1. Павойная расліна сямейства тутавых, некаторыя віды якой выкарыстоўваюцца ў піваварэнні. Дзве альтанкі хаваліся ў зеляніне дзікага вінаграду і хмелю.Васілевіч.
2.зб. Суквецце гэтай расліны ў выглядзе шышак, насенне яе. [Дзядзька:] — Ён [дзед Хвядос] ужо за Нёманам хмель збірае...Бажко.
3. Хмельны напітак. [Андрэй:] З дзён маладых я хмелю не ўжываю.Клімковіч.
4. Стан ап’янення, выкліканы алкагольнымі напіткамі. Міхась быў чалавек вясёлы. А яшчэ быў весялейшы, як хмель пачынаў туманіць яго лахматую галаву.Колас.Бяседа ўжо ўвайшла ў тую каляіну, калі хмель развязвае языкі нават маўклівым людзям.Сабаленка.//перан. Стан пад’ёму, узбуджанасці, выкліканы чым‑н. Калі ж іх [грошай] не стала, Пад хмелем азарту Паклаў Фенька Рваны гадзіннік на карту.Арочка.
•••
Пад хмелем (пад хмяльком) — у стане лёгкага ап’янення. — А гэта?.. — зноў выкрыквае Клаўдзя пад хмелем. — Помніш, як спектакль у Рудні ставілі?Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схва́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Сутыкненне ў баі, у барацьбе, у бойцы. У рукапашнай схватцы партызаны змялі карнікаў, толькі адзінкі з іх уцалелі.Гурскі.У апошняй схватцы з Анатолем Скуратовічам Міхал, сабраўшы ўсе свае сілы, шпурляе ў чорную багну свайго праціўніка і ворага.Барсток./ Пра барацьбу супрацьлеглых груп, напрамкаў і пад. А ўмацаванне Савецкага Саюза, рост яго сілы азначалі безумоўную перамогу сацыялізма ў адкрытай схватцы з капіталістычным светам.Клімковіч./ Пра барацьбу з сіламі прыроды, стыхійнымі бедствамі, хваробай і пад. У хворага рэзка ўпала сардэчная дзейнасць. Вось тут і пачалася схватка са смерцю, барацьба за жыццё чалавека.«Беларусь».//Разм. Спрэчка, сварка. Схватка характараў.// Спартыўнае спаборніцтва (звычайна па розных відах барацьбы). Моўчкі чакае, хвалюецца цырк — Тужацца дужыя ў схватцы барцы.Чарнушэвіч.
2.звычайнамн. (схва́ткі, ‑так). Сутаргавыя балючыя скарачэнні мышцаў жывата, маткі. Але вось першы раз у жыцці .. [Алена] вымушана гаварыць збялелай ад родавых схватак жанчыне: — Маўчы, Насценька.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРЫЛО́Ў (Іван Андрэевіч) (13.2.1769, паводле інш. звестак 1766 або 1768, Масква ? — 21.11.1844),
рускі байкапісец, драматург, журналіст. Чл.Рас. акадэміі (з 1811), ардынарны акад. Пецярбургскай АН (з 1841). З 1782 у Пецярбургу, выдаваў сатыр.час. «Почта духов» (1789), «Зритель» (1792, з П.Плавільшчыкавым і А.Клушыным), дзе змяшчаў свае сатыр. «пахвальныя прамовы», артыкулы, аповесці са з’едлівай крытыкай грамадскіх заган. У 1791 адзін з заснавальнікаў кнігавыдавецкай кампаніі «Крылоў з таварышы». У 1794—1805 жыў у Маскве (у 1801—03 у Рызе). З 1806 зноў у Пецярбургу, з 1812 пам. бібліятэкара, з 1816 бібліятэкар Публічнай б-кі. Першы літ. твор — камічная опера «Кафейніца» (нап. 1782, выд. 1869). У 1780-я г. напісаў трагедыі «Клеапатра» (1785, не захавалася) і «Філамела», камічную оперу «Шалёная сям’я», камедыі «Вершаплёт у прыхожай» (усе нап. 1786) і «Свавольнікі» (нап. 