мы́шчалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Выступ або патаўшчэнне на канцах касцей шкілета, якое служыць для прымацавання мышцаў або ўваходзіць у склад сучлянення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bone2 [bəʊn] v. здыма́ць мя́са з касце́й
♦
bone up on smth. infml даве́двацца пра што-н. або́ нага́дваць сабе́ пра што-н. ужо́ вядо́мае
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АСТЭАБЛА́СТЫ (ад астэа... + грэч. blastos зародак),
клеткі пазваночных жывёл і чалавека, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні касцявой тканкі. Сінтэзуюць матэрыял яе валокнаў і асн. рэчыва. Са спыненнем росту касцей ператвараюцца ў астэацыты; у сфарміраванай тканцы сустракаюцца толькі ў месцах яе разбурэння, аднаўлення або функцыян.перабудовы.
т. 2, с. 59
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
szpik, ~u
м. касцявы мозг;
zziębnąć do ~u kości — прамерзнуць да самых касцей
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сінасто́з
(ад гр. syn = разам + osteon = косць)
анат. нерухомае злучэнне касцей паміж сабой (сінартроз) пры дапамозе касцявой тканкі (напр. зрашчэнне чарапных касцей).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРТРО́З (ад грэч. arthron сустаў + ...оз),
хранічная дыстрафічна-дэгенератыўная хвароба суставаў чалавека. Абумоўлена парушэннем жыўлення эпіфізарных канцоў касцей. Прычыны ўзнікнення артрозу — хваробы абмену рэчываў, інтаксікацыі, інфекцыі, траўмы, трафанеўрозы. Прыкметы: боль, хруст, абмежаваная гнуткасць, дэфармацыя, змены ў сучлененых паверхнях суставаў. Лячэнне медыкаментознае, фізіятэрапеўтычнае, у цяжкіх выпадках хірургічнае.
т. 1, с. 506
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЯДЗЕ́НАЎСКАЕ КО́СЦІШЧА,
ахвярнае месца (4 ст. да н.э. — 10 ст. н.э.) паблізу стараж. гарадзішча каля в. Глядзенава Пермскай вобл., Расія. Глядзенаўскае косцішча — узгорак з мноствам дробных касцей і чарапамі ахвярных жывёл. Знойдзена шмат вотыўных дароў (у асн. медных): фігуркі вершнікаў, людзей, птушак, жывёл, пчол, пацеркі і інш.
т. 5, с. 311
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯВЫ́ МОЗГ,
цэнтральны орган кроваўтварэння, размешчаны ў губчатым рэчыве касцей і касцёвамазгавых поласцях пазваночных жывёл і чалавека. Выконвае таксама функцыі біял. аховы арганізма і косцеўтварэння. У чалавека К. м. паяўляецца на 2-м месяцы эмбрыянальнага развіцця ў закладцы ключыцы, на 3-м месяцы — у лапатках, рэбрах, грудзіне, пазванках і інш., на 5-м — функцыянуе як асн. кроваўтваральны орган. Маса К. м. ў дарослага чалавека да 3700 г (3,4—5,9% ад масы цела). Складаецца з рэтыкулярнай тканкі, крывятворных і тлушчавых клетак; забяспечаны нервамі і крывяноснымі сасудамі. Адрозніваюць чырвоны К. м. (захоўваецца ўсё жыццё, яму належыць гал. роля ў кроваўтварэнні, у чалавека складае каля 1,5% масы цела) і жоўты К. м. (пераважна ўдзельнічае ў тлушчавым абмене).
У касцях дзяцей да 7 гадоў пераважае чырвоны К. м. Ва ўзросце 18—20 гадоў у дыяфізах трубчастых касцей ён замяняецца жоўтым К. м. Спелыя клеткі крыві з К. м. праз сценку сінусоідных капіляраў паступаюць у крывяносную сістэму, няспелыя паяўляюцца пры парушэнні кроваўтварэння. К. м. выконвае ахоўную функцыю (рэтыкулярныя клеткі і клеткі эндатэлію сінусоідных капіляраў здольныя захопліваць іншародныя часцінкі з крыві і станавіцца макрафагамі). Функцыя косцеўтварэння праяўляецца пры загойванні пераломаў касцей. Даследаванне К. м. дае звесткі для дыягностыкі і лячэння хвароб крыві (асабліва лейкозаў), злаякасных утварэнняў, многіх паразітарных інфекцый, прамянёвай хваробы, злаякаснага малакроўя. З дапамогай клетак К. м., узятых ад донара, лечаць ад анеміі, прамянёвай хваробы, лейкозаў і інш.
Я.П.Іваноў.
т. 8, с. 165
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лабо́к, ‑бка, м.
1. Бугарок на месцы зрашчэння пярэдніх касцей таза.
2. Разм. Памянш. да лоб.
3. Абл. Франтон двухскатнага даху. [Мальвы] падымалі пад самы лабок свае грамафонныя трубы. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суста́ў, ‑тава, м.
Рухомае злучэнне касцей або храсткоў у арганізме чалавека, жывёлы. Плечавы сустаў. Локцевы сустаў. Каленны сустаў. □ [Васіль Кузьміч] не садзіўся, стаяў каля стала збоку, абапёршыся на суставы пальцаў. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)