рэлігія стараж. Ірана, Індыі і інш., заснаваная на кульце Мітры. Узнікла ў апошнія стагоддзі да н.э. ў Іране і атрымала пашырэнне на тэр. Рымскай імперыі і ў Пярэдняй Азіі. Міфы, якія ляжаць у аснове М. і яго культу, супадаюць з міфамі і культамі хрысціянства, падобныя таксама формы і арганізацыі іх абшчын, што тлумачыцца аднолькавымі сац.-гіст. ўмовамі ўзнікнення і распаўсюджання гэтых рэлігій. У першыя стагоддзі існавання хрысціянства М. быў адным з гал. яго сапернікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІ́ТВА,
1) рэліг. містычны зварот да Бога, святых, звышнатуральных сіл з просьбай аб літасці або адхіленні зла, з ухваленнем, падзякай; частка рэліг.культу, абавязковы атрыбут абрадаў, набажэнстваў, царк. свят і штодзённага жыцця вернікаў. Бываюць вусныя (чытаюцца ў голас) і мысленныя (лічацца як узыходжанне розуму да Бога). Вусныя малітвы бываюць агульныя (царкоўны малебен) і асабістыя. У час М. вял. значэнне надаецца рытуальным дзеянням (стаянне на каленях, узняцце рук і г.д.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
свяшчэ́ннік, ‑а, м.
Духоўнае званне ў праваслаўнай царкве, прамежкавае паміж епіскапам і дзякам. // Асоба, якая носіць гэта званне; служыцель рэлігійнага культу, які праводзіць богаслужэнне. Дзед пісьменніка быў, як вядома, уніяцкі свяшчэннік, а бацька перасяліўся ў Маскву, дзе працаваў урачом і дзе нарадзіўся Ф.М. Дастаеўскі.В. Вольскі.Прыбытак з царквы бралі сабе свяшчэннікі, а мы перабіваліся так-гэтак.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
То́ра
(ст.-яўр. Tora = вучэнне)
першая частка Бібліі (Пяцікніжжа) у яўрэяў, а таксама пергаментны скрутак з гэтым тэкстам, які захоўваецца ў сінагозе як прадмет рэлігійнага культу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
феты́ш
(фр. fétiche, ад парт. feitiço = чары)
1) прадмет, які, паводле ўяўленняў вернікаў, надзелены звышнатуральнай сілай і служыць аб’ектам рэлігійнага культу;
2) перан. аб’ект сляпога пакланення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛАЛІТПУ́Р, Патан,
горад у Непале, у даліне Катманду, на р. Багхаматы. Уваходзіць у агламерацыю г.Катманду. Засн. ў 3 ст. да н. э. Больш за 100 тыс.ж. (1995). Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Рэлігійны цэнтр будызму. Рамесніцкая вытв-сць прадметаў быту і рэлігійнага культу. Музей бронзы. Каралеўскі палац (9—17 ст.). Будыйскія манастыры і храмы, у т. л. вежападобны храм Крышна Мандыр (15—17 ст.), «Залаты манастыр» (засн. ў 12 ст.). Быў моцна разбураны землетрасеннем 1934.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Міні́стр ’член урада, які стаіць на чале міністэрства’ (ТСБМ), міні́стар ’тс’ (Яруш.), міні́сьцер ’тс’ (Шат.) паходзяць з польск.minister ’тс’, а сучаснае бел. — з рус.министр, якія з франц.ministre ’тс’ < лац.minister ’які дапамагае, садзейнічае’, ’падручны, слуга, памагаты’. Ст.-бел.минист(е)ръ ’пратэстанцкі свяшчэннік’, ’асоба, якая прычашчае’ (XVI ст.) са ст.-польск.minister ’тс’ < лац.minister ’служыцель культу’ (Булыка, Лекс. запазыч., 172).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЛАХАБА́Д,
горад у паўн.ч. Індыі, у штаце Утар-Прадэш, пры зліцці рэк Ганг і Джамна. 650 тыс.ж. (1981). Транспартны вузел. Харчасмакавая прам-сць, вытв-сць прадметаў рэліг.культу. Рэліг. цэнтр індуізму, дзе раз у 12 гадоў адбываюцца масавыя індуцкія рэлігійныя фестывалі «Кумбх-мела», святкаванні збана нектару бессмяротнасці (у рэках веруючыя змываюць з сябе грахі і хваробы). Каменная калона цара Ашокі (каля 242 да н.э., выш. за 10 м), інш.гіст. помнікі. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІТО́ЛІЙ (лац. Capitolium, Capitolinus mons),
адзін з 7 узгоркаў, на якім узнік Стараж.Рым. Са стараж. часоў быў цэнтрам рэліг.культу. Пасля аб’яднання паселішчаў на рым. узгорках уключаны ў гар. мяжу і абнесены сцяной. На адной з 2 яго вяршынь знаходзілася крэпасць, на другой у эпоху этрускага панавання быў пабудаваны Капіталійскі храм. З паўд.-зах. абрывістага схілу К. (Тарпейскай скалы) скідвалі злачынцаў. На К. завяршаліся трыумфальныя шэсці перамогшых рым. войскаў, пачыналіся святочныя працэсіі рым. гульняў. На ўзор Рыма свае К. мелі і іншыя гарады Італіі і рым. калоній у Еўропе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКО́ЛА,
старадаўняе каляндарна-абрадавае свята ў беларусаў і інш.слав. народаў у гонар апекуна земляробства і нар. заступніка св. Міколы. Вытокі свята, якое спалучыла элементы язычніцкай персаніфікацыі дабрадзейных сіл прыроды з прынцыпамі хрысціянства, у шанаванні культу Вялеса. Адзначалі 2 разы ў год — вясною (9 мая с. ст.) і зімою (6 снежня с. ст.). Да веснавога М. заканчвалася сяўба, упершыню пасля зімы выводзілі коней на начлег, спраўлялі магічныя абрады, якія мелі ахоўны сэнс, пачыналі стрыгчы авечак; пасля М. забаранялася пасвіць статак на сенажацях. Да зімовага М. заканчвалася малацьба.