1787—88), камічную оперу «Амерыканцы» (нап. 1788, паст. 1800). У жарце-трагедыі «Падшчыпа, або Трыумф» (нап. каля 1800, выд. 1859) высмейваў «нямецкую» цывілізацыю, патрыярхальныя норавы, сцвярджаў раўнапраўе кніжнага стылю і прастамоўя. У п’есах «Модная крама» (паст. 1806), «Урок дочкам» (паст. 1807) высмейваў дваранскія норавы, а сац. заганы трактаваў як праяўленне спрадвечных людскіх слабасцей, але выкрыццё іх замяніў філас. асэнсаваннем. Першыя байкі К. — пераклады з Ж.Лафантэна (1806). Яго ўласныя байкі з’явіліся ў друку ў 1808 («Варона і лісіца», «Воўк і ягня»). Першы зб. — «Байкі» (1809). Усяго выдаў 9 зборнікаў, у якія ўвайшло каля 200 баек. Амаль усе яны напісаны з пэўнай нагоды: сатыра на ўрадавыя ўстановы («Квартэт»), на Аляксандра I («Выхаванне льва»), Мікалая I («Вяльможа»), на пэўныя падзеі дзярж., грамадскага і літ. жыцця, на падзеі вайны 1812—14 («Булат», «Кошка і салавей», «Воўк на псярні», «Абоз»). У жанр байкі унёс філас.-гіст. змест, вызваліў яе ад абстрактнага маралізатарства; у аснову многіх сюжэтаў клаў рэальныя ўзаемаадносіны людзей. Сатыр. смеласць яго баек, іх апазіц. гучанне вынікалі з сутнасці іроніі К., якая апіралася на нар. разуменне ісціны і справядлівасці. Свабодна выкарыстоўваў прастамоўе, якое процістаяла «мове прыстойнага грамадства» і кніжнай мове. Многія яго афарыстычна дакладныя вызначэнні сталі крылатымі выразамі, прыказкамі і прымаўкамі. Творчасць К. значна паўплывала на развіццё жанру байкі ў бел. л-ры. На Беларусі яго творы былі вядомы яшчэ пры жыцці іх аўтара. У канцы 19 ст. Ф.Багушэвіч, А.Абуховіч зрабілі першыя пераклады яго твораў на бел. мову; М.Косіч выдала «Пералажэнні некаторых баек Крылова на беларускую гаворку» (1903). Пазней байкі К. перакладалі Я.Купала, М.Клімковіч, В.Таўлай, К.Крапіва, Я.Брыль, М.Лужанін, М.Танк і інш.
Тв.:
Полн. собр. соч.Т. 1—3. М., 1945—46;
Соч.Т. 1—2. М., 1969;
Басни: Сатир. произв.;
Воспоминания современников. М., 1989;
Бел.пер. — Байкі. Мн., 1950.
Літ.:
Степанов Н.Л. Крылов. М., 1969;
И.А.Крылов: Пробл. творчества. М., 1975;
Гордин М., Гордин Я. Театр Ивана Крылова. М., 1983;
Гордин М.А. Жизнь Ивана Крылова. М., 1985;
Казека Я. Няходжанай дарогай. Мн., 1973. С. 25—48.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нахі́л, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. нахіліць — нахіляць і нахіліцца — нахіляцца.
2. Пастава цела пад вуглом паміж гарызантальнай і вертыкальнай плоскасцю; нахільная пастава. Па нахілу бяроз відаць, што над краінай ідзе бура — моцны ўсходні вецер.Клімковіч.//Спец. Востры вугал, які ўтвараецца якой‑н. плоскасцю з гарызонтам.
3. Схіл, спуск, пакатая паверхня. Асабліва было цяжка беднаму слану, бо для такой гары кожны нязначны нахіл многа значыць.Маўр.Нахіл быў круты, і прафесар бачыў з акна роўныя верхавіны нізкіх садовых дрэў і над імі, у канцы, рад высокіх ліп.Галавач.Машыну заправілі гаручым, шафёр паспрабаваў, як працуе дызель, і аўтамабіль пачаў павольна апускацца ўніз па нахілу канвеера.Пальчэўскі.
