ВІТА́ЧАК (Яўген Францавіч) (29.4.1880, г. Скленаржыцы, Чэхія — 16.11.1946),
расійскі скрыпічны майстар. Засл. майстар Рэспублікі (1924). Засл. дзеяч маст. Расіі (1932). Адзін з арганізатараў 1-й Дзярж. школы скрыпічных майстроў (1918). З 1919 хавальнік і эксперт Дзярж. калекцыі унікальных муз. інструментаў. Стварыў уласную мадэль скрыпкі, заснаваную на распрацаваным ім метадзе т.зв. гарманічнай настройкі дэк. Інструменты Вітачака адметныя якасцю гуку, вытанчанасцю формы, прыгажосцю аддзелкі. Лаўрэат усерас. конкурсаў струнных інструментаў (1913, 1926). Вітачаку прысвечаны раман чэш. пісьменніцы М.Кацяткавай «Скрыпічны майстар пайшоў на Усход» (1954).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІ́НСКАЯ ПРА́ЎДА»,
грамадска-паліт. газета, орган Мінскага аблвыканкома і абл. Савета дэпутатаў. Выдаецца з 1.11.1950 у Мінску; спачатку на бел., з 1990 — на бел. і рус. мовах 3—5 разоў на тыдзень. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., эканам. і культ. жыцця Мінска і Мінскай вобласці. Матэрыялы змяшчаюцца пад рубрыкамі: «Ідэя, пошук, прадпрымальніцтва», «Спажывецкі рынак», «Галерэя», «Спадчына», «Тэатральны бінокль», «Анонс» і інш. З публіцыстычнымі артыкуламі выступаюць вядомыя дзеячы культуры, мастакі, крытыкі, друкуюцца новыя творы майстроў слова, творы маладых аўтараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКСІ́ЦЕ́ЛЬ (Praxitelēs; каля 390 да н.э., Афіны — каля 330 да н.э.),
старажытнагрэчаскі скульптар. Выступіў наватарам кампазіцыйнай пабудовы скульптуры — перанёс цэнтр цяжару цела на вонкавую апору. Працаваў пераважна ў мармуры. Зберагліся ў арыгінале група «Гермес з дзіцем Дыянісам» (каля 340 да н.э.), ант. копіі «Афрадыта Кнідская» (каля 350 да н.э.), «Сатыр адпачывае». Ў творах адлюстроўваў геданічны ідэал Грэцыі перыяду крызісу поліснай сістэмы. Творчасць П. паўплывала на майстроў элінізму, асабліва на александрыйскую школу.
Праксіцель Фрагмент статуі Афрадыты Кнідскай. Каля 350 г. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДАШКО́ВІЦКІ ЗАВОД «БЕЛМАСТАЦКЕРА́МІКА».
Створаны ў 1974 у г.п. Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. як з-дмаст. керамікі, з 1994 сучасная назва. Спецыялізуецца на выпуску вырабаў маст. керамікі. Асартымент: дэкар. вазы, гаршкі для кветак, кубкі, сервізы, наборы для кавы і гарбаты, вырабы малых форм, сувеніры. Мае цэх па выпуску мэблі ў нар. традыцыях (кухні «Вязынка»), Вядучыя майстры — мастакі А.Паддубны, Л.Грыцкоў, А.Багданаў — ствараюць вырабы ў лепшых традыцыях нар.майстроў.
Да арт.Радашковіцкі завод «Белмастацкераміка». Сувенірны посуд і сервіз «Каласок».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ МУЗЕ́Йу Ляймене.
Засн. ў 1982 у г. Ляймен (каля г. Гайдэльберг, Германія) бел. эмігрантам Ю.Попкам у яго кватэры. У арганізацыі музея дапамагалі мэр горада Г.Эрбар і Б.Кіт. У аснове экспазіцыі — асабістыя калекцыі і зборы Попкі. Дэманструюцца бел. адзенне, старыя пячаткі, манеты, маркі, вырабы майстроў-умельцаў, сувеніры, памятныя рэчы з асяродкаў бел. эміграцыі ў Англіі, Аўстраліі, ЗША, кнігі, перыяд. эміграцыйныя выданні (сярод іх рукапісныя часопісы, якія выдаваліся беларусамі ў лагерах для перамешчаных асоб у Нямеччыне). Пасля смерці Попкі (1992) музей знаходзіцца пад апекай мэрыі Ляймена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́МЦАВА-КУ́ДРЫНСКАЯ РАЗЬБА́,
рускі маст. промысел разьбы па дрэве. Вядзе пачатак ад майстэрні, арганізаванай у 1882 А.Дз.Паленавай з мясц.майстроўс. Кудрына, Ахтырка і інш. у сядзібе Абрамцава (гл.«Абрамцава»), Бытавыя рэчы і сувеніры (шкатулкі, талеркі) з плоскарэльефнай разьбой (раслінны і геам. арнамент, фігуркі птушак, жывёл) і паліраванай паверхняй цяпер выпускае Хацькоўская ф-ка разных маст. вырабаў (г. Хацькова Маскоўскай вобл.).
