Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ла́вачка1, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Разм.Памянш.-ласк.да лаўка 1 (у 1 знач.). [Сынклета Лукічна] ўзышла на ганак з разьбянымі слупкамі-калонкамі і з лавачкамі па баках.Шамякін.
ла́вачка2, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1.Разм.Памянш.-ласк.да лаўка 2. Заглянуць у лавачку.
2.перан.Разм. Неадабральны, недазволены занятак, пачынанне; група ўдзельнікаў гэтага занятку, пачынання. Завёў лавачку. Гэта адна лавачка.
•••
Закрыць лавачкугл.закрыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАЗЫ́РСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1649,
выступленне гараджан Мазыра і сялян навакольных вёсак у час антыфеадальнай вайны 1648—51 на Беларусі. Пачалося ўлетку 1648. Выступленне ўзначаліў мазырскі рамеснік Іван Сталяр. Жыхары Мазыра склалі асобную харугву на чале з мясц. седлавым майстрам Седляром. У жн. да гараджан далучыўся пасланы Б.Хмяльніцкім атрад Міхненкі. З мэтай закрыць казацкім загонам шлях на Беларусь, у пач.студз. 1649 на Тураў і Мазыр рушыла 15-тысячнае войска ВКЛ на чале з гетманам польным Я.Радзівілам. Радзівіл паслаў да гараджан ганца з лістом, у якім прапанаваў здаць горад без бою, за што абяцаў усім паўстанцам права на свабодны выхад. Гараджане не прынялі прапановы. 19 студз. войска Радзівіла падышло да Мазыра. Драгуны, пад прыкрыццём саней з дрывамі, падышлі да варот, выбілі іх бярвёнамі і ўварваліся ў горад. К канцу дня горад і замак былі захоплены, рэшткі паўстанцаў адцеснены да Прыпяці і перабіты, горад разрабаваны, часткова спалены. Кіраўнік паўстання Сядляр прарваўся праз акружэнне і выратаваўся, Міхненка быў узяты ў палон і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
закупо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Шчыльна заткнуць, закрыць дзірку, адтуліну ў чым‑н. Закупорыць бочку.//перан.Разм. Прымусіць каго‑н. безвыходна сядзець у памяшканні; заперці. Закупорыць у чатырох сценах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазавалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Завалачы, закрыць, заслаць усё, многае. Пазавалакалі хмары неба.
2.Разм. Валочачы, зацягнуць куды‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазавалакаць бярвенне ў павець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lattice
[ˈlætəs]1.
n.
1) се́тка f., кра́ты, кра́ткі pl., пераплёт -у m.
2) Chem. крышталі́чная рашо́тка
2.
v.t.
паста́віць се́тку, закры́ць се́ткай
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)