go/get into particulars удава́цца ў падрабя́знасці
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЭЛЕКТРАЭРАЗІ́ЙНАЯ АПРАЦО́ЎКАматэрыялаў,
апрацоўка токаправодных матэрыялаў, заснаваная на выкарыстанні з’явы эл. эрозіі (гл.Эрозія металаў). Дае магчымасць выконваць усе аперацыі формаўтварэння паверхні, якія ажыццяўляюцца метадамі рэзання, без сілавога ўздзеяння на дэталь, у любым напрамку прасторы. Ажыццяўляецца пад уздзеяннем імпульсаў току, што ўзбуджаюцца паміж электродам-інструментам і загатоўкай дэталі. Размерная апрацоўка праводзіцца ў вадкіх дыэлектрыках (газе, масле, вадзе), узмацненне паверхні дэталі за кошт пераносу матэрыялу электрода і загартавання паверхні — у паветр. асяроддзі.
Імпульсныя разрады фарміруюцца спец. генератарамі. Імпульсы току характарызуюцца формай (прамавугольная, грабеньчатая і інш.), энергіяй (сотыя долі — дзесяткі джоўляў), амплітудай, працягласцю (10−6—10−2 с); рэжымы апрацоўкі — дадаткова частатой імпульсаў, шчылінаватасцю, палярнасцю, адносным зносам электрода, хуткасцю выдалення металу. Э.а. робяць профільнымі (капіраванне) або дротавымі (выразанне) электродамі. Пры дапамозе Э.а. вырабляюць штампы, прэс-формы, фільеры, сеткі, сіты, дэталі складанай формы, адтуліны метровай глыбіні, нажы для апрацоўкі драўніны і інш. Выкарыстоўваецца ў інстр. вытв-сці (прыкладна 80% станочнага парку), а таксама на шэрагу аперацый у асн. вытв-сці, пры падрыхтоўцы новых мадэлей прылад.
Літ.:
Размерная электрическая обработка материалов. М., 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННА-ПРАМЯНЁВАЯ ЗВА́РКА,
працэс атрымання нераздымнага злучэння метал. вырабаў з расплаўленнем краёў злучальных частак пучкамі паскораных электронаў. У адрозненне ад інш. відаў зваркі забяспечвае высокую дакладнасць вырабу дэталей пры высокай прадукцыйнасці работы.
Выконваецца пры высокім ці сярэднім вакууме, а таксама пры атм. ціску. Пучок паскораных электронаў ад электроннай пушкі факусіруецца і накіроўваецца на зварачны стык. Малы аб’ём расплаўленага металу (у параўнанні з інш. відамі зваркі) і кароткачасовасць цеплавога ўздзеяння забяспечваюць нязначныя цеплавыя дэфармацыі злучаных дэталей. Дазваляе зварваць за 1 праход металы і сплавы таўшчынёй да 250 мм і больш, у т. л.дэталі, якія могуць мець розную таўшчыню. Дае магчымасць злучаць дэталі з сталі, чыгуну, алюмінію, медзі, тытану, тугаплаўкіх металаў і іх сплаваў, а таксама папярэдне тэрмічна загартаваныя дэталі, для якіх непажаданая далейшая тэрмічная апрацоўка. Э.-п.з. выкарыстоўваецца ў ядз. энергетыцы, радыё- і мікраэлектроніцы, авія- і касм. тэхніцы, прылада- і машынабудаванні і інш.
Літ.:
Электронно-лучевая сварка. Киев, 1987;
Кайдалов А.А. Электронно-лучевая сварка и смежные технологии. Киев, 1998.
І.Л.Побаль.
Схема электронна-прамянёвай зваркі: 1 — катод, які пры награванні вылучае электроны, што фарміруюцца ў пучок 2; 3 — магнітная лінза, якая факусіруе пучок на загатоўцы 5; 4 — шпуля, якая перамяшчае электронны прамень.