сумесная полімерызацыя некалькіх (2 і больш) манамераў; прамысл. метад вытв-сці многіх сінт.супалімераў.
Рэакцыйная здольнасць (актыўнасць) манамераў пры С. вызначаецца іх прасторавай будовай, спалучэннем і палярнасцю падвойных сувязей. Састаў супалімера звычайна (акрамя выпадкаў азеатропнай С., калі актыўнасці манамераў аднолькавыя) адрозніваецца ад саставу манамернай, сумесі, які ў ходзе працэсу мяняецца: колькасць больш актыўнага манамера памяншаецца, менш актыўнага — павялічваецца. Пры С. да глыбокіх ступеняў ператварэння манамераў рознай актыўнасці валавы супалімер мае ланцугі рознага саставу. Размяшчэнне звёнаў у ланцугах статыстычнае, акрамя выпадкаў чаргавальнай, ці альтэрнатыўнай С., калі незалежна ад саставу сумесі манамераў утвараюцца супалімеры з рэгулярным чаргаваннем звёнаў. С. дазваляе накіравана змяняць уласцівасці палімераў. Выкарыстоўваюць С. для атрымання палімераў з разнастайнымі ўласцівасцямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гаршчо́к, ‑шка, м.
Круглая выпуклая гліняная пасудзіна са звужаным дном для гатавання стравы. Маці пачала вымаць з печы гаршкі з ядою.Дамашэвіч.Пільнуйся гаспадаркі, будуць у гаршку скваркі.Прыказка.// Прадаўгаватая гліняная пасудзіна ў выглядзе ўсечанага конуса для хатніх раслін. // Пасудзіна для мачы і спаражненняў. Начны гаршчок.
•••
Ад гаршка паўвяршка — пра недарослага, нясталага чалавека.
Заглядаць у чужы гаршчокгл. заглядаць.
Змяняць гаршкі на глінугл.змяняць.
Не святыя гаршкі лепяцьгл. святы.
Як у гаршку кіпецьгл. кіпець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
я́стребя́страб, -ба м.;
◊
меня́ть куку́шку на я́стребапогов.змяня́ць (мяня́ць) бы́ка на інды́ка; мяня́ць галу́бку на саву́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вар’ява́ць, варʼява́цца. Укр.дыял.варіюва́ти ’тс’. Запазычанне з польск.warjować ’тс’, а гэта паходзіць ад лац.variare ’змяняць’; гл. Брукнер, 602. Не пераконвае Рудніцкі (1, 316), які ўкр.варіюва́ти лічыць вытворным ад варія́т (< польск.warjat). Параўн. вар’я́т.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПРЭ́ТАРСКАЕ ПРА́ВА (лац. jus praetorium),
прававая сістэма ў Стараж. Рыме, што складалася з рашэнняў (эдыктаў) прэтараў — службовых асоб, якія ажыццяўлялі пераважна судовыя, прававыя функцыі. Рашэнні прэтараў заўсёды насілі працэсуальны, а не матэрыяльны характар, бо яны не мелі права адмяняць або змяняць законы. Прэтарскі эдыкт дзейнічаў на працягу года, але кожны новы яго пераемнік пры складанні свайго эдыкта выкарыстоўваў найб. важныя прававыя ўстанаўленні папярэднікаў, фактычна спыняючы дзеянне састарэлых норм. З сярэдзіны 2 ст. да н.э. прэтары атрымалі права складаць у ходзе суд. працэсу абавязковую для суддзяў юрыд. інструкцыю. т.зв. фармулярны працэс. П.п. істотным чынам рэфармавала ін-ты прыватнага права, напр., валоданне, дагавор, права на спадчыну. У 4—5 ст.н.э. адбылося збліжэнне П.п. і цывільнага права, што прывяло да поўнай іх аднастайнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
самаарганізава́льны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: самаарганізавальная сістэма — сістэма, якая мае ўласцівасць змяняць свае функцыі і будову ў залежнасці ад задач і знешніх умоў з мэтай захавання сваёй жыццяздольнасці або аптымальных параметраў. Расліна як самаарганізавальная сістэма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
schwénken
1.vt маха́ць
2.vi (h, s) змяня́ць (напрамак, погляды)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ábändernvtзмяня́ць, перайна́чваць; (an D) уно́сіць змяне́нні (у што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дыяфрагмава́ць
(ад дыяфрагма)
змяняцьдыяметр дзеючай адтуліны аб’ектыва з дапамогай дыяфрагмы 2.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)