схуднець, зблажэць, паблажэць, змарнець, змізарнець, памізарнець, зачаўраць; асунуцца, падацца, з'ехаць, аб'ехаць (разм.); высахнуць (перан.) □ упасці ў целе, спасці з твару, звастрэць тварам

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Скапе́ць (skapieć) ‘сціснуцца, зменшыцца, захірэць, згінуць’: skapièŭ, jak skvarka (Федар. 4). Параўн. польск. skapieć, skapaćзмарнець, апасці, згінуць’. Да прасл. *kapěti, якое Трубачоў (ЭССЯ, 9, 146) рэканструюе на падставе польск. kapieć ‘змяншацца, скарачацца, убываць, прападаць, чэзнуць’, што суадносіцца з *kapati (гл. ка́паць). Сюды ж адпаведныя балг. ска́пя ‘згніць, распасціся’, дыял. ска́па ‘данасіць адзенне, парваць’, макед. скапе ‘згінуць, распасціся; загінуць, прапасці’, серб.-харв. skȁpati ‘згінуць, загінуць’, славац. skapať ‘згінуць, здохнуць, знікнуць’, укр. ска́па́тися ‘знікаць, гінуць’ (лічыцца запазычаннем з польскай ці славацкай, гл. ЕСУМ, 5, 265). Развіццё значэння ‘капаць’, ‘ападаць, выцякаць кропля за кропляй’ (Брукнер, 217). Пра перыферыйнасць слова на Беларусі сведчыць замена выразу skapièŭ, jak skvarka выразам skipièŭ, jak skvarka (Федар. 4), што адлюстроўваюць спосаб спажывання сала на Палессі, параўн. плеска́ць сало на рожну́ на огне́ — дзе́ржыць лу́сту хле́ба і ка́пае тым са́лом (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пода́ться

1. в разн. знач. пада́цца;

дверь подала́сь дзве́ры падалі́ся;

пода́ться в сто́рону пада́цца ў бок;

пода́ться в го́род пада́цца ў го́рад;

2. перен. (уступить), разг. пада́цца, зда́цца, уступі́ць;

3. перен. асу́нуцца, змарне́ць;

он о́чень пода́лся ён ве́льмі асу́нуўся (змарне́ў); см. подава́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тыне́ць ‘тлець, прэць’ (Юрч.), ‘гніць ад сырасці’ (Юрч. Сін.), тыне́нне ‘гніенне, прэласць’ (Юрч. СНЛ), параўн. серб. тѝњати ‘тлець, гарэць’, славен. tínjati ‘тлець’. Беларуска-паўднёваславянская ізалекса, што дае падставы для рэканструкцыі праславянскага дыялектызма *tinʼati ‘слаба гарэць’, звязанага з прасл. *tajati (Куркіна, Этимология–1986–1987, 76; Диал. структура, 153), гл. таяць. Запрудскі далучае сюды сціняці́цца ‘пакрывацца тонкім лядком, замярзаць’, сціняце́ць ‘зрабіцца кволым, змарнець (пра гародніну)’, якія праз стадыю ‘сціскацца’ ўзводзіяцца да *tęti ‘біць, сячы’ (БЛ, 36, 58), параўн. сцінаць, сцяць (ЭСБМ, 13, 99, 112), што, дарэчы, можа быць звязана з *tinati ‘падразаць’ як тэрмінам падсечна-агнявога земляробства, гл. Куркіна, Культура, 67. Верагодна, да названага праславянскага дыялектызма прымыкае па форме балг. дыял. тиня́е ‘прапускае ваду (пра гляняны збанок)’, што ўзводзіцца да *tęti ‘цягнуць’ (Рачава, Этимология-2003–2005, 192). Адносіны паміж названымі паралелямі застаюцца да канца не высветленымі, параўн. сумненні Сноя (Бязлай, 4, 181). Для беларускага дзеяслова не выключана сувязь з тыня, тыніна ‘зараснік, забалочанае месца’, тынь1 ‘ціна, плесень’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

burn2 [bɜ:n] v. (burnt or burned)

1. гарэ́ць, згара́ць

2. палі́ць, спа́льваць;

be burnt to the ground згарэ́ць датла́

3. палі́ць; ацяпля́ць;

burn wood in one’s grate палі́ць камі́н дро́вамі

4. падпалі́ць, перасма́жыць;

I burnt the toast. Я спаліў грэнку.

5. выкліка́ць зага́р; атры́мліваць апёк, апячы́ся;

Don’t burn your mouth with the soup! Не апячы рот супам!

6. fml (with) гарэ́ць (якім-н. жаданнем);

He was burning to go climbing again. У яго было неадольнае жаданне зноў пайсці ў горы.

burn one’s bridges спалі́ць масты́, адрэ́заць сабе́ шлях да адступле́ння;

burn the candle at both ends безразва́жна растра́чваць сі́лы;

burn one’s fingers/get one’s fingers burnt апячы́ па́льцы; апа́рыцца (нечакана атрымаць кепскі вынік)

burn away [ˌbɜ:nəˈweɪ] phr. v. паступо́ва згара́ць; паступо́ва спа́льваць

burn down [ˌbɜ:nˈdaʊn] phr. v. згарэ́ць; спалі́ць датла́

burn out [ˌbɜ:nˈaʊt] phr. v.

1. згарэ́ць датла́

2. зму́чыцца, змарне́ць

burn up [ˌbɜ:nˈʌp] phr. v.

1. згарэ́ць

2. загара́цца; разгара́цца (пра агонь)

3. : You’re burning up. У цябе тэмпература.

4. infml раззлава́ць; раззлава́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)