turntable

[ˈtɜ:rn,teɪbəl]

n.

1) паваро́тны круг

2) дыск (прайграва́льніка)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ша́йба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Падкладка пад гайку ці плешку шрубы ў выглядзе плоскага металічнага кольца.

2. Невялікі цяжкі гумавы дыск, які ўжыв. пры гульні ў хакей.

Шайбу! (вокліч хакейных балельшчыкаў, якія падахвочваюць ігракоў).

|| прым. ша́йбавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

discus

[ˈdɪskəs]

n., pl. -cuses or -ci

дыск -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Schléifscheibe f -, -n шліфава́льны дыск

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

DVD [ˌdi:vi:ˈdi:] comput. (скар. ад digital videodisc/digital versatile disc) лі́чбавы ўніверса́льны дыск

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

РА, Рэ,

у старажытнаегіпецкай міфалогіі і рэлігіі бог сонца. Яго ўяўлялі сокалам, на галаве якога сімвал бажаства — сонечны дыск. Паводле пашыранага міфа Р. ўдзень плыве па нябесным Ніле на барцы Манджэт і асвятляе зямлю, увечары перасаджваецца ў барку Месектэт і сплывае ўніз, у царства нябожчыкаў, дзе плыве па падземным Ніле, а раніцай зноў з’яўляецца на гарызонце. Культ Р. ўзнік, верагодна, ў пач. 3-га тыс. да н.э., у сярэдзіне 3-га тыс. яго пачалі шанаваць як цара і бацьку багоў, творцу сусвету і людзей. Егіп. фараоны прымалі тытул «сын Ра». Пазней Р. атаясамлівалі з Амонам (Амон-Ра), Горам (Ра-Гарахуці) і інш. багамі, над выявамі якіх пачалі змяшчаць сонечны дыск.

Цэнтрам культу Р. быў г. Он (грэч. Геліопаль).

Ра ў вобразе сокала, які нясе сонечны дыск. Малюнак з «Кнігі мёртвых» Анхаі. Каля 1100 да н.э.

т. 13, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АШУ́Р,

у акадскай міфалогіі вярхоўнае бажаство асірыйскага пантэона. Першапачаткова бог-апякун асірыйскіх цароў і горада Ашур. Эмблема Ашура — крылаты сонечны дыск.

т. 2, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыскафі́л

(ад дыск + -філ)

збіральнік грамафонных пласцінак (дыскаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Féstplatte f -, -n камп. цвёрды дыск

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wúrfscheibe f -, -n дыск (для кідання)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)