Дарэ́ктар ’дамашні настаўнік’ (БРС). З польск. dyrektor (< лац.) ’тс’. Параўн. ст.-бел. директоръдухоўны настаўнік’ (Булыка, Запазыч., 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

uplift1 [ˈʌplɪft] n. узды́м (духоўны, эмацыянальны);

give a sense of uplift узня́ць настро́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

духо́вный в разн. знач. духо́ўны;

духо́вные запро́сы духо́ўныя запатрабава́нні;

духо́вная бли́зость духо́ўная блі́зкасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэлектуа́льны

(лац. intellectualis = разумовы)

разумовы, духоўны; з высока развітым інтэлектам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мента́льны

(лац. mentalis = разумовы, духоўны)

які датычыць спосабу мыслення, духоўнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ecclesiastical

[ɪ,kli:ziˈæstɪkəl]

adj.

царко́ўны, духо́ўны (супрацьле́глы да сьве́цкага)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пасвянці́ць, пасве́нціць ’асвяціць’ (Шат., Сл. ПЗБ) з польск. poświęcić ’тс’; пасвячэ́нне ’пасвячэнне (у духоўны стан)’ з польск. poświęcenie ’тс’. Мена ц > ч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АРХІМАНДРЫ́Т (ад грэч. archimandritēs),

вышэйшы духоўны сан у манахаў правасл. царквы. У архімандрыты пасвячаюць настаяцеляў вял. мужчынскіх манастыроў, рэктараў духоўных семінарый, кіраўнікоў духоўных місій.

т. 1, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

платані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да платанізму (у 1 знач.).

2. Заснаваны на адсутнасці пачуццёвасці, чыста духоўны. Платанічнае каханне.

3. Які нельга здзейсніць; нерэальны. Платанічныя мары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кардына́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Вышэйшы пасля Папы Рымскага духоўны сан у каталіцкай царкве, а таксама асоба, якая мае гэты сан.

2. Невялікая пеўчая птушка сямейства аўсянкавых з ярка-чырвоным (колеру кардынальскай мантыі) пер’ем, якая водзіцца ў Амерыцы.

|| прым. кардына́льскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. сан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)