адзін са старэйшых ун-таў Расіі, буйны адукацыйны і навук.цэнтр.Засн. ў 1909, з 1921 імя Чарнышэўскага. У 2000/01 навуч.г. больш за 22 тыс. студэнтаў і 1,5 тыс. выкладчыкаў; 19 ф-таў, у т. л.фіз.; хім.; механіка-матэм.; філал.; біял.; геагр.; геал.; філас.; гіст.; гуманіт. і сац. навук; камп’ютэрных навук. і інфарм. тэхналогій; сацыялогіі; нелінейных працэсаў і інш. Аспірантура з 1925. Дактарантура з 1992. Працуюць 15 спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае. У складзе ун-та Балашоўскі і Астраханскі філіялы; ін-ты — пед., Міжрэгіянальны грамадскіх навук, дадатковай прафес. адукацыі, Ін-т «Адкрытыя сістэмы»; каледж радыёэлектронікі; палітэхнікум; 4 НДІ (механікі і фізікі; геалогіі; хіміі; рус. мовы, л-ры і журналістыкі); Паволжскі рэгіянальны цэнтр новых інфарм. тэхналогій (у 1988 на яго базе створаны Цэнтр Інтэрнет), Цэнтр тэсціравання, Цэнтр міжнар. супрацоўніцтва і акад. мабільнасці, Цэнтр нелінейнай дынамікі і біяфізікі, Цэнтр еўрап. саюза, Цэнтр усходазнаўства, Цэнтр перспектыўных навук. даследаванняў; Занальная навук.б-ка (больш за 3 млн.экз. кніг; мае доступ да сусветных баз даных), бат. сад і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ТУС САЦЫЯ́ЛЬНЫ,
суадноснае становішча (пазіцыя) індывіда або групы ў сац. сістэме, якое вызначаецца па шэрагу эканам., прафес., этн. і інш. спецыфічных для дадзенай сістэмы адзнак (пол, узрост, прафесія, адукацыя, даход і інш.). Упершыню паняцце «С.с.» выкарыстаў у канцы 19 ст.англ. гісторык Г.Мэн. К.Маркс і Ф.Энгельс лічылі, што аб’ектыўнай асновай становішча індывідаў у грамадстве з’яўляецца грамадская практыка, іх сумесная дзейнасць, якая набывае ў ходзе развіцця асаблівыя гіст. формы. М.Вебер сцвярджаў, што стратыфікацыя грамадства і становішча індывіда ў ім вызначаюцца не толькі эканам. кампанентамі (доступ да сродкаў вытв-сці, грамадскіх багаццяў), але і сац. ролямі і пазіцыямі. Кожны індывід мае некалькі статусных характарыстык Вылучаецца гал.статус, які і вызначае становішча асобы ў грамадстве. У залежнасці ад таго, якую пазіцыю займае чалавек у грамадстве дзякуючы спадчынным адзнакам (сац. паходжанне, раса, нацыянальнасць і інш.) або асабістым намаганням (адукацыя, кваліфікацыя і г.д.), адрозніваюць прыродны і дасягальны С.с. Суадносіны іх у сац. структуры грамадства з’яўляюцца паказчыкамі характару эканам. і паліт. улады, якая і вызначае адпаведную структуру С.с.
1.каго (што) да каго-чаго. Дазволіць каму-н. удзельнічаць у чым-н. або мець доступ куды-н.
Д. да экзаменаў.
Д. да работы.
2.што. Зрабіць што-н. міжвольна.
Д. памылку.
3. Дазволіць што-н. зрабіць, чаму-н. адбыцца.
4. Палічыць за магчымае, верагоднае.
Не магу нават думкі такой д.
5. Прыладзіць, прыгнаць што-н. да чаго-н.
Д. дзверы да вушака.
Д. аконную раму.
|| незак.дапуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.дапушчэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ІНФАРМАЦЫ́ЙНАЕ ГРАМА́ДСТВА,
адно з вызначэнняў сучаснага стану грамадства ў індустр. развітых краінах, якое звязана з якасна новым узроўнем вытв-сці, перапрацоўкі і распаўсюджання інфармацыі. Тэорыя І.г. ўзнікла ў 1970-я г., калі новая тэхнал. рэвалюцыя, усеагульная камп’ютэрызацыя і інфарматызацыя грамадства прывялі да глабальных змен у навук., тэхн., сац., духоўнай і інш. сферах яго жыццядзейнасці, паглыблення творчага, інтэлектуальнага пачатку ў матывацыі прац. дзейнасці, вытв-сці матэрыяльных і культ. каштоўнасцей. Такое грамадства ў розных тэарэт. канцэпцыях (Д.Бел, З.Бжазінскі, А.Тофлер, А.Кінг, Дж.Нейсбіт) разглядаецца як адна з разнавіднасцей постіндустрыяльнага грамадства або як якасна новая ступень у развіцці грамадскага прагрэсу, якая прыходзіць на змену постіндустрыялізму. Асн. рысы І.г.: камп’ютэрызацыя, шырокае развіццё інфарм. тэхналогій і інфраструктур, у т. л. сродкаў масавай камунікацыі, інтэлектуалізацыя чалавечай дзейнасці; дэцэнтралізацыя і дэмакратызацыя; паглыбленне працэсаў інтэрнацыяналізацыі і фарміраванне наднац. эканам., сацыякульт. і паліт. структур. Паказчыкамі сац. і паліт. ўзроўню І.г. з’яўляюцца таксама ўсебаковая інфармаванасць насельніцтва, бесперашкодная работа ўсіх службаў і сродкаў масавай інфармацыі, неабмежаваны доступ карыстальнікаў інфармацыі да банкаў даных, свабодны абмен інфармацыяй, хуткае прымяненне і ажыццяўленне на гэтай аснове практычных рашэнняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ТАВАЯ РАДЫЁСУ́ВЯЗЬ,
бесправадная перадача інфармацыі паміж рухомымі абанентамі, якія знаходзяцца ў зоне абслугоўвання, а таксама паміж імі і абанентамі стацыянарнай тэлеф. сеткі.
Зона абслугоўвання падзяляецца на ячэйкі малога радыуса (да 30 км), падобныя на пчаліныя соты (адсюль назва), і кожная з іх мае базавую станцыю (БС) з пэўнай колькасцю модуляў прыёмна-перадавальнага абсталявання.
Кожнай БС выдзяляюцца пэўныя частоты для радыёсувязі, пры гэтым для выключэння ўзаемных перашкод аднолькавыя частоты маюць прасторава аддаленыя адна ад адной БС. Сувязь паміж абанентамі адной соты ажыццяўляецца з дапамогай БС, а паміж абанентамі розных сотаў, у т. л. пры перамяшчэнні абанента з адной соты ў другую, а таксама з абанентамі стацыянарнай тэлеф. сувязі — з дапамогай цэнтра камутацыі рухомай сувязі. Сістэма С.р. з лічбавымі метадамі перадачы сігналаў забяспечвае ахову паведамленняў ад несанкцыяніраванага доступу, устойлівасць і высокую якасць сувязі, перадачу даных і інш. паслугі сувязі, у т. л.доступ да сістэм С.р. аднолькавага стандарту розных краін.
Э.Б.Ліпковіч.
Схема тэрытарыяльна-частотнага планавання сотавай радыёсувязі з рухомымі аб’ектамі: D — ахоўны інтэрвал; R — радыус ячэйкі; R0 — радыус зоны абслугоўвання; ЦС — цэнтральная станцыя камутацыйнай сістэмы; Бс — базавая станцыя; аднолькавым колерам вылучаны ячэйкі з аднолькавымі рабочымі частотамі.