БЫТ, побыт,

пазавытворчая сфера жыцця, якая ўключае задавальненне матэрыяльных патрэб людзей (у ежы, адзенні, жыллі, лячэнні, падтрымцы здароўя) і засваенне духоўных даброт, культуры, адпачынку, сродкаў зносін і інш. У шырокім сэнсе — уклад паўсядзённага жыцця. Быт значна ўплывае на працу, грамадскую дзейнасць, настрой і паводзіны людзей. Вылучаюць грамадскі, гарадскі, пасялковы, сямейны, індывідуальны быт. Структуру быту можна разглядаць з пункту погляду адносін матэрыяльнага і духоўнага бакоў сац. і індывід. аспектаў, відаў затрат часу і дзейнасці (задавальненне фізіял. патрэб, бытавая праца, вольны час), тыпаў сац. аб’яднання і зносін (сям’я, суседства, маладзёжныя групы і г.д.). Пад уплывам сац.-эканам., геагр. умоў у розных народаў выпрацоўваецца комплекс быт. нормаў, традыцый, звычаяў, абрадаў. У ходзе гіст. развіцця грамадства мяняецца характар элементаў быту і яго структуры. Гасп. і грамадскі побыт беларусаў, іх матэрыяльная культура і маст. творчасць маюць свае асаблівасці, што выяўляюцца ў тыпах жылля, яго ўнутраным убранні, адзенні, абрадах, вераваннях і звычаях. Захоўваюцца асаблівасці ў побыце гар. і сельскага насельніцтва, асобных сац. груп, што абумоўлена не толькі кліматычнымі ўмовамі, але і іх сац.-прафес. інтарэсамі і асабістымі запатрабаваннямі.

т. 3, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

удовлетворе́ние ср.

1. (действие) задавальне́нне, -ння ср., задаво́льванне, -ння ср., здавальне́нне, -ння ср.; забеспячэ́нне, -ння ср.; см. удовлетвори́ть​ 1, 2;

2. (чувство, удовольствие) задавальне́нне, -ння ср., здавальне́нне, -ння ср., спато́ля, -лі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

РА́ЦІ (стараж.-інд. — задавальненне, асалода),

у міфалогіі індуізму багіня любоўнай асалоды, жонка бога кахання Камы. Паводле міфа, калі адзін з вярх. багоў Шыва спапяліў Каму, Р. звярнулася з упрошваннямі да яго жонкі Парваці і Шыва адрадзіў Каму ў выглядзе нованароджанага сына Крышны Прад’юмны. Р. ў абліччы смяротнай жанчыны вырасціла Каму, паведаміла яму пра іх былыя шлюбныя вузы і зноў стала яго жонкай.

т. 13, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

goody​2 [ˈgʊdi] interj. (перадае задавальненне або асалоду, ужываецца асабліва дзецьмі) як до́бра/прые́мна!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

эпікурэ́ец, ‑рэйца, м.

1. Паслядоўнік эпікурэізму (у 1, 2 знач.).

2. Чалавек, які вышэй за ўсё ставіць асабістае задавальненне і асалоду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяшчо́та, -ы, ДМ -чо́це, ж.

1. Поўнае задавальненне чыіх-н. жаданняў, капрызаў.

Жыць у пяшчоце.

2. Пачуццё ласкі, замілавання, мяккасці ў адносінах да каго-, чаго-н.

Мацярынская п.

3. толькі мн. (пяшчо́ты, -чо́т). Учынкі, словы, якімі выказваюцца пачуцці ласкі, замілавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

relish​1 [ˈrelɪʃ] n.

1. задавальне́нне, асало́да; смак;

There was a certain relish in his voice as he announced the news. У яго голасе адчувалася задавальненне, калі ён паведамляў навіну.

2. (вострая) прыпра́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zadowolenie

zadowoleni|e

н. задавальненне;

~e moralne — маральнае задавальненне;

uśmiech ~a — задаволеная ўсмешка;

~e z siebie — самазадавальненне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сатысфа́кцыя, ‑і, ж.

У феадальна-дваранскім грамадстве — задавальненне ў форме паядынку, дуэлі, якое даецца абражальнікам па патрабаванню абражанага для абароны гонару. Патрабаваць сатысфакцыі.

[Лац. satisfactio — задавальненне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́шыць, -шу, -шыш, -шыць; незак. каго-што

1. Выклікаць радасць, задавальненне, весяліць.

Атрыманы ўраджай цешыў хлебароба.

Усё, што здарылася, яго не цешыла, а засмучала.

2. Забаўляць.

Ц. дзіця цацкамі.

3. Суцяшаць, абнадзейваць.

Ц. сябе надзеяй на лепшае.

|| зак. паце́шыць, -шу, -шыш, -шыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)