ГЕМАСПЕРМІ́Я (ад гема... + грэч. sperma семя),

з’яўленне крыві (эрытрацытаў) у сперме, якая пры гэтым набывае чырвоны або «ржавы» колер. Найчасцей кроў трапляе ў сперму з семявых пузыркоў або прастаты пры іх захворваннях, а таксама пры наяўнасці камянёў у прастаце, разрыве невял. варыкозных вен, папілом, семявага бугарка і інш. Гемаспермія не зніжае жыццяздольнасці сперматазоідаў, але сведчыць пра захворванне палавых органаў, што патрабуе лячэння.

т. 5, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АТАВІ́ЗМ (ад лац. atavus аддалены продак),

рэверсія, з’яўленне ў арганізмаў прыкмет, уласцівых іх далёкім продкам. Прыклады атавізму ў чалавека — хвастападобны прыдатак, суцэльнае валасяное покрыва на целе, дадатковыя пары малочных залоз і гэтак далей; у жывёл — трохпальцавасць у коней, рагатае патомства ў камолых парод авечак і інш. Асобныя прыкметы атавізму (напр., незарастанне перадсэрдзевай перагародкі сэрца і інш.) могуць стаць асновай для паталагічных змен або перашкаджаць нармальнаму функцыянаванню арганізма.

т. 2, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

датава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Абазначыць (абазначаць) дату на чым‑н. Максім Танк любіць датаваць свае творы; амаль што пад кожным вершам стаіць дзень яго напісання. Бярозкін. // Вызначыць (вызначаць) час, калі адбылася якая‑н. падзея. Датаваць з’яўленне рукапіснага помніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́хад, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. выйсці.

2. З’яўленне на сцэне дзеючай асобы.

3. Месца, праз якое выходзяць.

Нара мае два выхады.

Запасны в.

4. перан. Спосаб выйсця з якога-н. становішча.

5. Колькасць вырабленага прадукту (спец.).

В. круп першым гатункам.

|| прым. выхадны́, -а́я, -о́е (да 2, 3 і 5 знач.).

Выхадная роля (нязначная, другарадная роля ў тэатральным прадстаўленні). В. прадукт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вірылі́зм

(ад лац. virilis = мужчынскі)

з’яўленне ў жанчын другасных мужчынскіх палавых прыкмет, напр. вусоў, барады.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Настаццё, настацёз’яўленне маладзіка’ (карэл., Сцяшк. Сл.; зэльв., Жыв. сл., Сл. ПЗБ, Растарг.). Ад настаць ’з’явіцца’ (да стаць Уступіць’), параўн.: молодзік настае (пра першую квадру месяца, ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗЛУ́ЧНАЯ ХВАРО́БА, дурына,

хранічная інвазійная хвароба непарнакапытных. Набыла пашырэнне ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў краінах Азіі, Афрыкі, Еўропы і Амерыкі. Узбуджальнік — жгуцікавы паразіт Tripanosoma equiperdum. Да заражэння ўспрыімлівыя коні, аслы, мулы ў перыяд злучкі, іншы раз пры штучным апладненні. У хворых жывёл назіраюцца ацёкі палавых органаў, з’яўленне вузельчыкаў і язваў, «талерных бляшак» на скуры, парэзаў і паралічоў тварнага і інш. нерваў, атрафія мышцаў задняй часткі цела.

т. 7, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІМЕРЭЦІ́НСКАЯ КУЛЬТУ́РА,

археалагічная культура верхняга палеаліту ў Закаўказзі, у Імерэціі, у даліне р. Квірыла. Вылучаюцца 3 характэрныя этапы. Для 1-га этапу характэрна спалучэнне мусцьерскіх форм, нуклеусападобных прылад, буйных вастрыёў, скрабкоў, масіўных разцоў і з’яўленне пласцінак з прытупленым краем. На 2-м этапе павялічваецца колькасць пласцінак з прытупленым краем і вастрыёў, паяўляюцца геам. мікраліты. 3-і этап адметны дамінаваннем мікраінвентару. Для І.к. характэрна амаль поўная адсутнасць двухбаковай апрацоўкі і касцяных прылад.

т. 7, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прышэ́сце1 ’прыход, з’яўленне’ (ТСБМ), прышэ́сця, прычэ́сція, прышэ́ствія ’здарэнне’ (іўеў., в.-дзв., паст., Сл. ПЗБ). Запазычанне са ст.-слав., ц.-слав. пришьствиѥ, рус. пришествие ’тс’. Гл. яшчэ шэ́сце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прише́ствие ср., книжн. прышэ́сце, -ця ср.; пры́йсце, -ця ср.; (приход) прыхо́д, -ду м.; (появление) з’яўле́нне, -ння ср., паяўле́нне, -ння ср.;

второ́е прише́ствие друго́е прышэ́сце.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)