4.перан. Прыхільнасць, схільнасць, цяга да чаго‑н. Гэта быў чалавек больш спакойны і ўраўнаважаны, які, тым не менш, выяўляў пэўны нахіл да газетнай работы.Навуменка.[Бядуля:] — [Максім Багдановіч] першы напісаў аб маёй творчасці артыкул у «Нашай ніве», першым заўважыў мой нахіл у творчасці да народнай казачнасці.Хведаровіч.// Схільнасць да чаго‑н., наяўнасць якіх‑н. задаткаў. Нахіл да прастудных захворванняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смяро́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Вынікам якога з’яўляецца смерць, які прыводзіць да смерці. Смяротная доза яду. Смяротная хвароба.// Які служыць прыкметай памірання, звязаны са смерцю. Таптаў [Казімір] люта, злосна, наколькі хапала сілы, а потым, схапіўшыся за сэрца, у смяротнай бледнасці апусціўся на падлогу.Пестрак.
2. Тое, што і смертны (у 2 знач.). — Бедны я чалавек. Хто пазбавіць мяне майго смяротнага цела? — спытаў .. [прэсвітэр] так шчыра, што Каця паверыла яму.Гаўрылкін.
3. Тое, што і смертны (у 3 знач.). Смяротная небяспека. Смяротны прыгавор. □ Не знала яна [любая], што з-пад Любеч Ужо не напішаш ты ёй. Што ты са смяротнаю ранай Ідзеш у бяссмерце, баец.Прыходзька.Паэт [М. Танк] заклікаў народ да смяротнага змагання з ворагам, вудзіў у народзе палымяную нянавісць да фашысцкіх захопнікаў.Клімковіч.
4.перан. Крайні ў сваім праяўленні; вельмі моцны, люты, бязлітасны. Смяротны жах. Смяротны вораг. □ Смяротная стома скавала цела...Мележ.[Базыль:] — Няхай жыве наш дух здаровы, Далоў, смяротная нуда!А. Александровіч.
•••
Смяротная гадзінагл. гадзіна.
Смяротны грэх — тое, што і смяртэльны грэх (гл. грэх).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папе́ра, ‑ы, ж.
1. Матэрыял для пісьма, друку, малявання і пад., які вырабляецца ў асноўным з раслінных валокнаў, апрацаваных адпаведным спосабам. Абгортачная папера. Папяросная папера. Газетная папера. □ Ускудлачаны Аляксееў, седзячы за сталом, нешта чарціў на лістку паперы.Карпаў.Ходзячы па вуліцах горада, мы неаднойчы бачылі на вокнах дамоў выразаныя з паперы залатыя і чырвоныя зоркі.Лынькоў.
2. Пісьмовы дакумент афіцыйнага характару. Штабныя паперы. □ [Рабочыя:] Фармальная папера, з подпісам, з пячаткай... Бяры ключы, пайшлі.Клімковіч.[Галена] чакала ў паважнай канцылярыі падарожнай паперы.Чорны.//толькімн. (папе́ры, ‑пер). Разм. Асабістыя дакументы (аб службе, нараджэння і пад.). [Лабыш:] Ну, бяры свае паперы: ты ўжо паўналетняя і павінна сама здымаць працэнты.Козел.
3.пераважнамн. (папе́ры, ‑пер). Розныя лісты з рукапісным або друкаваным тэкстам. Мала заглядваючы ў паперы, Званец гаварыў пра захапляючую сямігадовую даль, якую расхінуў перад краінай з’езд партыі.Дуброўскі.Пісар хацеў нешта сказаць, але .. замест адказу, узяў вокладкі, распёртыя рознымі паперамі.Колас.
•••
Александрыйская папера — асобы гатунак гладкай шчыльнай белай паперы вялікага фармату для чарчэння і малявання.
Ватманская папера — цвёрдая высокагатунковая папера для чарчэння і малявання.
Каштоўныя паперы — аблігацыі, вэксалі.
Лакмусавая папера (паперка) — фільтравальная папера, насычаная растворам лакмусу, якая ўжываецца ў якасці рэактыву на кіслоты і шчолачы.
Мелаваная папера — папера, накрытая белай клеявой фарбай.
Міліметровая папера — папера для чарчэння ў клетку, роўную аднаму квадратнаму міліметру.
Застацца на паперыгл. застацца.
