ІАНЕ́СКА ((Ionesco) Эжэн) (26.11.1912, г. Слаціна, Румынія — 28.3.1994),
французскі драматург. Член Франц. акадэміі (1970). Скончыў Бухарэсцкі ун-т (1938). З 1938 жыў у Францыі. Першая п’еса «Лысая спявачка» (паст. 1950) — своеасаблівы маніфест т. зв. «тэатра абсурду», У рэчышчы якога напісаны і ўсе наступныя п’есы: «Урок» (паст. 1951), «Крэслы» (паст. 1952), «Амедэй» (1954), «Забойца па прызванні» і «Насарог» (абедзве паст. 1959), «Кароль памірае» (паст. 1962), «Паветраны пешаход» (1963), «Гульні ў забойства» (1970), «Макбет» (1972), «Падарожжа да мерцвякоў» (1981) і інш. Праз абсурдныя сітуацыі, статычнасць персанажаў і дзеяння, унутр. замкнёнасць паказаў адчужанасць, ізаляванасць асобы ў варожым ёй свеце, што вядзе да трагічнай непазбежнасці смерці. Аўтар кн. «Тэатр» (т. 1—5, 1962—74), рамана «Пустэльнік» (1973), эсэ, успамінаў. На бел. мову перакладзена п’еса «Лысая спявачка» (пер. З.Колас), п’еса «Віват, імператар!» пастаўлена Бел. т-рам імя Я.Купалы ў 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУХАМО́Р (Amanita),
род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. мухаморавых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы. Растуць у лясах рознага тыпу пераважна ва ўмеранай зоне. Мікарызаўтваральнікі. На Беларусі 19 відаў. Найб. вядомыя М.: белы ці зялёны, або бледная паганка, пантэрны (A. pantherina), смярдзючы, або белая паганка (A. virosa), чырв. (A. muscaria). Трапляюцца з ліп. па кастрычнік.
Пладовае цела (шапка на ножцы) у маладых М. абкружана агульным пакрывалам, потым яно разрываецца і застаецца каля асновы ножкі ў выглядзе мешкападобнай похвы, а на шапцы — як белыя шматкі або лускавінкі. Шапка белая, зялёная, шэрая, шэра-фіялетавая, чырв. дыям. да 20 см. Пласцінкі белыя, жаўтаватыя. Ножка цыліндрычная або булавападобная, уверсе бывае з кольцам ад частковага покрыва. Споры шарападобныя, бясколерныя. Ёсць ядомыя, напр., М. шэра-ружовы, цэзарскі грыб, смяротна атрутныя — бледная паганка і М. смярдзючы. Інш. віды маюць фізіял. актыўныя рэчывы (таксіны, галюцынагены і інш), якія ўздзейнічаюць на нерв. сістэму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЙКА,
невялікі фабульны, найчасцей вершаваны твор сатыр. або павучальнага зместу, у якім у алегарычнай форме адлюстраваны жыццёвыя з’явы, паводзіны людзей; блізкая да прытчы і апалога. Звычайна персанажамі байкі выступаюць жывёлы, расліны, рэчы, радзей людзі, а сам твор суправаджаецца абавязковай «мараллю», якая выяўляе яго асн. сэнс.
Як жанр вядома са стараж. часоў. У Стараж. Грэцыі байкі стварыў Эзоп (6 ст. да нашай эры), у Рыме — Федр (1 ст. нашай эры). З байкапісцаў пазнейшага часу найб. вядомыя Ж.Лафантэн і І.Крылоў. У бел. л-ры байка ўзнікла ў апошняй чвэрці 19 ст. Першыя спробы ў гэтым жанры належаць Ф.Багушэвічу («Воўк і авечка», «Свіння і жалуды») і А.Абуховічу («Ваўкалак», «Старшына»). Пасля рэвалюцыі 1905—07, калі бел.прагрэс. творам цяжка было абысці цэнзурныя перашкоды, да байкі звярнуліся Я.Купала («Мікіта і валы», «Два мужыкі і глушэц»), Я.Колас («Конь і сабака», «Пастух і авечкі»), М.Багдановіч («Варона і чыж»); празаічныя байкі пісаў Ядвігін Ш. («Павук», «Журавель і чапля»). Высокай дасканаласці бел. байка дасягнула ў творчасці К.Крапівы. У жанры байкі плённа працавалі У.Корбан, Э.Валасевіч, М.Скрыпка і інш.
Літ.:
Казека Я. Беларуская байка // Казека Я. Няходжанай дарогай. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
spike
I[spaɪk]1.
n.
1) болт балта́, шпень шпяня́, касты́ль -я́m.
2) шып -аm.
3) Sport чараві́кі з шыпа́мі
2.
v.t.
1) злуча́ць, змацо́ўваць балта́мі
2) набіва́ць шы́пы (на падэ́швы)
3) спыня́ць (пля́ны, намага́ньні)
4) informal рабі́ць ярша́, дадава́ць алькаго́лю (да напо́ю)
5) Sport зраза́ць (мяч)
II[spaɪk]
n.
ко́лас -аm.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ло́кан, ‑а, м.
Кучаравая ці завітая пасма валасоў. Ліда падымае галаву, адкідае з ілба цёмныя локаны.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́таржнік, ‑а, м.
Тое, што і катаржанін. У лесе, як казалі, туляліся катаржнікі, уцёкшыя з астрога.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пісямко́, ‑а, н.
Памянш.-ласк.да пісьмо (у 1 знач.). — Напішы мне, калі ласка, Пісямко дахаты!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сне́нне, ‑я, н.
Разм. Сон. Няўжо то праўда, а не сненне, І мара йдзе ў ажыццяўленне?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шку́рніцтва, ‑а, н.
Разм. Дзеянні, паводзіны, учынкі шкурніка (у 2 знач.). Дарогу даць таму, Што чэсна і здарова, А з гніллю, шкурніцтвам Расправіцца сурова!..Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ні́жнік, ‑а, м.
Уст. Малодшая фігура ў ігральных картах; валет. У першай кучцы [карт] пасярэдзіне аказаўся .. туз, а з краю — званковая дзевятка, з другога — [к]растовы ніжнік.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)