стапта́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад стаптаць.

2. у знач. прым. Збіты, зношаны (пра абутак). Стаптаныя каблукі. □ [Соня] нагнулася і камічна паказала на свае стаптаныя парусінавыя туфлі. Ракітны.

3. у знач. прым. Вытаптаны, здратаваны, прыбіты да зямлі (пра расліны). Няшчадна паліла чэрвеньскае сонца, раз-поразу прыходзілася кідацца з шашы ў стаптанае жыта, у хмызняк і, прыціснуўшыся да зямлі, слухаць, як са страшным свістам праносяцца над спіной «месершміты». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ragged [ˈrægɪd] adj.

1. парва́ны, падра́ны; пано́шаны, зно́шаны

2. няро́ўны, рва́ны; касма́ты;

ragged clouds рва́ныя хма́ры;

a ragged beard касма́тая барада́

3. infml ве́льмі сто́млены

run smb. ragged infml му́чыць, зму́чваць; мардава́ць каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rag1 [ræg] n.

1. абрэ́зак (тканіны); ану́ча

2. pl. rags рызманы́, рыззё; лахманы́;

worn to rags зно́шаны, падра́ны, пано́шаны

in rags у лахмана́х, у рыззі́;

(from) rags to riches ≅ з гра́зі ды ў кня́зі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Афэ́рдала ’замораны, худы конь’, ’апушчаны, забіты чалавек’ (шарк., Цыхун, вусн. паведамл.). З яўр. (ідыш) a férdele ’конік’. Гл. таксама іншыя формы з няясным значэннем: фэрдала, нафэрдала (астрав., Жарт. песні, Мн., 1974, 611), якія могуць сведчыць у карысць сувязі з дыял. фэйдаць, фэндаць ’абрабляць, паскудзіць’, польск. faidać ’тс’; параўн. таксама бала дыял. офрдензношаны, стары’, у аснове якіх ляжыць, магчыма, супольнае запазычанне з невядомай крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад драць.

2. у знач. прым. Разадраны на кавалкі. [Шпалеры] звісаюць дзе-нідзе дранымі шматкамі. М. Стральцоў.

3. у знач. прым. Зношаны да дзірак, падраны. Дранае адзенне. □ Возчык — стараваты напалоханы дзядзька ў драным кажуху — боязна прыткнуўся ў перадку. Быкаў.

4. у знач. прым. Здробнены на тарцы. Курловіч еў .. [бліны] з лоем і хваліў за смак, прызнаваўся, што надта любіць увосень бліны з дранай неляжалай бульбы і пшанічнай мукі. Дуброўскі. / Пра стравы. Драныя аладкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расто́па1 ’паводка; разводдзе’ (Ласт.), расто́п, расто́піца ’тс’, ’распуціца, паводка’ (Яшк.), параўн. рус. ро́стополь, ро́стопель ’вясенняе таянне снегу і разводдзе’, што ад растапіць, гл. тапіць. Гл. Фасмер, 3, 506.

Расто́па2 ’вельмі тоўстая і нехлямяжная жанчына’, растапшня́ (ръстъпшня́), растапча́ (ръстъпча́) ’тс’ (міёр., З нар. сл.), растапша́ ’разява’ (Бяльк.), ’хто няўмелы, нязграбны’ (Сл. ПЗБ), параўн. укр. ростопша́ ’нялоўкая, непаваротлівая жанчына’. Відаць, ад растапта́ць ’наступіць зверху, прыціснуць; раздушыць’, гл. таптаць. Сюды ж расто́пакзношаны лапаць (наогул абутак)’ (Касп., Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́пці ‘стаптаны, зношаны абутак’ (паст., Сл. ПЗБ; чэрык., ЛА, 4). Няясна; відаць, можа быць звязана з трэпаць (гл. трапаць2) ці трапятаць (гл.), параўн. польск. trzepiot, trzpiot ‘легкадумны, несур’ёзны чалавек’. Меркаванне Грынавяцкене — з літ. trèpčiai ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 5, 142) — цяжка прыняць па фанетычных і лінгвагеаграфічных прычынах. Хутчэй кантамінацыя трэ́пы1 і тапці (гл.) або запазычанне з польск. trepcie (Вілен. сл.), мн. л. ад trepek, trepka ‘прымітыўны абутак на драўлянай падэшве, прымацоўваўся да нагі пры дапамозе раменьчыкаў’, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абшарпа́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абшарпаць.

2. у знач. прым. Падраны, зношаны, абадраны, абабіты. Апрануўся Апенька якраз як на паляванне: на ім былі мышынага колеру штаны.., абшарпаная скураная тужурка, а на нагах гумавыя боты. Навуменка. Стомленая і запыленая за дарогу, Галіна паставіла сярод двара свой абшарпаны студэнцкі чамадан і зморана села ля яго. Краўчанка. // Адзеты ў падранае, паношанае адзенне, у рызманы. Толькі позняй раніцай, калі людзі ўжо даўно паснедалі, чатыры незвычайныя падарожнікі, абшарпаныя і галодныя, дабраліся да горада. Няхай. Афіцэр падазрона і з непаразуменнем паглядаў на абшарпанага маладога чалавека. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́лы, -ая, -ае.

1. Такі, ад якога нічога не аддзелена.

На чыстым абрусе ляжаў ц. бохан хлеба.

2. Які поўнасцю ахоплівае што-н. (пра адрэзак часу, месца, прастору).

Ц. тыдзень.

Калона расцягнулася на цэлую вярсту.

3. Аб вялікай колькасці. вялікіх памерах, аб’ёме чаго-н.

Ц. кавалак сала.

Цэлая гара камення.

Ц. мех бульбы.

4. Не пашкоджаны, не знішчаны, не сапсаваны; не зношаны.

Пасля пажару у́ вёсцы хата засталася цэлая.

Чаравікі былі старыя, але цэлыя.

5. Не паранены, здаровы.

Ц. вярнуўся з вайны.

6. у знач. наз. цэ́лае, -ага, н. Што-н. адзінае, непадзельнае.

Адзінае ц.

Цэлы лік або цэ́лае — лік. які складаецца з цэлых адзінак, які не мае дробу.

У цэлым

1) ва ўсёй сукупнасці. цалкам;

2) увогуле, без падрабязнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрацава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў непрыгодны ў працэсе працяглай работы; зношаны. Спрацаваны матор. □ Ля зямлянкі, дзе цяпер жыў Язэп, стаялі тры плугі з абгарэлымі ручкамі і кароткімі спрацаванымі лемяшамі. Асіпенка.

2. Які страціў сілы, здароўе ад непамернай працы; змучаны, змарнелы. А на палях збіраў для пана збожжа Счарнелы, спрацаваны селянін. Гаўрук. Пятрусь і Максім — гэта былі дробныя хлопцы, .. спрацаваныя. Пестрак. // Які моцна стаміўся ад працы. [Гарасім] ішоў цяжкаю хадою зморанага і спрацаванага чалавека. Якімовіч. Спрацаваныя касцы спалі пад капяшкамі духмянага сена моцна і доўга. Машара. // Натруджаны (пра рукі). Старэйшая дачка гладзіць .. худую, спрацаваную руку [мамы] і ціхенька шэпча. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)