2. Скасіць невялікі ўчастак. Апейка пракасіў першы трохі, тады побач, ззаду пайшоў Міканор, потым Хоня...Мележ.
3. і без дап.Касіць некаторы час. Пракасіць да абеду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ро́біць ’працаваць, рабіць’ (Нас., Бяльк., Жд. 2, Сцяшк.; міёр., З нар. сл.; Байк. і Некр.; віц., валож., іўеў., лун., калінк., ЛА, 2) ро́біць сена ’касіць сена’ (калінк., ЛА, 1), ст.-бел.робити. Да рабі́ць (гл.) у выніку абагульнення асабовых формаў (ро́біш, ро́біць, ро́бім і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адкасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак.
1. Пракасіць каля чаго‑н. Адкасіць ад мяжы.
2. Адпрацаваць на касьбе за што‑н. [Мышкін:] — Улетку ці адажне жонка, ці сам адкосіш, няхай ужо, па-суседску разлічымся.Галавач.
3. Перастаць касіць, зрабіўшы норму або страціўшы сілы.
4. Пакасіць пэўны час. Тры дні адкасіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ухва́льны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да ўхвалы, заключае ўхвалу. Твар Ткачова, як і заўжды, быў строгі, нават крыху непрыветны, а словы — шчырыя, дужа добрыя, ухвальныя.Савіцкі.— Будзем памагаць і сена касіць, і жаць. А малаціць будзем.. разам! — Разам, — пайшоў услед ухвальны і, можна сказаць, дружны гоман.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зако́с
1. Месца, з якога пачынаюць касіць луг (Драг.Гільт., 14). Тое ж закосак, закошанне (Слаўг.), закоса (Драг.Гільт., 14).
2. Месца, якое выкашана за мяжой (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
паспяша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пастарацца зрабіць што‑н. хутчэй. — Касіць, хлопцы, касіць, — а не кірмашы спраўляць, — казаў Мікіта Рыла, — на пагодзе стала, трэба паспяшацца...Чарот.Юра паспрабаваў маляваць зайцоў, але выходзілі яны дужа падобныя на катоў, і ён паспяшаўся замазаць іх.Бураўкін.// Хутка пайсці. Прачнуўся Дзяніс досвіткам, сабраў у чамадан дарожныя рэчы, паклаў грошы ў кішэню і паспяшаўся на вакзал.Гроднеў.[Васіль Пятровіч] паспяшаўся ў вестыбюль, які поўніўся ўжо галасамі.Карпаў.// Зрабіць што‑н. паспешліва, неабдумана; пагарачыцца. Я два разы страляў па зайцу.. Першы раз паспяшаўся і бабахнуў здалёк.Ляўданскі.[Вадзім:] — Ну, выйшаў я з дому, азірнуўся і падумаў, што назад ужо халасцяком не вярнуся. І ад такой думкі неяк не па сабе стала. І, шчыра сказаць, завагаўся. Думаю, паспяшаўся.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Не́кась ’леташняя няскошаная трава’ (Сл. ПЗБ), ’позняя асенняя трава’ (мядз., Нар. сл.), ’сенажаць дрэннай якасьці’ (Ян.), некось ’участак сенакосу, непрыдатны для касьбы; няскошаны ўчастак’ (ТС), пакош ’няскошаны луг, поплаў’ (пін., Нар. лекс.), нёкаш ’няскошаная трава’ (Сл. ПЗБ). З не і касіць; формы з канцавым ш хутчэй за ўсё са спалучэнняў някошаны луг, някошаная трава.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
касьба́, ‑ы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл.касіць (у 1 знач.); кашэнне. Касьба канюшыны. □ Раніцою жанчына застала Уладзіміра Ільіча за касьбой — гэта была яго ранішняя гарадка.Гурскі.
2. Пара, калі косяць травы; касавіца. Прайшоў гадок, мінуў другі, Ў касьбу запахлі мурагі.Колас.З чэрвеня на ліпень лугі губляюць краскі. З чэрвеня на ліпень у Грыпях касьба.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mow
I[moʊ]
v., mowed or mown, mowing
касі́ць; жа́ць
II[maʊ]
n.
1) пры́старанак, застаро́нак -ка m. (у гумне́)
2) тарпа́ снапо́ў або́ се́на ў пры́старанку
III[moʊ]
n.
грыма́са f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)