вы́кідыш, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Дачаснае спыненне цяжарнасці.

2. Неданошаны і не здольны выжыць плод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыўдлі́вы, -ая, -ае.

Які лёгка крыўдзіцца, здольны адчуваць крыўду.

К. па натуры чалавек.

|| наз. крыўдлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аператы́ўны, -ая, -ае.

Здольны хутка і правільна выконваць практычныя задачы; дзейсны.

Аператыўнае кіраўніцтва.

|| наз. аператы́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абарача́льны, -ая, -ае (спец.).

Здольны вяртацца ў свой першапачатковы, зыходны стан.

Абарачальныя рэакцыі.

|| наз. абарача́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыто́мнасць, -і, ж.

Стан, у якім чалавек здольны ўсведамляць, успрымаць навакольны свет.

Страціць п.

Прыйсці да прытомнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

apt [æpt] adj.

1. адпаве́дны, слу́шны;

an apt remark слу́шная заўва́га

2. здо́льны; зда́тны;

an apt pupil здо́льны ву́чань

3. (to) схі́льны (рабіць што-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zdolny

1. здольны; адораны;

2. do czego здольны на што;

on jest zdolny do wszystkiego — ён здольны на ўсё

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

галава́сты і галава́ты, -ая, -ае (разм.).

1. 3 вялікай галавой.

Галавастая рыба.

2. перан. Здольны глыбока мысліць; разумны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

музыка́льны, -ая, -ае.

Здольны да музыкі, які тонка разумее музыку.

Музыкальнае дзіця.

М. слых.

|| наз. музыка́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мыслі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Чалавек, здольны творча мысліць, глыбока пранікаць у сутнасць з’яў.

Вялікія мысліцелі мінулага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)