Вінёўка ’гатунак позніх кісла-салодкіх груш’ (БРС, КТС, Мат. Гом.), укр.винню́ха ’гатунак віннакіслых яблык’, винни́чки ’тс’, рус.варон.виновна ’гатунак вінных яблык’, польск.winniczka, windyczka ’гатунак дрэва і фруктаў грушы, Pirus communis’, winnik ’гатунак яблык’, славен.vínica ’тс’. Утворана ад прыметніка *віновы. Да віно (гл.). Мяккае ‑н‑, відавочна, пад уплывам вішнёўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мандары́н1
(ісп. mandarin)
вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых, пашыранае ў тропіках і субтропіках, а таксама кісла-салодкі духмяны плод гэтага дрэва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АПЕЛЬСІ́Н (Citrus sinensis),
вечназялёнае дрэва сям. рутавых. Здаўна культывуецца ў трапічных і субтрапічных краінах (у Кітаі больш за 2 тыс. гадоў, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа з 11 ст., на Пд Еўропы з 15 ст.). На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і як пакаёвую расліну.
Выш. 7—12 м. Лісце авальнае, кветкі адзіночныя або сабраныя ў суквецці, белыя, пахучыя. Плод — шматгняздовая ягада розных памераў, формы і афарбоўкі скуркі (ад светла-жоўтай да чырвона-аранжавай), сакаўны, салодкі ці кісла-салодкі, масай 100—500 г. Багаты цукрамі, лімоннай к-той, вітамінамі C, групы B, P. У скурцы да 2% эфірнага алею, які выкарыстоўваецца ў парфумернай і кандытарскай прам-сці. Меданос. Размнажаецца прышчэпкай на трыфаліяце, памяранцы, сеянцах мясц. сартоў. Цепла- і вільгацелюбівая расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гуая́ва
(н.-лац. guaiava < ісп. guayaba, з індз.)
вечназялёнае дрэва сям. міртавых, пашыранае ў тропіках, а таксама кісла-салодкі сакаўны пахучы плод гэтага дрэва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мандары́н1, ‑а, м.
1. Вечназялёнае пладовае цытрусавае дрэва сямейства рутавых, якое расце на поўдні. Квітнелі стройныя, тонкія дрэўцы мандарынаў.Самуйлёнак.
2.Кісла-салодкі духмяны плод гэтага дрэва.
[Фр. mandarine ад ісп. mandarin.]
мандары́н2, ‑а, м.
Гіст. Еўрапейская назва дзяржаўнага чыноўніка ў старым феадальным Кітаі. У паланкіне, раскінуўшыся, сядзеў мандарын у шырокім сінім шаўковым халаце.Маўр.
[Партуг. mandarin ад перс. mantrin — саветнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́таўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Рмн. ‑тавак; ж.
1. Сорт яблыні, якая дае буйныя, кісла-салодкія яблыкі. Пасадзіць цітаўку. □ На чатырох падводах прывезлі свой сад. Дрэўца ў дрэўца. Антонаўкі, ракеты, цітаўкі.Жычка.
2. Плод гэтай яблыні. Яблыкі ў Вяршковых стаялі.. на ўслоне пасярод двара: два бульбовыя кашы — адзін: з сыпкімі летнімі грушамі, а другі з чырванабокімі цітаўкамі.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Малі́наўка1 ’заранка, Erithacus rubecula L.’ (ТСБМ, БелСЭ, Мат. Гом.), рус.малиновка ’тс’. Да малі́на, малі́навы (гл.). Названа паводле чырвонага колеру брушка птушкі. Гэта значэнне і ў лац.rubecula.
Малі́наўка2 ’летняя яблыня з буйнымі ружовымі кісла-салодкімі яблыкамі’ (ТСБМ, Мат. Гом.), ’гатунак бульбы’ (гом., Мат. Гом.) названа паводле чырвонага колеру. Да малі́на (гл.). Аналагічна малі́наўка, маліноўка ’малінавая хустка’ (староб., ДАБМ, к. 332; Касп., Сцяшк. Сл., Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
агрэ́ст
(польск. agrest, ад лац. agrestis = вясковы, палявы)
кустовая садова-ягадная расліна сям. агрэставых, пашыраная ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн. Афрыцы, а таксама кісла-салодкія ягады гэтай расліны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНІ́С ПАЛАСА́ТЫ, аніс шэры, аніс зялёны,
старадаўні паволжскі сорт яблыні нар. селекцыі. Пашыраны ў Паволжы і сярэдняй паласе ўсх.ч. Еўропы. На Беларусі вырошчваюць пераважна ў Магілёўскай, часткова ў Гомельскай, Мінскай і Віцебскай абл., таксама трапляюцца інш. сарты анісу — пунсовы, ружавата-паласаты (Магілёўская вобл.) і аксамітавы (Віцебская вобл.), якія адрозніваюцца памерамі, афарбоўкай і часам выспявання пладоў.
Дрэвы выш. 5—8 м, даўгавечныя (жывуць да 100—120 гадоў). Плады масай каля 70 г, сярэдняга памеру, плоскай або плоска-акруглай формы, сакавітыя, з кісла-салодкім смакам і характэрным «анісавым» пахам, суцэльнай ярка-кармінавай афарбоўкі або паласатай па светла-зялёна-жоўтым фоне. Мякаць зеленавата-белая, дробназярністая. Непатрабавальны да глебы, мароза- і засухаўстойлівы, высокаўраджайны сорт (на Беларусі сярэдні ўраджай 160 кг з дрэва). Пладаносіць ва ўзросце 6—8 гадоў. Плады збіраюць у канцы верасня (захоўваюцца да лютага, сакавіка і пазней). Спажываюць свежыя і мочаныя, таксама сушаць, кансервуюць, робяць з іх віно, вараць варэнне. Пашкоджваюцца пладовай гніллю і паршою.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грана́т1, ‑а, М ‑наце, м.
1. Паўднёвае фруктовае дрэва або куст сямейства гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі.
2. Круглы ярка-чырвоны плод гэтай расліны з вялікай колькасцю насення, пакрытага чырвонай сакавітай кісла-салодкай мякаццю. Сокам чырвоным наліты гранаты, Дружна, бы яблыкі, дрэва абселі.Купала.
[Лац. granatum.]
грана́т2, ‑у, М ‑наце, м.
Каштоўны камень цёмна-чырвонага, чырванавата-зялёнага або амаль чорнага колеру.
[Лац. granatum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)