ШАДУ́РСКІ Канстанцін Станіслававіч (31.3.1912, г. Куйбышаў Новасібірскай вобл., Расія — 12.1.1983),
расійскі і бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-рмед.н., праф. (1948). Скончыў Томскі мед.ін-т (-1933). Працаваў у Томску (1933—41). Яраслаўлі (1947—52), Обнінску (1963—72). У 1953—63 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та, Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў (1973—75). З 1973 адначасова кансультантНДІмед. радыялогіі АМНСССР у Обнінску. Навук. працы па даследаванні і ўкараненні новых лек. сродкаў для лячэння глаўкомы, гіпертанічнай хваробы і інш. Даследаваў пытанні прамысл. і с.-г. таксікалогіі. Дзярж. прэмія СССР 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
consulting
[kənˈsʌltɪŋ]
adj.
1) які́ ра́іць, кансульту́е
a consulting physician — ле́кар -кансульта́нт
2) для кансульта́цыі
consulting hours — гадзі́ны прыйма́
consulting room — кабінэ́т для кансульта́цыі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДЗІ́КІ Аляксей Дзянісавіч (25.2.1889, г. Днепрапятроўск, Украіна — 1.10.1955),
расійскі рэжысёр, акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1949). Праф. (1948). З 1910 у МХТ, з 1911 у 1-й студыі МХТ (пазней МХТ 2-і); у 1944—52 у Малым т-ры. Пастаўленыя ім спектаклі вызначаліся выразнасцю, сакавітасцю фарбаў, гумарам, жыццялюбствам, філас. глыбінёй: «Блыха» (1925) і «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» (1935) паводле М.Ляскова, «Глыбокая правінцыя» М.Святлова (1935), «Цені» М.Салтыкова-Шчадрына (1953). Педагог яўр. секцыі Бел.драм. студыі ў Маскве. Кіраўнік пастаноўкі «Недарэчнасць» К.Фіна ў БДТ-2 і кансультант пастаноўкі «Гісторыя пяці хвастоў» Л.Левіна ў БДТ-3 (1934). Здымаўся ў кіно: «Адмірал Нахімаў», «Кутузаў» і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1949 (двойчы), 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЕ́НЧАНКА Георгій Якаўлевіч (н. 28.2.1937, г. Петразаводск, Карэлія),
бел. гісторык-медыявіст, кнігазнавец. Канд.гіст.н. (1965). Скончыў БДУ (1960). З 1965 ст. выкладчык БДУ, з 1968 ст.навук. супрацоўнік, з 1991 заг. аддзела спец.гіст. навук Ін-та гісторыі АН Беларусі. Даследуе пытанні крыніцазнаўства, гістарыяграфію эпохі феадалізму, гісторыка-культурныя працэсы, гісторыю царк.-рэліг. і этнічных адносін, кнігадрукавання на Беларусі ў 16—18 ст., гістарыяграфію скарыназнаўства. Навук.кансультант факсімільнага 3-томнага выдання Бібліі Ф.Скарыны. Дзярж. прэмія Беларусі (1994).
