пабяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць, зрабіцца белым, бялейшым. На дварэ быў зазімак. За ноч сцягнула ваду, за рэчкай пабялела трава. Гурскі. На пагорках і паўднёвых схілах пабялела жыта, нахілілася долу важкімі кал[аса]мі. Асіпенка. // Разм. Пасівець. Валасы пабялелі. Скроні пабялелі. // Стаць, зрабіцца бледным; пабляднець. Парабак пабялеў, у яго пацямнела ў ваччу. Чорны. Нібы ўдараны знянацку, Міколка ўздрыгнуў, твар яго пабялеў. Краўчанка. // Пасвятлець. Ноч скончылася. Неба пабялела. Плыў дзень. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Засці́гнуць ’раптоўна захапіць, застаць’. Рус. застигнуть, укр. засти́гти, засти́гну, польск. zaścignąć, чэш. zastihnouti, славац. zastihnúť ’тс’, славен. zastígniti ’дацягнуць’, балг. застѝгна ’дагнаць, застаць’. Ст.-рус. застичи, застиг‑ ’знайсці, застаць’ (XVI ст.), ст.-бел. застичи ’тс’ (Скарына). Прасл. прэфіксальны дзеяслоў. Прасл. stignǫti звязана (з чаргаваннем галоснага) з сцёжка (гл.), узыходзіць да і.-е *steigh‑ ’ісці, падымацца’, літ. staigàзнянацку’, лат. stiga ’след’, ням. steigen ’уздымацца’ і інш. Покарны, 1, 1017–1018; Фасмер, 3, 780.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

überfllen* II vt

1) напада́ць (на каго-н.), атакава́ць (каго-н.)

2) заспе́ць (знянацку)

3) нечака́на з’яві́цца (напр. пра гасцей)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Со́ўма ‘гвалтоўна, напорыста’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), ‘знянацку, нечакана’ (Барад.). Дзеепрыслоўе ад соваць (гл.), утворанае па тыпу бегма, лежма і пад. Да семантыкі параўн. соўну́ць ‘штурхнуць’ і су́нуць ‘сунуць, пайсці гуртам’ (ТС), параўн. укр. совману́ти ‘штурхнуць’, што таксама звязваюць з со́ва́тися ‘совацца’, суну́ти ‘піхнуць’ (ЕСУМ, 5, 343). Магчыма, сюды ж соўма́к, соўма́н ‘ціхі, негаваркі чалавек, што паводзіць сябе незалежна’ (ТС), соўмач ‘нелюдзімы чалавек’ (лук., ЛА, 3), гл. саўміла. Наўрад ці звязана з тур. sovmak ‘гнаць, праганяць, адганяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

барані́цца, ‑ранюся, ‑ронішся, ‑роніцца; незак.

Абараняцца, адбіваючы напад праціўніка, ворага. Ёсць што бараніць нам і чым бараніцца, Скала непрыступная наша граніца. Крапіва. Мы паспрабавалі бараніцца гранатамі, але і гранат хапіла на некалькі мінут. Няхай. // Разм. Засцерагаць сябе ад каго‑, чаго‑н. Ад чалавека лягчэй бараніцца, калі той нападае адкрыта, а не б’е ў спіну, знянацку. Шамякін. Ляныя валы паціху ідуць уперадзе сахі, бароніцца хвастамі ад аваднёў і мух, махаюць галовамі, аж ярмо рыпіць. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

surprise1 [səˈpraɪz] n.

1. здзіўле́нне;

in surprise здзі́ўлена;

to my surprise на маё здзіўле́нне;

give smb. a surprise нечака́на здзіві́ць каго́-н.

2. сюрпры́з, нечака́насць, неспадзе́ў, неспадзява́нка

take smb./smth. by surprise захапі́ць каго́-н. зняна́цку;

surprise, surprise infml як ні дзі́ўна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

тра́піць, -плю, -піш, -піць; зак.

1. Пацэліць у што-н., метка кінуўшы, стрэліўшы.

Т. у цэль.

2. Увайсці, пранікнуць куды-н., знайсці тое, што шукаў.

Кароткім шляхам т. туды, дзе чакалі.

3. Апынуцца ў якіх-н. умовах, абставінах (звычайна неспрыяльных).

Т. у непрыемнае становішча.

4. Аказацца дзе-н. у патрэбны момант, апынуцца дзе-н.

Т. на вяселле.

5. Знянацку наступіць на што-н., уступіць у што-н.

Т. нагой у лужыну.

6. Папасці, надарыцца.

Яму трапіла ў рукі цікавая кніга.

Трапіць на кручок каму, чый, да каго (разм.) — даць сябе падмануць, ашукаць, папасціся ў чым-н.

Трапіць на язык каму (разм.) — стаць прадметам гутаркі, абгавораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знячэ́ўку, прысл.

Разм.

1. Знянацку, нечакана, неспадзявана. Пытанне застала Віцю знячэўку. Ён схамянуўся і зірнуў у вочы Мікалаю Пятровічу. Нядзведскі. Каханне прыйшло ціха і знячэўку. Марціновіч. // Раптоўна. Рашэнне прыйшло знячэўку, і я паскорыла хаду. Савіцкі.

2. Выпадкова, мімаволі, незнарок. Аднойчы, будучы ў вельмі добрым настроі, Ігнась скакаў, абапіраючыся на парты рукамі, і знячэўку выліў чарніла Лазоўскай Анелі. Чарнышэвіч. А неяк выйшла аднаго разу, што Наташа, вылазячы з машыны, быццам бы зусім знячэўку, прыхінулася да шафёра. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкало́ць 1, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.

1. Прыкалоць, загінаючы або падгінаючы знізу. Падкалоць падол.

2. Прымацаваць шпількамі, сашчэпкамі, дадаючы да таго, што ўжо маецца. Падкалоць дакументы.

3. перан. Разм. Сказаць што‑н. з’едлівае, непрыемнае. — А вы, дзядзька, мусіць, некалі хвацкім кавалерам былі? — непрыкметна падколе Ваньку які-небудзь жартаўнік. Васілевіч. Васіль не адразу зразумеў жарт — ведаў, што бацька можа моцна і падкалоць часам, гэтак знянацку. Шамякін.

падкало́ць 2, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., чаго.

Накалоць дадаткова. Падкалоць дроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казыро́к, ‑рка, м.

1. Шчыток у галаўным уборы, які выступае над ілбом; брыль (у 2 знач.). [Бондар] далонню падняў угару казырок.. шапкі і адкрыў высокі.. лоб. Чарнышэвіч. [Лёдзя] ледзь не наткнулася на каржакаватага хлопца ў кепцы з адарваным казырком і таму падобнай на берэт. Карпаў. // Шчыток, які надзяваецца без галаўнога ўбору, для аховы вачэй ад яркага святла.

2. Невялікі навес у чым‑н., над чым‑н. Спорны вясновы дожджык наляцеў знянацку і загнаў Паўла Гушчу пад казырок бліжэйшага пад’езда. Шыцік.

•••

Браць (узяць) пад казырок гл. браць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)