (Аргенціна) і Парвенір (Чылі). Вогненная Зямля адкрыта партуг. мараплаўцам Ф.Магеланам у 1520.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮФА́ЎНДЛЕНД (Newfoundland),
востраў у Атлантычным ак., каля ўсх. берагоў Паўн. Амерыкі (Канада, ч. правінцыі Ньюфаўндленд). Пл. 111 тыс.км². Нас. каля 500 тыс.чал. (1996). Ад мацерыка аддзелены пралівам Бел-Айл. Паверхня — плато з асобнымі кражамі і масівамі (найб.выш. 814 м). Берагі пераважна скалістыя, высокія. Клімат умераны, вільготны. Ападкаў 750—1500 мм за год. Рэкі кароткія, парожыстыя. Шмат азёр і балот. Радовішчы жал., медных і свінцовых руд. Да выш. 350—400 м хвойныя лясы, вышэй — участкі тундравай расліннасці. Рыбалоўства. Кансерваванне рыбы. Лесанарыхтоўкі, цэлюлозна-папяровая вытв-сць. Гал. горад і порт Сент-Джонс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́РЭС (Torres) Луіс Ваэс дэ (1560—1614?),
іспанскі мараплавец. У 1605 удзельнічаў у экспедыцыі П.Кіроса, якая на 3 караблях выйшла з Перу на пошукі легендарнага Паўд.мацерыка. Экспедыцыя адкрыла асобныя а-вы з груп Туамоту і Новыя Гебрыды, якія Кірос прыняў за Паўд. мацярык, і на адным з караблёў таемна вярнуўся ў Амерыку. Т. даследаваў астравы, потым павярнуў на З, перасек Каралавае м., адкрыў паўд. бераг Новай Гвінеі, праліў паміж ёй і Аўстраліяй (у 1799 названы яго імем) і прыбыў на Філіпіны. Яго імем названа таксама група астравоў у паўн.ч. Новых Гебрыдаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРА́НГЕЛЯ ВО́СТРАЎ.
У Паўн. Ледавітым ак., на мяжы Усх.-Сібірскага і Чукоцкага мораў, у Чукоцкай аўт. акрузе Расіі. Аддзелены ад мацерыка пралівам Лонга. Пл. 7,3 тыс.км². Берагі нізінныя, расчлянёныя лагунамі, якія аддзелены ад мора пясчанымі косамі. Востраў складзены з філітаў, крышт. сланцаў, гранітаў, гнейсаў. Цэнтр.ч. занята гарамі (выш. да 1096 м). Клімат суровы. Сярэдняя т-растудз. ад -21,3 да -23,3 °C, ліп. 2—2,5 °C. Увесь год востраў абкружаны бар’ерам таросістых ільдоў. У гарах ёсць невял. вісячыя і каравыя ледавічкі. Палярная станцыя (з 1926). Запаведнік. Нас. пункты — Ушакоўскае, Звёзны. Названы імем Ф.П.Урангеля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́ЦІС (ад імя стараж.грэч. багіні мора Фетыды, Thetis),
старажытны акіян (сістэма вял.стараж. марскіх басейнаў) шыротнага распасцірання ад Атлантычнага да Ціхага ак. на месцы сучаснага мацерыка Еўразія. Акаймаваны на Пн і Пд участкамі стараж. платформ (Усх.-Еўрапейскай, Сібірскай, Індастанскай, Афрыкана-Аравійскай і інш.). Утвораны ў канцы дакембрыю — пач. палеазою (Палеатэціс). Асабліва быў выражаны ў мезазоі (уласна Т.) і пач. кайназою (Паратэціс) у межах Міжземнаморскага геасінклінальнага пояса. У неагене на месцы Т. ўзняліся высокія хрыбты Альпійска-Гімалайскага горнага пояса. Рэліктамі Т. з’яўляюцца Міжземнае, Чорнае, Каспійскае моры, Персідскі зал. і моры Малайскага архіпелага. Тэрмін прапанаваў аўстр. геолаг Э.Зюс у канцы 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛІ́НДЭРС (Flinders) Мэцью (16.3.1774, Донінгтан, Вялікабрытанія — 19.7.1814),