Тв.:
Идейные и культурные связи восточнославянских народов в XVI — середине XVII в. Мн., 1989;
Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мн., 1993;
«Календарь» Франциска Скорины // Из истории книги в Белоруссии. Мн., 1976;
Новое о Франциске Скорине // Проблемы рукописной и печатной книги. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВО́РАСТ Іван Маркавіч (24.2.1902, в. Кацёлкі Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 1.7.1983),
бел. танцоўшчык, балетмайстар, збіральнік бел. харэаграфічнага фальклору. Засл. работнік культ. Беларусі (1977). Скончыў Віленскі ун-т (1935), адначасова вучыўся ў прыватнай школе балетнага майстэрства. З 1928 саліст танц. групы хору Слав. песні Віленскай бел. гімназіі. У 1940—50 кіраўнік харэаграфічнай групы Бел. ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам Р.Шырмы. З 1953 саліст балета Бел. філармоніі, у 1960—78 кансультантРэсп. Дома нар. творчасці. Зрабіў значны ўклад у развіццё бел. нар.-сцэн. танца. Стварыў сцэн. варыянты традыц.бел. танцаў («Таўкачыкі», «Мікіта», «Падушачка», «Козачка»), кадрыляў, карагодаў («Пойдзем, пойдзем лугам», «Дзявочы», «Лірычны»), харэаграфічных кампазіцый «Паланэз Агінскага», «Світанак над Свіцяззю». Аўтар зб-каў «Беларускія танцы» (1974, 1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДЖКІН (Hodgkin) Алан Лойд (5.2.1914, г. Бэнберы, Вялікабрытанія — 20.12.1998),
англійскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1948, у 1970—75 яго прэзідэнт). Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук, Каралеўскай АН Даніі (1964), Нац.АН Індыі, Каралеўскай акадэміі Ірландыі, замежны чл.Рас.АН (1976). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1936). З 1939 навук.кансультантМін-ваВПС і Мін-ваавіяц. прам-сці, з 1945 у Кембрыджы (1970—81 праф. біяфізікі). З 1971 канцлер Лестэрскага ун-та. У 1978—84 кіраўнік Трыніты-каледжа. Навук. працы па фізіялогіі нерв. клеткі, механізмах узбуджэння і тармажэння. Аўтар асн. тэорый аб ролі іонных градыентаў у генерацыі нерв. імпульсу. Стваральнік сучаснай мембраннай тэорыі ўзнікнення біяэл. патэнцыялаў. Нобелеўская прэмія 1963 (з А.Ф.Хакслі, Дж.К.Эклсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЯЦ Леанард Іосіфавіч (сак. 1890, в. Даўгінава Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 23.9.1935),
бел.паліт. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т. У 1914—16 працаваў у Віленскім акцызным упраўленні, у 1916—17 адказны сакратар Мінскага аддз.Усерас. земсаюза. Чл. партыі бел. эсэраў. Дэлегат Усебел. з’езда 1917. 3 лют. 1918 у складзе Народнага сакратарыята Беларусі. Пасля расколу Рады БНР (13.12.1919) заг. канцылярыі і дзярж. сакратар у Народнай радзе БНР. Удзельнік 2-й Усебел. канферэнцыі 1925 у Берліне. З 1925 у БССР, кансультант Наркамфіна. Звольнены «ў сувязі з чысткай апарату». 19.7.1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі», высланы на 5 гадоў ва Уфу. 25.7.1935 зноў арыштаваны абл. упраўленнем НКУССССР, памёр у турме ў час следства. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПІ́ЛА Павел Паўлавіч (н. 28.8.1916, в. Магільна Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1956). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1946). Удзельнік партыз. руху ў Вял.Айч. вайну. У 1947—91 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ: навук. супрацоўнік, заг. сектара, нам. дырэктара, навук.кансультант. Асн. даследаванні па гісторыі Вял.Айч. вайны 1941—45 на Беларусі. Адзін з аўтараў і рэдактараў прац «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза. 1941—1945» (т. 3, 1964), «Усенародны партызанскі рух на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1967—82), «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—85) і інш.
Тв.:
КПБ — организатор и руководитель партизанского движения в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны. Мн., 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭЙЗ (Chase) Сцюарт (8.3.1888, г. Сомерсуэрт, ЗША — 16.11.1985),
амерыканскі эканаміст. Вучыўся ў Масачусецкім тэхнал. ін-це (1907—08) і Гарвардскім ун-це (1910). Працаваў у Федэральнай гандл. камісіі (1917). У 1920—40-я г.кансультант шэрагу ўрадавых устаноў ЗША. У працы «Мэты для Амерыкі» (1942) паказаў неабходнасць і магчымасць павышэння эфектыўнасці вытв-сці на аснове тэорыі змешанай эканомікі, у аснове якой спалучэнне прыватнага прадпрымальніцтва і дзярж. рэгулявання эканам. працэсаў. Лічыў, што змешаная эканоміка найб. поўна рэалізуецца ва ўмовах ваен. эканомікі, у якой ён бачыў адзін са сродкаў пашырэння асабістага спажывання і ажыццяўлення шырокай праграмы грамадскіх работ, скарачэння беспрацоўя і вырашэння інш.сац. праблем. Паводле Ч., гал. ролю ў правядзенні рэформ, пераадоленні існуючых у грамадстве стэрэатыпаў і негатыўных з’яў у псіхалогіі і паводзінах людзей павінна адыграць інтэлігенцыя («Трагедыя марнатраўства», 1925; «Тэхнакратыя», 1933).