церебра́льный анат., лингв. цэрэбра́льны;

церебра́льный парали́ч цэрэбра́льны пара́ліч (пара́люш);

церебра́льный согла́сный лингв. цэрэбра́льны зы́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рыба́ліць ’рыбачыць’ (Ян.; рэч., Нар. сл.). Ад рыба́лка (гл.), прычым л быў успрыняты як каранёвы зычны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ф,

1. Дваццаць трэцяя літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эф» і ўжываецца пераважна ў словах іншамоўнага паходжання.

2. Глухі, губна-зубны, шчылінны зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАНТРА́КЦЫЯ (лац. contractio) у мовазнаўстве, сцяжэнне двух або некалькіх гукаў у адзін; адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў. Часцей узнікае пры словаўтварэнні на стыку кораня, які заканчваецца гукамі «к», «ч», «ц», «т», і суфіксаў, што пачынаюцца з «с», у выніку частковай асіміляцыі і К. ўтвараецца зычны «ц» (напр., «казак + скі — казацкі», «ткач + ства — ткацтва», «купец + скі — купецкі»). К. галосных узнікае радзей, у некаторых бел. гаворках утвараюцца кароткія прыметнікі ў выніку выпадзення «й» (напр., «чырвонайа → чырвонаа → чырвона»).

А.​І.​Падлужны.

т. 8, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

склад³, -а, М -дзе, мн. -ы́, -о́ў, м.

Гук або спалучэнне гукаў, што вымаўляюцца адным штуршком выдыхнутага паветра.

Націскны с.

Дзяліць словы на склады.

Адкрыты склад — склад, які канчаецца на галосны гук.

Закрыты склад — склад, які канчаецца на зычны гук.

|| прым. складо́вы, -ая, -ае.

Складовае пісьмо (у якім знакамі абазначаюцца склады, а не гукі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

веля́рны

(лац. velaris)

заднепаднябенны;

в. зычнызычны гук, які ўтвараецца пры падніманні задняй часткі спінкі языка да задняга паднябення (напр. г, к, х).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

labial

[ˈleɪbiəl]

1.

adj.

губны́

2.

n., Gram.

губны́ зы́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bilabial

[baɪˈleɪbiəl]

1.

adj., Bot.

двугу́бны

2.

n.

губны́ зы́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sonant

[ˈsoʊnənt]

1.

adj.

гу́чны, сано́рны

2.

n.

сано́рны зы́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

фарынга́льны

(ад гр. pharynks, -ngos = глотка);

лінгв. ф. зычнызычны гук, які ўтвараецца дзякуючы збліжэнню кораня языка са сценкай глоткі, напр. у арабскай мове.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)