[Ад грэч. pápyros — выраб з расліны папірусу]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
убо́гі, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца ў беднасці, бедны. Зімняя ночка. Стужа ў полі. Вецер сярдзіты гудзе... К вёсцы ўбогай ціха, паволі Хтось незнаёмы ідзе.Чарот.Калісьці гэта быў убогі шляхецкі засценак.С. Александровіч.// Які сведчыць аб беднасці; уласцівы бедняку. Аднойчы, прыгнаўшы з пашы карову, Антон убачыў у сваёй убогай хаціне двух салдат.Сабаленка.Адкупнік агледзеў убогі хатні скарб, скрывіўся.Якімовіч.
2.Разм. Які мае калецтва, фізічны недахоп. Пышная душа ва ўбогім целе.Прыказка./узнач.наз.убо́гі, ‑ага, м.; убо́гая, ‑ай, ж.[Андржаяка:] Па дарозе я спаткаў Ці то ўбогую, ці проста багамолку.Клімковіч.
3. Нязначны (па аб’ёму, колькасці); небагаты. Убогія сродкі. □ Хмары, балоты... Над збожжам убогім Вецер гуляе на волі.Багдановіч.// Недасканалы, прымітыўны. Убогая тэхніка.// Пазбаўлены раскошы і ўпрыгожанняў; просты. Паўлюк нёс аднекуль з запечча маленькую ўбогую газовачку.Зарэцкі.// Варты жалю. [Валодзя:] — Бачыш, які ў .. [вёскі] цяпер убогі выгляд. А глянула б ты перад вайной на яе з гэтага ўзгорка! Стаяла цэлая града дубоў.Федасеенка.
4. Бедны па зместу. Убогі спектакль. Убогая фантазія.// Абмежаваны духоўна. Слухайце музыку .. Прымайце яе праз свае ўяўленні, праз вобразы свайго жыцця!.. Толькі злыя і ўбогія душы ніколі не спазнаюць музыку.Вітка.Які мізэрны і ўбогі Той недалёкі чалавек, Што цягне да сваёй бярлогі Набыткі розныя ўвесь век.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарма́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да формы (у 3 знач.), абумоўлены формай. Фармальны пачатак у навуцы. Фармальная логіка.
2. Звязаны з формай (у 5 знач.). Можна было б яшчэ многа сказаць пра фармальныя асаблівасці «Безназоўнага».Бярозкін.З найбольшай выразнасцю выявілася .. [творчая манера М. Багдановіча] .. у фармальных пошуках паэта, у тых вершах, якімі ён рабіў класічныя традыцыі майстэрства сусветнай паэзіі здабыткам роднай літаратуры.Лойка.// Які падае галоўнае значэнне форме (у 5 знач.); фармалістычны. Фармальнае наватарства.
3. Зроблены па форме (у 7 знач.); афіцыйны, законны. Сурвіла, не чакаючы больш фармальнага дазволу, .. рушыў на двор ратушы.Чорны.[Клава:] — Ці зарэгістраваны ты? Калі не, дык гэта не страшна. Фармальнага поваду няма...Асіпенка.[Вэсман:] Калі яго [Азорыча] дзяўчына апазнае І дасць пры пэўных сведках паказанні, Што ён ёй перадаў якіясь весткі, Мы будзем мець фармальную прычыну Вініць палоннага ў шпіянажы.Глебка.// Напісаны па форме (пра які‑н. дакумент). [Рабочыя:] Фармальная папера, з подпісам, з пячаткай... Бяры ключы, пайшлі... Ты, дзед, скідаць паможаш рэйкі.Клімковіч.
4. Такі, дзе захавана толькі знешняя форма; які не паказвае сутнасці справы; бюракратычны. Дзерашу варожы фармальны падыход да справы.Арабей.// Які існуе толькі па форме, для выгляду. Фармальная самастойнасць. □ Веды бываюць розныя, фармальныя і глыбокія, самастойна вынашаныя.«Маладосць».
5. Звязаны з формай (у 11 знач.). Фармальнае значэнне слова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шча́сце, ‑я, н.
