Про́дзіў ’цуда з цудаў’ (Нас.): нейкий продзіў тут случыўся. З польск. przedziw(y) ’тс’, якое, магчыма, ад прым. przedziwnyдзіўны; вычварны’, дзе prze‑ — прыстаўка са значэннем найвышэйшай ступені; dziwny, гл. дзіва. Гл. таксама прыдзіў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dziwny

dziwn|y

дзіўны; дзівосны; незвычайны;

nic ~ego — нічога дзіўнага

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

uderzający

uderzając|y

надзвычайны; дзівосны, дзіўны;

~e podobieństwo — надзвычайнае падабенства

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

uncanny

[ʌnˈkæni]

adj.

1) дзі́ўны, тае́мны; ву́сьцішны

2) звышнатура́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

unearthly

[ʌnˈɜ:rӨli]

adj.

1) незямны́; звышнатура́льны

2) дзі́ўны, незвыча́йны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дзі́ўна,

1. Прысл. да дзіўны (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык. Незвычайна, выклікае здзіўленне. [Юрыю] самому потым дзіўна было, як гэта шпарка ўсё адбылося. Чорны. Як гэта хораша й дзіўна Вокам абняць далячынь. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удиви́тельный

1. (поразительный, странный) дзі́ўны;

ничего́ удиви́тельного нічо́га дзі́ўнага;

2. (хороший, превосходный) дзі́ўны, дзіво́сны; (чудесный) цудо́ўны; (необычайный) надзвыча́йны;

удиви́тельное исполне́ние симфо́нии дзі́ўнае (дзіво́снае, цудо́ўнае) выкана́нне сімфо́ніі;

челове́к удиви́тельной си́лы чалаве́к надзвыча́йнай сі́лы;

удиви́тельным о́бразом дзі́ўным чы́нам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

staggering [ˈstægərɪŋ] adj.

1. няўсто́йлівы; які́ хістаецца, калыва́ецца, вага́ецца

2. ашаламля́льны, агро́мністы, дзі́ўны;

a staggering achievement надзвыча́йнае дасягне́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фанта́зія, -і, мн. -і, -зій, ж.

1. Здольнасць да творчага ўяўлення і само творчае ўяўленне.

Багатая ф.

2. Мара, прадукт чыйго-н. уяўлення.

Гэта не сапраўднасць, а ф.

3. Нешта непраўдападобнае, выдуманае.

Гэта дзіцячая ф.

4. Дзівацтва; нечаканы, дзіўны ўчынак (разм.).

Прыйшла ў галаву ф.

5. Музычны твор свабоднага характару; імправізацыя.

Ф. на тэмы беларускіх народных песень.

|| прым. фантазі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МІ́КСАТ ((Mikszáth) Кальман) (16.1.1847, Склабання, Венгрыя — 28.5.1910),

венгерскі пісьменнік. Ганаровы чл. Венгерскай АН (з 1889). Скончыў Будапешцкі ун-т. Літ. поспех прынеслі зб-кі апавяд. «Землякі-славакі» (1881) і «Добрыя палаўчане» (1882), напісаныя пад уплывам рамант. прозы М.Іокаі. Аўтар рэаліст. з элементамі сатыры раманаў «Выбары ў Венгрыі» (1893—97), «Аблога Бестэрце» (1896, экранізацыя 1948), «Дзіўны шлюб» (1900, экранізацыя 1951), гіст. «Чорны горад» (1910) і інш. Яго творам уласціва спалучэнне сатыр. завостранасці, сакавітага бытапісання анекдатычных сюжэтаў з тонкім і цёплым гумарам. На бел. мову асобныя апавяданні М. пераклаў Я.​Васілёнак.

Тв.:

Бел. пер. — у кн.: Венгерскія апавяданні. Мн., 1957;

Рус. пер.Собр. соч. Т. 1—6. М., 1966—69.

т. 10, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)