idle

[ˈaɪdəl]

1.

adj.

1) незаня́ты; во́льны; бязьдзе́йны; беспрацо́ўны

to stand idle — прасто́йваць (пра фа́брыку)

2) гультаява́ты, ляні́вы

3) бескары́сны, ма́рны, дарэ́мны

4) пусты́, беспадста́ўны (страх, ве́сткі)

2.

v.i.

1) нічо́га не рабі́ць, гультаява́ць, бязьдзе́йнічаць

2) прахо́джвацца, туля́цца

3) быць на халасты́м хаду́ (пра мато́р)

3.

v.t.

марнава́ць, бязьдзе́йна ба́віць (час)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bother2 [ˈbɒðə] v. (with/about) турбава́ць; турбава́цца; непако́іць; непако́іцца;

Shall I help you? – No, don’t bother. Памагчы табе? – Не, не турбуйся;

Sorry to bother you, but… Прабачце, што непакою вас, але …;

Don’t bother me with silly questions. Не прыставай да мяне з недарэчнымі пытаннямі;

Don’t bother to wait for me. Можаш не чакаць мяне.

not bother oneself/one’s head with/about smth. BrE не марнава́ць час/намага́нні на што-н. малазна́чнае

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

убива́ть несов.

1. (умерщвлять) забіва́ць;

2. перен. (уничтожать) ні́шчыць, знішча́ць;

3. перен. (глубоко огорчать, приводить в отчаяние) прыбіва́ць, прыгнята́ць, прыво́дзіць у ро́спач; (ошеломлять) ашаламля́ць;

4. перен. (тратить на что-л.) разг. тра́ціць; (издерживать — ещё) расхо́даваць, выдатко́ўваць; (о времени) марнава́ць;

5. (уплотнять, утрамбовывать) разг. убіва́ць, утрамбо́ўваць;

6. (покрывать) карт., разг. біць; см. уби́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

trifle

[ˈtraɪfəl]

1.

n.

1) дро́бязь, драбяза́ f.

2) мала́я ко́лькасьць, кры́шка

3) бе́сцань f.

bought (sold) for a trifle — ку́плены (прада́дзены) за бе́сцань

2.

v.i.

1) гавары́ць, ста́віцца несур’ёзна, лёгкаду́мна

Don’t trifle with serious matters — Не жарту́й з пава́жнымі спра́вамі

2) гуля́ць, забаўля́цца чым

3) марнава́ць, марнатра́віць

She had trifled away the whole morning — Яна́ змарнава́ла ўсю́ ра́ніцу

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ва́біць1 ’прынаджваць, прыцягваць, клікаць’ (БРС, Яруш., Гарэц.); ’свістаць для прынаджвання дзікіх птушак’ (Інстр. II); ’зводзіць, выклікаць’ (Гарэц.), вабіцца ’ісці на прынаду, спакушацца’ (Гарэц.). Рус. вабить, укр. вабити, польск. wabić, в.-луж. wabić, н.-луж. wabiś, чэш. vábiti, славац. vábiť, макед. ваби, балг. ва́бя, серб.-харв. ва́бити, славен. vabiti, ст.-слав. вабити. Прасл. *vabiti ’крычаць’. Згодна з адной версіяй (Развадоўскі, Wybór, 2, 157), праславянскае слова суадносіцца з гоц. wōpjan, ст.-ісл. оéра ’крычаць, лемантаваць’ і інш. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 61; Траўтман, 333–337; Скіт, 706; Покарны, 1109; Рудніцкі, 1, 287; Фасмер, 1, 263; БЕР, 1, 110; Махэк₂, 673; Скок, 3, 557. Згодна з іншай версіяй, праслав. *vabiti было непасрэдна звязана з назвай паляўнічай прылады (пасткі) і мела першапачаткова значэнне ’заманьваць птушку ў пастку’, адкуль пазней развілося значэнне ’прынаджваць птушку голасам’. Параўн. паралелі да *vabiti: ст.-інд. ubhnā́ti ’звязвае’, ст.-грэч. ὕφος ’сетка’, лац. lасеге ’вабіць’ і laquens ’сіло, пятля’, ст.-в.-ням. spanan ’вабіць’ і ст.-англ. spannan ’звязваць’ (Мартынаў, Лекс. взаим., 190–191).

Ва́біць2марнаваць час; забаўляць’, вабіцца ’затрымлівацца; забаўляцца, гуляць’, ваблены ’марудны’ (Яўс.). Узнікла ў выніку метатэзы: бавіць > вабіць, што пацвярджаецца поўным супадзеннем семантыкі абодвух дзеясловаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lose

[lu:z]

1.

v., lost, losing, v.t.

1) губля́ць

He lost his book — Ён згубі́ў сваю́ кні́гу

2) тра́ціць, стра́чваць

to lose patience — стра́ціць цярплі́васьць

to lose one’s head — здурэ́ць

3) прайграва́ць (гро́шы, закла́д)

4) марнава́ць (час, наго́ду)

2.

v.i.

