бензі́н

(фр. benzine, ад с.-лац. benzoe = духмяны сок)

бясколерная гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перагонцы нафты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; незак., каго-што.

Надаваць больш малады выгляд. Гадоў .. [рыбаку] было можа трыццаць з гакам, але твар быў да чарнаты загарэлы і гладка паголены, і гэта прыкметна маладзіла яго. Чыгрынаў. Цёплы духмяны вецер .. малодзіць шчокі і весела плюшчыць вочы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЯТРО́ЎНІК (Filipendula),

род кветкавых раслін сям. ружавых. 12 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным і субарктычным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі трапляюцца 4 віды: вятроўнік вязалісты (Filipendula ulmaria), аголены (Filipendula denudata), звычайны, або земляныя арэшкі (Filipendula vulgaris), і стэпавы (Filipendula stepposa) — рэдкі від, адзначаны ў паўд. раёнах. У Цэнтр, бат. садзе АН Беларусі інтрадукаваны вятроўнік далонепадобны (Filipendula palmata).

Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным ці ўзыходным бязлістым сцяблом выш. 2—20 см і моцным карэнішчам. Лісце перарывіста-перыстае, перыстарассечанае, пальчатае або суцэльнае. Кветкі двухполыя, дробныя, белыя (часта з жаўтаватым ці ружаватым адценнем), ружовыя, чырв., духмяныя, у густых шматкветных шчытападобна-мяцёлчатых або мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматарэшак ці шматлістоўка. Лек., меданосныя, перганосныя, кармавыя, фарбавальныя і дэкар. расліны. Каранёвыя клубянькі, маладое лісце і сцёблы ядомыя, з кветак і лісця вырабляюць духмяны лячэбны чай.

Вятроўнікі: вязалісты (злева) і звычайны (з коранем).

т. 4, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

pea [pi:] n. гаро́х, гаро́шына;

green peas зялёны гаро́шак;

sweet peas духмя́ны гаро́шак;

pea soup гаро́хавы суп

as like as two peas ≅ як дзве кро́плі вады́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бензо́й

(с.-лац. benzoe = духмяны сок)

смала стыраксавага дрэва, якое расце ў паўд.-Зах. Азіі і на Малайскіх астравах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

То́мка ’баркун, Melilotus officinalis Lam.’ (Нас., Байк. і Некр., Кіс.), ’духмяны каласок; гандлёвая назва баркуну’ (Стан., Дэмб. 1, Мат. Гом.), ’баркун, Melilotus officinalis Desr.’ (Касп.), то́мка пахучаядухмяны (пахучы) каласок, Anthoxanthum odoratum L.’ (Байк. і Некр., Кіс.), ’пахучакаласнік’ (Кіс.). Укр. дыял. то́мка ’пахучая трава Anthoxanthum odoratum L.; зуброўка, Hierochloë australis’, чэш., славац. tomka ’гладун, Herniaria glabra’, а таксама чэш., славац. tomkovice ’гладун’, рус. дыял. томкови́ца ’тс’. З польск. tomka, tonka ’пахучая трава’, у тым ліку ’пахучы каласок’, ’зуброўка’ і інш., дыял. tomkownica ’гладун’, якія сталіся вынікам скарачэння і дээтымалагізацыі tonkobób, tonkowy bób, tonkowe ziarna ’экзатычная расліна Dipteryx’. Назва скалькавана з ням. Tonkabohne ’боб тонкі’, Tonkabaum ’Dipteryx odorata’ — назвы расліны, чые размолатыя плады дадавалі да табакі дзеля прыемнага паху. Польск. tonka, tonka wonna трансфармавалася ў tomka і было перанесена на іншыя пахучыя расліны (Махэк₂, 647; Слупскі, Зб. памяці Слаўскага, 352–353; ЕСУМ, 5, 596).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тук, ‑у, м.

1. Мінеральнае ўгнаенне. Глебу добра заправілі арганікай, мінеральнымі тукамі, старанна апрацавалі. «Звязда».

2. Растоплены тлушч. Павел, з’еўшы каўбасы і сала, зліў сабе на талерку з патэльні тук і апетытна ма[ча]ў бульбай. Шамякін. Ах, які духмяны тук цячэ на хлеб ад гэтай задымленай смачнай скваркі! Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чай, ‑ю, м.

1. Высушаныя і асобым спосабам апрацаваныя лісты вечназялёнага чайнага дрэва, на якіх настойваюць духмяны напітак. Пачак чаю. □ Абсалям Чыка тлумачыць нам, як трэба гатаваць чай па-мараканску. У медны чайнік засыпаецца зялёны чай і кладзецца столькі цукру, колькі можа змясціцца ў чайніку. В. Вольскі. // Вечназялёная расліна, дрэва або куст, сямейства чайных, з лісця якой атрымліваюць духмяны напітак. Куст чаю.

2. Гарачы напітак, настоены на лісці гэтай расліны. Напіўшыся чаю, дзед сказаў: — А ты, сынку, што, вячэраць не будзеш? Якімовіч. Змітрок узяў шклянку і наліў з чайніка трохі чаю. Ваданосаў. // Настой на травах, карэннях, кветках і пад., які замяняе такі напітак. Знялі чайнік з агню і пачалі піць духмяны, завараны на .. ліпавым цвеце чай. Капыловіч.

3. Працэс піцця такога напітку. Пасля чаю мама пачала прасіць дзядулю расказаць нам аб яго мінулым жыцці. Бяганская.

•••

Зялёны чай — разнавіднасць чаю, які дае зеленавата-жоўты настой з моцным пахам і гаркавата-вяжучым смакам.

Адправіцца да святых на чай (чай піць) гл. адправіцца.

На чай — як узнагароду за дробныя паслугі (даць, атрымаць і пад.); чаявыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

redolent [ˈredələnt] adj. lit.

1. прые́мны, ап’яня́льны (пра водар); духмя́ны, во́дарны

2. (of/with) паху́чы, які́ моцна па́хне;

The air was re dolent with roses. У паветры стаяў водар руж.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пахучы, духмяны, душысты, араматны; пахкі, духавіты (разм.); водарны (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)