1. Стан поўнай задаволенасці жыццём, пачуццё найвялікшай радасці і задавальнення. Народнае шчасце. Сямейнае шчасце. □ Але толькі вольная праца на вольнай зямлі ёсць шчасце чалавека.Клімковіч.Шчасцю іх [бацькоўскаму] канца не было, як угледзелі яго ў чорных суконных вопратках з бліскучымі гузікамі, — якраз асэсар.Бядуля.Усюды маладую пару ветліва сустракалі, усе былі ім рады, жадалі жыцця і шчасця.Ермаловіч.// Пра знешняе праяўленне такога стану, пачуцця. Упершыню паглядзеў.. [Слава] на бацьку вачыма, якія ззялі ад шчасця і захаплення.Мележ.— Зірні, здорава! — Сцёпка аж свяціўся ад шчасця.Хомчанка.
2. Удача, поспех у чым‑н. Мне выпала шчасце быць запрошаным на ХХ з’езд ЛКСМБ.«Маладосць».// Шчаслівы выпадак, шчаслівае спалучэнне акалічнасцей. Але дарэшты спарахнелі снасці, і здрадзіла зусім старому шчасце.А. Вольскі.//узнач.безас.вык. Добра, удала. Якое шчасце, што мы ўжо дома.//узнач.вык. Пашанцавала, пашчаслівіла, пашэнціла каму‑н. Яго шчасце — бабка са мной побач, а то я паказаў бы.. [Пецьку] дарогу.Сяркоў.
3. Лёс, доля. Камбедаўцы на кожным надзеле забівалі калкі і на залысінах ставілі нумары. Пад вечар з вялікай Усавай шапкі кожны цягнуў сваё шчасце.Грахоўскі.
•••
Бог шчасця не даўгл. бог.
На шчасце — а) каб былі поспех, удача ў каго‑н., каб шанцавала каму‑н. (даць, зрабіць, сказаць што‑н.); б) (узнач.пабочн.) выражае задавальненне з выпадку чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыхі́я, ‑і, ж.
1. У старагрэчаскіх філосафаў-матэрыялістаў — адзін з асноўных элементаў прыроды (вада, зямля, паветра, агонь), якія ляжаць у аснове ўсіх рэчаў. //перан.; чаго або якая. Кніжн. Зыходны элемент, пачатак. Стыхія народнасці часта прарываецца ў стылістыцы твора, каб неспадзявана зазіхацець «сялянскім» слоўцам у паэме, насычанай усімі фарбамі рамантычнага стылю.Бярозкін.
2. Магутныя сілы прыроды, якія не падпарадкуюцца чалавеку. Марская стыхія. □ Стыхія лютавала. Хвалі ўжо захл[і]ствалі сумныя адзінокія постаці робатаў.Шыцік.У барацьбе са стыхіяй прыроды, з рознымі іншымі цяжкасцямі рос і загартоўваўся калектыў шахцёраў.Кулакоўскі.Кіну Справы свае І прыеду ў тую ж хвіліну Дапамагчы ваяваць З непакорнай стыхіяй.Танк.// Моцныя падсвядомыя пачуцці. Пры маляванні вобразаў сялян праяўляецца ў Коласа стыхія гумару.Клімковіч.
3.чаго або якая. З’явы сацыяльнага жыцця, якія не могуць рэгулявацца людзьмі, грамадствам. Стыхія інфляцыі. Стыхія капіталістычнага рынку. Стыхія канкурэнцыі.// Сляпая дзейнасць грамадскага асяроддзя, якое не падпарадкоўваецца арганізацыі і кіраўніцтву. Беразняк пакруціў галавою: — Дробнабуржуазная стыхія засмоктвае, як дрыгва.Сабаленка.
4.перан.; каго-чаго або якая. Прывычнае акружэнне, асяроддзе, кола любімых заняткаў, асноўных інтарэсаў і пад. Арганізоўваць, камандаваць, кіраваць — гэта яго [Сцёпкі] прызванне, яго стыхія.Жычка.Ад доўгага чытання і напружаных думак у Шыковіча забалела галава. Не, даволі дакументаў! Гэта не яго стыхія. Трэба шукаць жывых «чапаеўцаў», яны скажуць больш.Шамякін.— Мая стыхія — гандаль, — катэгарычна адрэзаў Свідраль і зноў, але ўжо ямчэй, усеўся на канапе.Дуброўскі.
[Ад грэч. stoicheion — элемент.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)