Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
змардава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад змардаваць.
2.Узнач.прым.разм. Змучаны, знясілены. Працавала [Кацярына] на багатых, Марна сілы кладучы, Змардаванаю дахаты Прыпаўзала ўначы.Броўка.Арына не спала ўсю ноч. Раніцаю ўстала змардаваная, пахудзелая.Карпаў.// Які выражае змучанасць, знямогу. На бледным, як палатно, худым і змардаваным твары блішчалі адны вочы.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
балабо́лка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам; Рмн. ‑лак; м.; ДМ ‑лцы, Т ‑ай (‑аю); Рмн. ‑лак; ж.
Разм.
1.ж. Бразготка, якую чапляюць жывёле на шыю, каб не гублялася ў лесе.
2.м. і ж.; перан. Пра таго, хто хутка, многа і абы-што гаворыць. — Вывесці гэтую балаболку! — урэшце не сказаў, а прасіпеў .. [суддзя], узмакрэлы і знясілены ад такога нябачанага канфузу.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нэ́ндза ’нуда; ныцік; пераборлівы ў ядзе’ (Сл. ПЗБ, Цых.), ’худы, знясілены чалавек’ (камян., Жыв. сл.), нэ́нджа ’пераборлівы ў ядзе’ (Сл. ПЗБ), нэ́нза ’нуда, ныцік, плакса’ (Сл. ПЗБ), нэ́нда ’нуда’ (Сл. ЦРБ), не́нза ’клопат, турботы’ (ТС), ст.-бел.нендза, надза, недза (1580 г.). Запазычана са ст.-польск.nędza ’беднасць; нядоля; бядняк’ (Булыка, Лекс. запазыч., 78); магчыма, шматразовае запазычанне ў больш позні час і семантычны ўплыў з боку нуда́ (гл.). Сюды ж нэ́ндзны ’дробны’ (Сл. ПЗБ), нэ́нзны ’дрэнны, мізэрны’ (Крыў., Дзіс.) (польск.nędzny ’варты жалю, убогі, мізэрны’), нэ́нзлы ’пераборлівы’, нэндзлы ’плаксівы’ (Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ), нэ́ндзіцца ’капрызіць’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
самле́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў прытомнасць. Дзверцы кабіны былі расчынены, дробненька ўздрыгваў капот, а на сядзенні ляжаў самлелы вадзіцель.Нядзведскі.
2. Здранцвелы, сшэрхлы. У наплыўшых кроўю вачах агонь пагас, і самлелы язык не мог больш вымавіць ні слова.Пестрак./увобразнымужыв.І чаплялася сена на голле самлелых бяроз.Вялюгін.
3.Знясілены працаю, спёкай і пад. Лабановіч узяў самлелую птушынку і вынес на свежае паветра.Колас.Сеў [хлопец] за кнігу, — не бачыць літар: вее полымем ад яе. І рукою самлелай выцер губы высахшыя свае.Таўлай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мадзе́ць ’жыць у цяжкіх умовах, абы-як, гараваць’, ’марнець’, ’бязмэтна існаваць’ (ТСБМ; усх.-маг., КЭС; Гарэц., Янк. БП, Нас., Ян., Касп., Мат. Гом., Бяльк., Растарг.; рэч., Нар. сл.). Рус.паўн.моде́ть ’гніць, псавацца’, ’кіснуць’, ’паволі рабіць што-небудзь’, ’слаба гарэць’, ’прэць’, ’тлець’, ’вянуць’, ’чаўрэць, марнець, існаваць’, моделый ’слабы, знясілены’, ’стомлены’. Звязана з ц.-слав.измъдѣти ’самлець’, мъдити, умъднѫти ’марудзіць’, з назвай левага прытока р. Мсты (Наўгар. вобл.) — Мда ’павольная рака’, з чэш.mdlý ’слабы, бяссільны’, польск.mdły ’лядаік’, ’слабы’, ’мізэрны’, в.-луж.módły ’тс’, славен.medǝ̀l ’слабы’, mǝ̀dléti ’марнець, чэзнуць’ (Фасмер, 2, 636 і 590–591; Праабражэнскі, 1, 544). Брукнер (347–348) у якасці і.-е. адпаведнікаў прыводзіць літ.maũsti ’ныць’, ’сумаваць’, ãpmaudas ’злосць, прыкрасць’, гоц.(ga)maudjan ’успомніць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перакулі́цца, ‑кулюся, ‑кулішся, ‑куліцца; зак.
Разм. Перавярнуцца дном, нізам уверх; паваліцца набок, абярнуцца. На павароце каля моста машына з’ехала пад адхон і перакулілася.Жычка.Бітончык, неасцярожна крануты нагою, перакуліўся, і малако пацякло па пыльным тратуары.Пальчэўскі.// Упаўшы, перавярнуцца на спіну, перакаціцца. Варона перакулілася дагары, выставіла ногі з сагнутымі кіпцюрамі і падрыхтавалася да абароны.Якімовіч.// Перавярнуцца цераз галаву. Цела мешкавата перагнулася, перакінулася цераз галаву і пляснула нагамі ў ваду.Лобан.// Перакінуцца цераз каго‑, што‑н. Перакуліцца цераз плот. □ [Міхась] не мог супакоіцца, пакуль знясілены, паранены ў абедзве нагі, той [Сёмка Ларывонаў] пад раніцу не перакуліўся цераз бруствер траншэі.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)