англійскі даследчык Аўстраліі. У 1797—98 на судне «Норфалк» разам з Дж.Басам абышоў в-аў Тасманія, вызначыў яго становішча. У 1801—03 на судне «Інвестыгейтар» даследаваў і адзначыў на карце паўд. ўзбярэжжа Аўстраліі, адкрыў залівы Спенсер, Сент-Вінсент, п-аў Йорк і шэраг астравоў. У 1802 даследаваў усх. і паўн. ўзбярэжжа Аўстраліі, адкрыў а-вы Уэлслі, пазначыў на карце Вял. Бар’ерны рыф. У 1814 прапанаваў для Паўд.мацерыка назву Аўстралія (замест Новай Галандыі). Яго імем названы востраў каля берагоў Тасманіі, праход і рыфы ў Вял. Бар’ерным рыфе, горны хрыбет, рака, горад, бухта ў Аўстраліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лагу́на
(іт. laguna)
1) неглыбокі заліў, аддзелены ад мора наноснай палосай сушы (бар4) або злучаны з ім вузкім залівам;
2) участак мора паміж берагам мацерыка ці вострава і каралавымі рыфамі, а таксама ўнутраны вадаём атола.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЎСТРАЛІ́ЙСКАЯ ПЛАТФО́РМА, Аўстралійскі кратон,
старажытная дакембрыйская платформа Гандванскай групы, якая займае цэнтр. і зах. часткі Аўстралійскага мацерыка і паўд. частку в-ва Новая Гвінея. На У абмежавана Усх.-Аўстралійскай вобласцю палеазойскай складкавасці. Аддзяленне аўстралійскай платформы ад Гандваны пачалося ў юры і завяршылася ў палеагене.
Крышталічны фундамент складзены з блокаў архейскіх метамарфізаваных парод, якія падзяляюцца зонамі пратэразойскай складкавасці і перапрацоўкі. Пароды фундамента выходзяць на паверхню ў шчытах на З і выступах у цэнтры і на Пд. Платформавы чахол залягае ва ўпадзінах (сінеклізах), аўлакагенах і перыакіянскіх прагінах (Перт і Кінг Леапольд маюць макс. магутнасць яго 7—10 км). Аўлакагены запоўнены пераважна пародамі позняга пратэразою і палеазою, сінеклізы — палеазою, прагіны — мезазою і кайназою. Аўстралійская платформа мае багатыя радовішчы золата, жалезных, марганцавых, медных і поліметал. рудаў, урану, баксітаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭЙК (Drake) Фрэнсіс (каля 1540, Кроўндэйл, каля г. Плімут, Вялікабрытанія — 28.1.1596),
англійскі мараплавец. Віцэ-адмірал (1588). На флоце з 15 гадоў. Кіраўнік шэрагу антыіспанскіх пірацкіх экспедыцый у Вест-Індыю (1567—77, 1586); у час экспедыцыі 1577—80 (выйшла з Плімута) здзейсніў 2-е (пасля Ф.Магелана) кругасветнае плаванне, прайшоў Магеланаў праліў, выявіў новы праліў (у 19 ст. названы Дрэйка праліў), даказаў, што Вогненная Зямля не выступ Паўд.мацерыка, а асобны архіпелаг, адкрыў бухту Сан-Францыска. Меў падтрымку з боку каралевы Лізаветы I Цюдар. У 1587 здзейсніў напад на порт Кадыс (Іспанія). У 1588 фактычна камандаваў англ. флотам пры разгроме ісп.«Непераможнай армады». Памёр у час чарговай пірацкай экспедыцыі.
Літ.:
Магидович И.П., Магидович В.И. Очерки по истории географических открытий. 3 изд. М., 1983. [Т]. 2. С. 315—320.