после́днее сущ. апо́шняе, -няга ср.;

боро́ться до после́днего змага́цца да апо́шняга;

взять после́днее узя́ць апо́шняе;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

battle

[ˈbætəl]

1.

n.

1) бітва́, суты́чка f., бой -ю m.

2) змага́ньне n.

a battle of words — спрэ́чка, пале́міка f.

2.

v.i.

браць удзе́л у суты́чцы, змага́цца за што

to battle for justice — змага́цца за справядлі́васьць

3.

v.t.

змага́цца супро́ць каго́-чаго́

to battle a strong current — змага́цца з мо́цнай плы́няй

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ва́льчыцьзмагацца, біцца, ваяваць’ (КЭС). З польск. walczyć (Жураўскі, SOr, 1961, 40; Булыка, Запазыч., 55; Кюнэ, Poln., 113). Гл. валка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сапернічаць, спаборнічаць, змагацца, цягацца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

З’ЕЗД НАСТА́ЎНІКАЎ МІ́НСКАЙ ГУБЕ́РНІ 1906.

Адбыўся нелегальна 9—10(22—23).7.1906 у в. Мікалаеўшчына Мінскага пав. Прысутнічала 16 чал. Адзін з арганізатараў з’езда К.​М.​Міцкевіч (Я.Колас). З’езд абраў часовае бюро, прыняў рэзалюцыю аб стварэнні настаўніцкага саюза. Адозва з’езда заклікала працаўнікоў школы змагацца за свае сац., нац. і прафес. правы, за ліквідацыю царскага самаўладдзя. Паліцыя арыштавала ўсіх удзельнікаў з’езда, яны былі пазбаўлены пасад і больш за 2 гады знаходзіліся пад следствам. Часовае бюро працягвала дзейнасць нелегальна.

Літ.:

З жыццяпісу Якуба Коласа: Дак. і матэрыялы. Мн., 1982.

У.​В.​Ляхоўскі.

т. 7, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

каланіялі́зм, ‑у, м.

Палітыка поўнага эканамічнага, палітычнага і духоўнага заняволення імперыялістычнымі дзяржавамі эканамічна слабаразвітых краін і ператварэння іх у калоніі. Барацьба з каланіялізмам. Змагацца за поўнае знішчэнне каланіялізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канкуры́раваць

(лац. concurrere = бегчы разам)

1) сапернічаць, змагацца з кім-н. за дасягненне найлепшых вынікаў, пераваг;

2) удзельнічаць у канкурэнцыі за найбольшыя прыбыткі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Баро́цца ’борацца’. Рус. боро́ться, укр. боро́тися, ст.-польск. (дыял.) bróć się, в.-луж. wobróćso, н.-луж. wobrojś ’абараняцца’, ст.-слав. брати борѭ, балг. бо́ря се. Параўн. далей серб.-харв. бо̀рити се, славац. boriť saзмагацца’. Прасл. borti, borʼǫ () ’тс’. Параўн. літ. bárti ’лаяць, сварыцца’, лат. bar̃t (да балта-слав. формы гл. Траўтман, 27), ст.-ісл. beria ’біць’, beriaskзмагацца’, ст.-в.-ням. berjan ’біць’, лац. ferīre ’біць, сячы, калоць’. І.‑е. *bher‑: *bhor‑ ’біць, калоць, змагацца і да т. п.’ Бернекер, 76; Праабражэнскі, 1, 38; Фасмер, 1, 197; Брукнер, 36; БЕР, 1, 69. Сюды і бел. баро́цца ’бадацца’ (Сцяц., Клім., Інстр. III, Арх. Бяльк., слонім.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КО́ЙДАНАЎСКАЯ «РЭСПУ́БЛІКА».

Існавала ў мяст. Койданава (сучасны г. Дзяржынск Мінскай вобл.) і нейтральнай зоне каля яго ў ліст. 1920. Створана ў выніку арганізаванага антыбальшавіцкага паўстання (кіраўнік П.​Калечыц). Паўстанцкі штаб размяшчаўся ў фальварку Янава каля в. Дзягільна, базы паўстанцаў знаходзіліся ў вёсках Дзягільна і Касілава. Паўстанцы абвясцілі ў Койданаве і нейтральнай зоне Койданаўскую «самастойную рэспубліку», прынялі адозву да насельніцтва, у якой заклікалі змагацца «за вольную Беларусь», выдалі загад пра наладжванне абароны мястэчка. «Рэспубліка» пратрымалася 4 дні, пасля яе ліквідацыі часцямі Чырв. Арміі барацьба набыла форму партыз. змагання, якое працягвалася да падпісання Рыжскага мірнага дагавора 1921.

т. 8, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЛЬТУС ((Malthus) Томас Роберт) (17.2.1766, Рукеры, каля г. Гілфард, Вялікабрытанія — 23.12.1834),

англ. эканаміст, дэмограф, святар; заснавальнік мальтузіянства. Скончыў Джэзус-каледж Кембрыджскага ун-та (1788). У 1805—34 праф. гісторыі і палітэканоміі каледжа ў Ост-Індскай кампаніі, дзе выконваў і абавязкі святара. У асн. працы «Вопыт пра закон народанасялення...» (1798) сфармуляваў палажэнне аб тым, што насельніцтва мае тэндэнцыю росту ў геам. прагрэсіі, а сродкі існавання могуць павялічвацца толькі ў прагрэсіі арыфметычнай. Нягледзячы на «натуральнае» рэгуляванне колькасці насельніцтва шляхам эпідэмій, голаду, войнаў і да т.п., наступае «абсалютнае перанасяленне», з якім неабходна змагацца шляхам рэгламентацыі шлюбаў і рэгулявання нараджальнасці.

т. 10, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)