Літ.:
Василенко В.М. Русская народная резьба и роспись по дереву XVIII—XX вв. М., 1960.
Да арт.Абрамцава-Кудрынская разьба. А.Паленава. Совы (уверсе), шафка. 1880-я гады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫШКО́ (Міхаіл Сцяпанавіч) (27.2.1901, г. Марыупаль, Украіна — 3.6.1973),
украінскі спявак (драм. барытон). Нар.арт.СССР (1950). Скончыў Адэскае муз. вучылішча (1926). З 1927 саліст Харкаўскага, у 1936—64 — Кіеўскага т-раў оперы і балета. Адзін з буйнейшых майстроўукр. опернай сцэны. Валодаў голасам рэдкай прыгажосці і сілы. Сярод партый: Багдан Хмяльніцкі (аднайм. опера К.Данькевіча), Шыбок, Гарбенка («Мілана», «Арсенал» Г.Майбарады), Астап, Мікола («Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка» М.Лысенкі), князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мазепа («Мазепа» П.Чайкоўскага), Рыгалета («Рыгалета» Дж.Вердзі). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́РМІ ((Germi) П’етра) (14.9.1914, г. Генуя, Італія — 5.12.1974),
італьянскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст. Скончыў Эксперым. кінацэнтр у Рыме. Сацыяльна-крытычныя фільмы «Аблудная моладзь» (1947), «У імя закону» (1949, у сав. пракаце «Пад небам Сіцыліі»), «Дарога надзеі» (1950), «Горад абараняецца» (1951), «Машыніст» (1956) і «Бесхарактарны мужчына» (1958, у апошніх сыграў гал. ролі) паставілі Дж. ў лік найб. значных майстроўнеарэалізму. Карысталіся поспехам яго сатыр. трагікамедыі пра сіцылійскія норавы: «Развод па-італьянску» (1961), «Спакушаная і пакінутая» (1964), «Альфрэда, Альфрэда» (1971) і вясёлая і гарэзлівая камедыя «Серафіна» (1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́ЖСКАЯ ШКО́ЛА,
1) мастацкая школа франц. кніжнай мініяцюры, якая існавала ў 14—15 ст. пры дварах караля Карла V, герцагаў Бургундскага і Берыйскага (т.зв. франка-фламандскі стыль). Вызначалася вытанчанасцю малюнкаў і лінейных арнаментаў, каліграфічнасцю. Сярод майстроў Ж.Арлеан, А.Баневё, Ж.Малуэль, браты Лімбург і інш. 2) Умоўная назва інтэрнац. кола мастакоў, якія працавалі ў Парыжы пераважна ў 1910—20-я г. (М.Кіслінг, А.Мадыльяні, Ж.Пасхін, Х.Суцін, І.Фудзіта, М.Шагал і інш.).
Да арт.Парыжская школа. Браты Лімбург. Ілюстрацыя да «Раскошнага часаслова герцага Берыйскага». Каля 1416.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАЎДНЁВАРУ́СКІ РАБО́ЧЫ САЮ́З»,
рэвалюцыйная рабочая арг-цыя народніцкага кірунку ў Кіеве ў 1880—81. Засн. вясной 1880 членамі партыі «Чорны перадзел» Л.М.Кавальскай і М.П.Шчадрыным. Праграма «Саюза» прадугледжвала звяржэнне самадзяржаўя, перадачу сродкаў вытв-сці ва ўласнасць народа, устанаўленне дэмакр. свабод; у якасці асн. тактыкі прапаноўвала «фабрычны тэрор» (псаванне машын, падпалы прадпрыемстваў, збіванне і забойства майстроў і фабрыкантаў). «Саюз» меў уласную друкарню, дзе друкаваў рэв. пракламацыі, распрапагандаваў каля 1000 рабочых. На працягу зімы і вясны 1881 «П.р.с.» разгромлены паліцыяй, кіраўнікі асуджаны на розныя тэрміны катаргі і ссылкі.