губля́цца, стра́чвацца

to get lost — згубі́цца

The ship and its crew were lost — Карабе́ль і яго́ная кама́нда згубі́ліся або́ былі́ стра́чаныя

- lose oneself

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

muddle

[ˈmʌdəl]

1.

v.

1) блы́таць; заблы́тваць, пазбаўля́ць я́снасьці; зьбіва́ць з панталы́ку

2) ап’яня́ць, адурма́ньваць

3) каламу́ціць (ваду́)

4) тра́ціць дарма́ (гро́шы, час); растра́чваць, марнава́ць (гро́шы)

5) дзе́яць бяз пля́ну, рабі́ць абы-я́к

6) to muddle through — не́як даць ра́ды, не́як даве́сьці спра́ву да канца́

2.

n.

непара́дак -ку, балага́н -у m.; замяша́ньне n., блы́таніна f.

to make a muddle of — зблы́таць, пераблы́таць усё

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

topić

незак.

1. тапіць;

topić pieniądze w mętnych interesach перан. траціць (марнаваць) грошы на падазроныя справы;

2. тапіць; плавіць;

topić słoninę — тапіць сала;

topić mietale — плавіць металы;

topić smutki (w alkoholu) — заліваць смутак (алкаголем);

topić w kim wzrok — утароплівацца ў каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Тры́зна ‘заключная частка пахавальнага абраду’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘памінкі па нябожчыку’ (ТСБМ, ТС), ст.-бел. тризна ‘тс’: за поганства ꙋмерлымъ поминки (Стрыйкоўскі, пач. XVII ст., ПГС, ГСБМ), УІ Трызна (Карскі 2-3, 29), Трызна Гальшка з Храбтовічаў (Гардзееў, Магдэбургская Гародня, Гродна; Wrocław, 2008, 193, 215, 221). Укр. три́зна ‘тс’, три́знище ‘поле бітвы’, рус. три́за, стараж.-рус. тризна ‘спаборніцтва; подзвіг; узнагарода; памінальнае банкетаванне’ (з XII ст.), трызна (Ізборнік Святаслава, 1073 г.), ст.-слав. тризна ‘ўзнагарода за перамогу’ (Супрасл. летап.), польск. tryzna ‘памінкі з ігрышчамі як часткай пахавальнага абраду’; чэш. і славац. tryzna ‘грамадзянская паніхіда’, гіст. ‘трызна’ — з польск. мовы (Махэк₂, 656); славен. trízna ‘бой, спаборніцтва ў гонар памерлага чалавека’ (са ст.-слав., Сной у Бязлай, 4, 226). Прасл. *tryzna (Фасмер, 4, 102) супастаўляюць з генетычна роднасным *traviti > першапачаткова ‘памінкі, памінальнае частаванне’ (Міклашыч, 362; Брукнер, 579 і інш.). Трубачоў (ВСЯ, 4, 1959, 130 і наст.) тлумачыць слав. *trizna як вытворнае ад *trizь ‘трацяк, трохгадовая жывёла, прызначаная для ахвяры’, параўн. ст.-бел. тризъ, фризъ ‘трохгадовая жывёла’ (ГСБМ). Мартынаў (Лекс. Палесся, 16) дапускае для беларуска-ўкраінскай лексемы гоцкае паходжанне, параўн. гоцк. trigo‑n ‘смутак’, або суадносіць з тры́зніць ‘вярзці, гаварыць у беспрытомнасці, галюцыніраваць’, польск. tryznićмарнаваць час’, што характарызуе паводзіны сваякоў у час чуйнасці над нябожчыкам (Зб. Крапіве, 213). Высновы пра няяснае паходжанне слова з аглядам магчымых версій гл. Рачава, Зб. Варбат, 318–328; ESJSt, 16, 984–985.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cry2 [kraɪ] v.

1. пла́каць, е́нчыць;

cry bitter tears пла́каць го́ркімі слязьмі́;

cry for joy пла́каць ад ра́дасці;

cry oneself to sleep пла́каць, паку́ль не засне́ш

2. (for smth.) патрабава́ць што-н., насто́йліва дабіва́цца чаго́-н.

3. крыча́ць, раўці́, лямантава́ць;

cry at the top of one’s voice крыча́ць на ўсё го́рла, крыча́ць не́ма

4. кры́кнуць, ускры́кнуць, вы́гукнуць

5. (over) апла́кваць

cry one’s eyes/heart out вы́плакаць (усе́) во́чы;

cry for the moon жада́ць або́ патрабава́ць немагчы́мага;

cry over spilt milk BrE марнава́ць час

cry off [ˌkraɪˈɒf] phr. v. BrE, infml адмо́віцца ад наме́ру

cry out [ˌkraɪˈaʊt] phr. v. (against) пратэстава́ць, выка́зваць пратэ́ст

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)