Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
*Тара́скацца, параўн. прыставачныя ўтварэнні оттара́скатысь ’адвязацца, адчапіцца’ (Клім.), отара́скатыса (otarʼaskatysa) без указання семантыкі (зах.-палес., Арх. Вяр.), відаць, суадносныя з караскацца ’лезці ўгору, чапляцца’ (гл.) без пэўнай этымалогіі і надзейных адпаведнікаў. Магчыма, роднаснае рус.дыял.тара́щиться ’ўпірацца, супраціўляцца’, ’лезці кудысьці і па штосьці’, ’вылупляць (вочы)’ (гл. тарашчыць), чэш.дыял.trškať ’палоць’, otrškať (ofce) ’абстрыгчы’ (авечку) і пад., якія Варбат (Этимология–1971, 14) узводзіць да прасл.*torščiti, *trskati < *ter‑ ’драць’ з пашырэннем sk, параўн. літ.taršyti ’скубаць, драць, калашмаціць’, якое дакладна адпавядае *toršiti ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Múndwerk
разм.
ein gútes [geläufiges] ~ háben — мець до́бра падве́шаны язы́к, не ле́зці па сло́ва ў кішэ́нь
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
◎ Нашы́пкацца ’набіцца, назбірацца’ (Ян.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, суадноснае з нашыцца ’тс’, гл. шыцца ’лезці’, параўн. шып ’маленькі чарвячок, што водзіцца ў рэчцы, які будуе вакол сябе хатку’ (Сл. ПЗБ) і шыцік ’тс’ (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Праціро́жна, проціро́жно ’насуперак, наперакор’ (ТС). Утварэнне ад проці (гл.) з другой часткай да рог (гл.), параўн. выраз у ро́жкі ’супраць каго-небудзь (выступаць)’; да ражон (гл.), параўн. ле́зці на ражо́н ’задзірацца’ ці пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэжонэ́ ’непрыемнасці, небяспека’ (Сцяшк. Сл.). З ілюстрацыі (чаго ты лезяш на рэжонэ) відавочна ўжыванне фразеалагізма лезці на ражон ’рабіць што-небудзь рызыкоўнае’, да таго ж рэжонэ — гэта форма множнага ліку ад ражон (гл.).
назва́лся гру́здем, полеза́й в ку́зовпосл. абазва́ўся гры́бам — лезь у гаршчо́к.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кары́та, ‑а, М ‑рыце, н.
Прадаўгаватая пасудзіна, выдзеўбаная з дрэва або збітая з дошак, якая скарыстоўваецца звычайна для кармлення жывёлы. Дубовае карыта. Свіное карыта. □ [Наталля] дастала з печы чыгун паранай бульбы, пасекла ў карыце і замяшала свінням.Чорны.Калі гусяняты заканчвалі выбіраць насамі-лодачкамі корм з карытаў, дзяўчынкі гналі іх на возера.Даніленка.// Пра старое, непрыгоднае судна, лодку. Усхапіўся дзядзька мокры, брудны, А вынік спробы той паскудны: Чаўнок не човен, а карыта, І нос і частка дна адбіта.Колас.
•••
Лезці не ў сваё карытагл.лезці.
Разбітае (старое) карыта — пра што‑н. старое, непрыгоднае. — Гэта не машына, а старое карыта, сэр. Тарантас фермера Молі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сляпе́нь ‘насякомае Tabanus L. (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), сляпа́к ‘сляпень’ (ТСБМ, Сцяшк., Шатал., Нар. словатв., ТС), сляпе́ц ‘тс’ (Скарбы), сляпня́к ‘тс’ (Нар. лекс.), сляпе́нь ‘вераценніца’ (Нас., Касп., Сл. ПЗБ). Укр.слі́пень ‘насякомае Tabanus’, сліпи́й овод ‘авадзень’, сли́пинь ‘змяя’, сліпа́к ‘вераценніца’, рус.сле́пе́нь ‘насякомае Tabanus’, польск.ślepak ‘авадзень’, ślepiec ‘тс’, в.-луж.slepc, н.-луж.slěpc ‘тс’. Да сляпы, таму што, па народных уяўленнях, калі авадзень упіваецца, робіцца як бы сляпым і яго можна зняць не спалохаўшы, а вераценніцу лічаць сляпой з-за малога памеру вачэй. Гл. Фасмер, 3, 669; Бязлай, 3, 259; Шустар-Шэўц, 1311–1312; ЕСУМ, 5, 303–304; Новое в рус. этим., 210–211. Сюды ж, мабыць, слепень: слепням у вочы лезе (Сержп.), сле́пецень у выразе лезці слепетнем і слепі́ца: лезці слепіцэю ‘лезці нахабна, назойліва’ (ТС, Пятк. 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляжойка ’прыстасаванне з вяровак для ўзнімання на дрэва’ (круп., Сл. ПЗБ). Да ле́зці (гл.). Праблематычным з’яўляецца ‑ж‑ замест ‑з‑ (параўн. іншыя назвы гэтай рэаліі — лязіва, лазіва, лазня) і незвычайны вакалізм суфікса ‑ойк‑а (балтыйскі ўплыў?).