абані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.
Уст. Атрымаць (атрымліваў) па абанеменце; набыць (набываць) права карыстання чым‑н. на пэўны тэрмін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрнацыяналізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Аб’явіць (аб’яўляць), прызнаць (прызнаваць) што‑н. інтэрнацыянальным, свабодным для міжнароднага карыстання. Інтэрнацыяналізаваць акіянскія воды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
землекарыста́нне, ‑я, н.
Формы, умовы і парадак карыстання зямлёй, якая належыць дзяржаве, калгасам ці прыватным асобам. Новая сістэма землекарыстання. Землекарыстанне калгасаў. Сялянскае землекарыстанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахватны́, ‑ая, ‑ое.
Абл. Зручны для карыстання, лёгкі; спрытны. [Марылька] .. збегала ў домік і, захапіўшы кароткі, пахватны кажушок, пакінула яго на плечы Пятру.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмфітэ́ўзіс
(лац. emphyteusis)
асобны від спадчыннага доўгатэрміновага карыстання чужой зямлёй у радзе краін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГО́РНАЕ ЗАКАНАДА́ЎСТВА,
сукупнасць прававых нормаў, якія рэгулююць грамадскія адносіны па выкарыстанні і ахове нетраў, рэгламентуюць правілы вядзення горных работ. У Рэспубліцы Беларусь горнае заканадаўства грунтуецца на выключнай дзярж. уласнасці на нетры. Асн. крыніцамі горнага заканадаўства з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб нетрах, якія замацоўваюць правы дзяржавы як уласніка нетраў і вырашаюць парадак аддачы нетраў у карыстанне. Нормы горнага заканадаўства і выдадзеныя на іх падставе падзаконныя нарматыўныя акты размяркоўваюць кампетэнцыю ў галіне рэгулявання горных адносін паміж суб’ектамі карыстання, вырашэння спрэчак па пытаннях карыстання нетрамі. Значная ч. нормаў горнага заканадаўства прысвечана пытанням геал. вывучэння нетраў, здабычы карысных выкапняў, правам і абавязкам карыстальнікаў, умовам аддачы нетраў у карыстанне шляхам горнага адводу і іх адабрання, ажыццяўлення горнага нагляду і геал. кантроль, юрыд. адказнасці за парушэнне правіл нетракарыстання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТЭФА́КТ (ад лац. artefactum штучна зробленае),
стараж. рэч, якая зроблена ці мае сляды карыстання чалавекам. Элемент археалагічнай культуры, частка матэрыяльнай культуры пэўнага этапу, бо адлюстроўвае гісторыю яе развіцця. Сярод артэфакта вылучаюць культурнавызначальныя, этнавызначальныя («кіравальныя») і «датавальныя» рэчы, імпартныя, выпадковыя, запазычаныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Перакулды́кнуцца ’перакуліцца’ (Бяльк.), смал.перекулды́кну́ться ’з цяжкасцю павярнуцца’. Рус. (Літва, Эстонія) перекулдыхну́ться ’перакуліцца’. Да пера- (гл.) і ⁺‑кулды́кацца, якое можна супаставіць з літ.kuldùkas ’драўляны абутак’, невыгоднасць карыстання якім прыводзіла да спатыкання і падання, асабліва ў снежную пару.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
n. f. D. = nur für den Dienstgebrauch – для службовага карыстання
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
geméinnütziga агульнакары́сны; некамерцы́йны;
ein ~es Unternéhmen прадпрые́мства грама́дскага карыста́ння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)